Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
25.02.2014 Пракуратура накіравала скаргу Шаршуна ў суд
Грамадзянін звярнуўся са скаргай на дзеянне міліцыянтаў, але пракуратура, перанакіраваўшы скаргу ў суд Цэнтральнага раёна, прадмет абскарджавання абазначыла як нязгоду Шаршуна з вядзеннем адносна яго адміністратыўнага працэсу.
24.02.2014 Дземідзенку і Крэмянецкаму далі па 10 сутак арышту
22 лютага актывістаў затрымалі на украінскай мяжы, паставілі штампы на забарону ўезду на тэрыторыю Украіны на 5 год і адвезлі на беларускі бок. Пасля на мяжы з'явіліся міліцыянты, якія затрымалі хлопцаў за тое, што тыя нібыта лаяліся матам.
23.02.2014 У Ельску будуць судзіць Міколу Дземідзенку і Змітра Крэмянецкага
У судзе Ельскага раёна (Гомельшчына) у панядзелак 24 лютага адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў “Маладога фронту” Міколы Дземідзенкі і Змітра Крэмянецкага. Іх вінавацяць у парушэнні артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).
18.02.2014 Кастрычніцкі РАУС Менска ўзбудзіў справу супраць Віталя Рымашэўскага
РАУС Кастрычніцкага раёна Менска ўзбудзіў адмінстратыўную справу ў дачыненні да сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Віталя Рымашэўскага.
15.02.2014 На юрыдычную непісьменнасць службовых асоб Алена Марчанка скардзіцца ў суд
Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што пры разглядзе адміністрацыйнай справы Алены Марчанкі сябры адміністрацыйнай камісіі і службовыя асобы Клімавіцкага райвыканкама дапусцілі шматлікія парушэнні, таму справа супраць яе павінна быць спыненая.
13.02.2014 Віктар Шаршун атрымаў медычныя дакументы аб збіцці міліцыянтамі
52-гадовы мінчук, якога 8 лютага збілі міліцыянты за тое, што ён вывесіў на сваім балконе на бульвары Шаўчэнкі бел-чырвона-белы сцяг, мае медыцынскае сведчанне траўмаў, якія былі яму нанесеныя.
12.02.2014 Гродна: штрафы чатыром удзельнікам выбарчага пікету АГП
У выніку тры чалавекі – Аляксандра Васілевіч, Ежы Грыгенча і Руслан Кулевіч былі аштрафаваны на 15 базавых велічынь кожны. Ірына Давідовіч, сябра АГП з Іўя, была аштрафавана на 10 базавых велічынь. Суд улічыў, што яна беспрацоўная і на яе ўтрыманні знаходзяцца двое непаўналетніх дзяцей.
11.02.2014 Гродна: Сябраў АГП выклікаюць у міліцыю
Старшыню гродзенскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандру Васілевіч, а таксама шэраг іншых сябраў суполкі гэтай партыі выклікаюць у міліцыю на 12 лютага. Ім паведамілі, што на іх складзены пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні.
11.02.2014 Мінчука збілі і даставілі ў міліцыю за бел-чырвона-белы сцяг на балконе
Віктар Шаршун падаў скаргу ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска з просьбай правесці пракурорскую праверку адносна неправамерных дзеянняў міліцыі і прыцягнуць вінаватых асоб да адказнасці.
10.02.2014 Паўлу Севярынцу вынеслі «афіцыйнае папярэджанне»
Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца 10 лютага выклікалі ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Фрунзенскага раёну Мінска, і там яму вынеслі пісьмовае «афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні супрацьпраўных паводзінаў».
07.02.2014 Рымашэўскага аштрафавалі за выклік міліцыі
Былы кандыдат на прэзыдэнта, сустаршыня аргкамітэту Партыі БХД Віталь Рымашэўскі пакараны штрафам у 16 базавых велічынь за ўдзел у пікеце каля Камароўскага рынку.
06.02.2014 У Магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання поўная анархія
Начальнік дадзенай установы Красноў не можа ўстанавіць, хто з кім з асуджаных за адміністрацыйныя правапарушэнні знаходзіцца ў адной камеры. Гэта вынікае з ягонага адказу, дасланага актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антону Касцову, які адбываў трохсуткавы арышт.
06.02.2014 Дзеячы інтэлігенцыі выказалі падтрымку арыштаваным фанатам
Яны вырабілі расцяжкі, аналагічныя тым, з якімі сфатаграфаваліся 23 фаны БАТЭ ў Барысаве. Акрамя таго, творцы трымалі плакат «Фанаты БАТЭ — малайцы».
05.02.2014 Фанатаў барысаўскага БАТЭ дагэтуль расшуквае міліцыя
Першы фанат Яўген (прозвішча юнак назваць адмовіўся) быў затрыманы 29 студзеня, а суд над ім адбыўся на наступны дзень. Суддзя Барысаўскага суда Лідзія Малчанава звінаваціла яго ў парушэнні арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў) ды пакарала арыштам на 5 сутак.
03.02.2014 Фанат БАТЭ: У міліцыі паказалі фота і сказалі: «Гэта ты»
Адзін з фанатаў БАТЭ ананімна распавёў Радыё Свабода, як міліцыя ў Барысаве перасьледуе заўзятараў за акцыю ў падтрымку Ўкраіны.










