Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
17.03.2014 Гомельскі актывіст АГП Уладзімір Шыцікаў атрымаў 10 сутак за ўдзел у пікеце
Суддзя суду Савецкага раёна Гомеля Сяргей Шэўструк прызнаў сябра АГП Уладзіміра Шыцікава вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства і пакараў 10 суткамі арышту. Паседжанне суду праходзіла без сведкаў, паколькі нікога, хто жадаў падтрымаць затрыманага, не пусцілі ў памяшканне суда.
17.03.2014 73-гадовага вязня ГУЛАГу пасадзілі на Акрэсціна
Старшыню беларускага "Мемарыяла" Уладзіміра Раманоўскага, які нарадзіўся і правёў 20 гадоў жыцця на Калыме, асудзілі на 10 сутак арышту.
17.03.2014 Ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк аштрафаваны на 10 базавых велічынь
Суддзя Ваўкавыскага раённага суду Мікалай Талашка аштрафаваў грамадскага актывіста, а таксама пастанавіў знішчыць матэрыялы ўдзельніка пікета – украінскі дзяржаўны жоўта-блакітны сцяг і выраблены плакат. Віталь Гуляк збіраецца абскарджваць судовае рашэнне.
15.03.2014 Гомельскага актывіста Уладзіміра Шыцікава змясцілі ў ізалятар за антываенны пікет
15 сакавіка на ажыўленай вуліцы ў Гомелі, каля буйнога гандлёвага дому «Рэчыцкі» актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі зладзілі перадвыбарны пікет. Пасля завяршэння пікету быў затрыманы адзін з ягоных удзельнікаў - гомельскі сябра АГП Уладзімір Шыцікаў. Ён трымаў у руках плакаты з надпісамі: «Пуцінская Расія, ты звар'яцела» і «Бляск рэзідэнцый не ратуе дыктатара».
15.03.2014 Баранавічы: арганізатар пікету супраць вайны Расіі з Украінай Уладзімір Гундар атрымаў позву у суд
Арганізатар адзіночнага пікету супраць вайны Расіі з Украінай Уладзімір Гундар 14 сакавіка атрымаў позву ў суд, які адбудзецца 21 сакавіка а 15 гадзіне. Позву ў гарадскі суд грамадскаму актывісту ўручыў супрацоўнік ГАУС капітан міліцыі Юрый Русакоў.
15.03.2014 Паўла Вінаградава арыштавалі на 25 сутак, Арцыбашава на 15 сутак
Суддзя суду Маскоўскага раёна Таццяна Мотыль пакарала моладзевага актывіста да 25 сутак арышту. Разгляд справы адбыўся 14 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска, перадае БелаПАН.
14.03.2014 Бабруйск: міліцыя займаецца справай антываеннага пікета
Галіна Смірнова, старшыня бабруйскай суполкі РЭП, распавяла, як прайшоў яе візіт да маёра міліцыі Сяргея Рудзько. Нагадаем, яе і журналістку Марыну Малчанаву апытвалі наконт антываеннага пікета. У гэты раз Сяргей Рудзько праводзіў апытанне для складання адміністрацыйных пратаколаў.
14.03.2014 Сёння суд над Вінаградавым і Арцыбашавым
Актывістаў затрымалі ўчора ў раёне Маскоўскага РАУС. Ніякай акцыі хлопцы не планавалі, аднак ўчора вечарам іх адвезлі ў ЦІП на Акрэсціна.
14.03.2014 Сёння ў Ваўкавыску суд за акцыю ў падтрымку Украіны
Віталь Гуляк выйшаў з украінскім жоўта-блакітным сцягам і плакатам “Не вайне! Пуцін прэч!” у сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў а 17-тай гадзіне, у людны час, каб пабольш людзей убачылі яго пратэст. У аддзяленні на Вітала Гуляка быў складзены пратакол за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.
13.03.2014 Магілёўская міліцыя зрывае акцыю “За добрыя дарогі”
На арганізатара традыцыйнай вясенняй акцыі аўтамабілістаў Іллю Палоннікава заведзена адміністрацыйная справа, а падчас агляду яго кватэры міліцыянтамі забраны на экспертызу два ноўтбукі. Акцыю “За добрыя дарогі” аўтамабіліст Ілля Палоннікаў арганізоўваў праз групу ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”.
12.03.2014 Брэст: суд пакараў удзельнікаў агітацыйнага пікету аднаго з кандыдатаў у дэпутаты
Лідэр Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек аштрафаваны на 25 базавых велічынь, а актывісты гэтай партыі Дыяна Касцюковіч і Юры Жыдовіч - на 10 базавых велічынь кожны. Яны былі пакараны за пікет, які быў ініцыяваны Аб'яднанай грамадзянскай партыяй і адбыўся на вуліцы Савецкай у Брэсце 24 лютага.
12.03.2014 Бабруйск: двух чалавек хочуць прыцягнуць да адказнасці за пікет салідарнасці з Украінай
Галіна Смірнова расказала, што атрымала позву ў міліцыю на 13 сакавіка, дзе пазначана: "у якасці асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйная справа". Марына Малачанава, якая супрацоўнічае з "Бабруйскім кур'ерам", сёння даведалася, што яе спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за парушэнне артыкула 23.34.
12.03.2014 У Калінкавічах супраць актывіста АГП Дзяніса Рабянка распачаты чарговы судовы працэс
12 сакавіка актывіст АГП з Калікавічаў Дзяніс Рабянок даведаўся, што ў адносінах да яго распачаты чарговы судовы працэс. Падставай стаў грамадзянскі зыск яго суседа, які патрабуе ад актывіста сплаціць 10 мільёнаў рублёў кампенсацыі за маральную шкоду і паслугі адваката.
12.03.2014 На Акрэсціна не прынялі перадачу для затрыманых жыхароў Гомеля, якія пікетавалі амбасаду РФ
Сябар Зміцера Карашкова і Станіслава Була, якія адбываюць зараз арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, не змог перадаць маладым людзям перадачу. Адміністрацыя ЦІП адмовілася прыняць неабходныя прадметы гігіены (туалетную паперу, зубную пасту, мыла), ваду і сок.
12.03.2014 Лябедзьку пакаралі штрафам на 3.9 млн рублёў
Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінску лідэра АГП прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянага масавага мерапрыемства і аштрафавалі на 30 б.в. Суддзя - Якубоўскі.










