Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Гомельскіх актывістаў за салідарнасць з Украінай пакаралі арыштам

12.03.2014 Гомельскіх актывістаў за салідарнасць з Украінай пакаралі арыштам

Учора актывісты "Маладога фронту" выйшлі з плакатамі пад расійскую амбасаду ў Мінску. Літаральна праз 1.5 хвіліны іх затрымалі і адвезлі ў Цэнтральны РАУС. Учора ж адбыўся суд - Стас Буда атрымаў 11 сутак арышту, Зміцер Карашкову - 15 сутак.

У Менску судзяць гомельскіх актывістаў

11.03.2014 У Менску судзяць гомельскіх актывістаў

У судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаўся разгляд адміністратыўных спраў гомельскіх актывістаў Стаса Булы і Зміцера Карашкова.

Суд па справе "Стоп падатак" пакінуў у сіле рашэнне ДАІ аб штрафе

10.03.2014 Суд па справе "Стоп падатак" пакінуў у сіле рашэнне ДАІ аб штрафе

Дзмітрый Дзмітрыеў атрымаў штраф памерам 3 базавыя велічыні за тое, што нібыта падчас акцыі без патрэбы падаваў гукавыя сігналы. Абвінавачаны спрабаваў абскардзіць рашэнне ДАІ, але суд Маскоўскага раёна пакінуў яго ў сіле.

10.03.2014 Суд за плакат «Аўтапошліна? Пайшлі на...»

Працэс над актывістам АГП Сяргеям Пальчэўскім адбудзецца сёння ў Савецкім судзе Менску.

07.03.2014 Анатоля Лябедзьку чакае суд

7 лютага старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку выклікалі ў РАУС Савецкага раёна Менску для дачы тлумачэнняў па факту правядзення пікета салідарнасці з Украінай, які адбыўся ў мінулыя выходныя ў Менску каля Камароўскага рынку.

Актывісты руху "За свабоду" пакараныя арыштам за салідарнасць з Украінай

07.03.2014 Актывісты руху "За свабоду" пакараныя арыштам за салідарнасць з Украінай

Арцём Лява і Алесь Марчанка атрымалі па 5 сутак арышту за учорашнюю акцыю салідарнасці з Украінай, праведзеную каля расійскай амбасады, паведамляе намеснік старшыні руху Юрась Губарэвіч.

Працяг суда над Віктарам Шаршуном і бел-чырвона-белым сцягам (аднаўляецца)

06.03.2014 Працяг суда над Віктарам Шаршуном і бел-чырвона-белым сцягам (аднаўляецца)

У судзе Цэнтральнага раёна Менска адбылося судовае паседжанне па справе мінчука Віктара Шаршуна, збітага міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сцяг, які ён вывесіў на ўласным балконе. Пачатак у 9-30.

03.03.2014 У цэнтры Мінска затрымалі ўкраінца, які спытаў у міліцыянера: «Калі рухне рэжым Лукашэнкі?»

У нядзелю ў цэнтры Мінска, на Нямізе, падчас масленічных гулянняў, затрымалі 25-гадовага ўкраінца Антона Чарнечку, які падышоў да міліцыянера і спытаў: «Калі рухне рэжым Лукашэнкі?».

За акцыю пратэсту каля Расійскай амбасады - арышты

03.03.2014 За акцыю пратэсту каля Расійскай амбасады - арышты

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна разглядаюцца адміністратыўныя справы актывістаў “Маладога фронту” Зміцера Дашкевіча, Сяргея Фінькевіча, Яўгена Ціханава. Яны былі затрыманыя падчас акцыі пратэсту супраць расійскай агрэсіі ва Украіне каля амбасады Расіі 2 сакавіка і правялі ноч у ізалятары часовага ўтрымання.

Суд па справе Віктара Шаршуна адклалі на 6-га сакавіка

03.03.2014 Суд па справе Віктара Шаршуна адклалі на 6-га сакавіка

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна пачаўся разгляд справы мінчука Віктара Шаршуна, збітага міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы. Суддзя - Валерый Есьман. Разгляд справы адклалі, паколькі міліцыянты-сведкі не з'явіліся на працэс.

Пракуратура прызнала, што адміністрацыйная камісія Клімавіцкага райвыканкама створана з парушэннем заканадаўства

02.03.2014 Пракуратура прызнала, што адміністрацыйная камісія Клімавіцкага райвыканкама створана з парушэннем заканадаўства

Жыхарка вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алена Марчанка 27 лютага атрымала адказ з пракуратуры Клімавіцкага раёна на сваю скаргу на незаконныя дзеянні адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага раёна.

Брутальны разгон акцыі пратэсту каля амбасады Расіі ў Менску

02.03.2014 Брутальны разгон акцыі пратэсту каля амбасады Расіі ў Менску

Сёння, 2 сакавіка, ў 14-00 актывісты розных рухаў спрабавалі зладзіць акцыю пратэсту каля амбасады Расіі. Ад самага пачатку іх чакалі “аўтазакі” і міліцэйскія аўтамабілі, ўзмоцненыя сілы супрацоўнікаў міліцыі, прычым большасць з іх былі пераапранутыя ў цывільную вопратку.

Брэст: суд адмовіўся разглядаць адміністрацыйную справу, распачатую ў дачыненні да кіраўніка абласной арганізацыі АГП

02.03.2014 Брэст: суд адмовіўся разглядаць адміністрацыйную справу, распачатую ў дачыненні да кіраўніка абласной арганізацыі АГП

Як распавёў сам Уладзімір Вуек, пратакол аб нібыта здзейсненным адміністратыўным правапарушэнні датычыўся праведзенага 30 студзеня ў Брэсце пікета ў падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета Дыяны Касцюковіч, якая з’яўляецца сябрам АГП.

28.02.2014 Блогера Ліпковіча чакае суд

На вядомага блогера Яўгена Ліпковіча пачалі адміністрацыйную справу за спаленую кнігу расійскага фантаста Сяргея Лук'яненкі.

Прызначана дата суда ў справе Віктара Шаршуна

27.02.2014 Прызначана дата суда ў справе Віктара Шаршуна

У панядзелак 3 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна а 10-й гадзіне пачнецца разгляд справы мінчука Віктара Шаршуна, збітага міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы. Аднак неправамерныя дзеянні праваахоўнікаў не стануць прадметам судовага разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства