Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Таемныя суды над віцебскімі актывістамі Хамайдай і Салаўянам

27.03.2014 Таемныя суды над віцебскімі актывістамі Хамайдай і Салаўянам

Як паведамляе “Свабодны рэгіён”, актывісты былі асуджаныя судом Чыгуначнага раёна Віцебска на 3 сутак. Аднак дагэтуль невядома прычына затрымання і па якім артыкуле былі ўзбуджаныя адміністрацыйныя справы.

У Барысаве – 5 сутак арышту фанату футбольнага клуба БАТЭ

26.03.2014 У Барысаве – 5 сутак арышту фанату футбольнага клуба БАТЭ

У судзе горада Барысава сёння ў 10 гадзін раніцы будзе разглядацца адміністратыўная справа фаната футбольнага клуба БАТЭ Аляксандра Марозава.

Яну Дзяржаўцаву – 7 сутак арышту за пікет

26.03.2014 Яну Дзяржаўцаву – 7 сутак арышту за пікет

У судзе Першамайскага раёну Віцебска 26 сакавіка разглядалася адміністрацыйная справа сябра КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава за ўдзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 22 сакавіка.

Сёння суды над затрыманымі на Дзень Волі (абнаўляецца)

26.03.2014 Сёння суды над затрыманымі на Дзень Волі (абнаўляецца)

У судзе Завадскога раёна будуць судзіць Максіма Вінярскага і Аляксандра Блізнюка. Ноч яны правялі ў ЦІП на Акрэсціна.

26.03.2014 Ян Дзяржаўцаў правёў ноч у ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску

У судзе Першамайскага раёну Віцебска будуць судзіць актывіста кансерватыўна хрысціянскай партыі Яна Дзяржаўцава за ўдзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 23 сакавіка. 25 сакавіка яго затрымалі міліцыянты, калі ён вяртаўся са святкавання Дня волі.

Дзмітрый Паліенка адбывае адміністрацыйны арышт

26.03.2014 Дзмітрый Паліенка адбывае адміністрацыйны арышт

Актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрый Паліенка сёння раніцай пераведзены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў для адбыцця адміністрацыйнага арышту ў тэрмінам 13 сутак нібыта за "дробнае хуліганства ".

25.03.2014 Суд адмяніў рашэнне міліцыі, якая аштрафавала Віталя Рымашэўскага

25 сакавіка суд Савецкага раёна Мінска адмяніў рашэнне Савецкага РУУС.

Асудзілі Дзяніса Садоўскага

24.03.2014 Асудзілі Дзяніса Садоўскага

У Кастрычніцкі суд Менска прывезлі адказнага сакратара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага. Тут будзе разглядвцца адміністратыўная справа актывіста, якога вінавацяць артыкулу 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства).

Антону Жылко прысудзілі пяць сутак арышту

24.03.2014 Антону Жылко прысудзілі пяць сутак арышту

Аднак пакінулі на свабодзе да абскарджвання рашэння суда. Працэс праходзіў у судзе Партызанскага раёну г.Мінска.

23.03.2014 Кандыдата ў дэпутаты будуць судзіць за ўлёткі на дазволены Дзень волі

Кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антона Жылко будуць судзіць за распаўсюд улётак аб сьвяткаваньні Дня волі 25 сакавіка — акцыі, дазволенай Менгарвыканкамам.

Дзяніс Садоўскі — у турме да суду ў панядзелак

23.03.2014 Дзяніс Садоўскі — у турме да суду ў панядзелак

Адказнага сакратара аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага зьмясьцілі ў ізалятар на завулку Акрэсьціна. Яго зьвінавацілі ў дробным хуліганстве і ў панядзелак будуць судзіць.

Баранавічы: арганізатар пікету супраць вайны Расіі з Украінай аштрафаваны на 15 базавых велічынь

21.03.2014 Баранавічы: арганізатар пікету супраць вайны Расіі з Украінай аштрафаваны на 15 базавых велічынь

21 сакавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы Уладзіміра Гундара, які арганізаваў 4 сакавіка ў цэнтры Баранавічаў адзіночны пікет супраць вайны Расіі з Украінай. Вёў судовае паседжанне суддзя Станіслаў Півавар.

На Акрэсціна адмовіліся прымаць перадачу для гомельскіх актывістаў

20.03.2014 На Акрэсціна адмовіліся прымаць перадачу для гомельскіх актывістаў

Перадачу на 10 кг у ЦІП прынесла актывістка Вольга Нікалайчык. Набытыя прадукты - у спісе дазволеных. Аднак перадачу не прынялі, паколькі Вольга не з'яўляецца сваячкай затрыманых Карашкова і Булы.

18.03.2014 Блогера Алега Жалнова аштрафавалі на 45 базавых велічынь

Бабруйскі раённы суд 17 сакавіка аштрафаваў мясцовага блогера на 5.850.000 рублёў за размешчаны на Youtube запіс з прыёму грамадзян службовай асобай.

Сёння - суды над удзельнікамі пікету АГП

17.03.2014 Сёння - суды над удзельнікамі пікету АГП

У Мінску ў судзе Савецкага раёна судзяць затрыманых 16 сакавіка ўдзельнікаў пікета АГП, які быў узгоднены з уладамі як перадвыбарны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства