Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
17.04.2014 За распаўсюд праваабарончага бюлетэня — штраф 3 мільёны
Уладзімера Шульжыцкага Смаргонскі раённы суд асудзіў за распаўсюд праваабарончага бюлетэня «Смаргонскі грак». Паводле праваабаронцы Алеся Дзергачова, які выдае «Смаргонскі грак», Шульжыцкага асудзілі на падставе таго, што ён ня меў дамовы зь юрыдычнай асобай на распаўсюд бюлетэня.
16.04.2014 Гомель: маладафронтаўцаў будуць судзіць за салідарнасць з загінулымі ва Украіне
17 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбудзецца суд над сябрамі «Маладога Фронта» Андрусём Цянютай, Наталляй Крывашэй і Стасам Була. Іх абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства.
16.04.2014 Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Віталя Гуляка
Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу ваўкавыскага грамадскага актывіста Віталя Гуляка. Суддзя Мікалай Рачынскі пакінуў рашэнне Ваўкавыскага раённага суда без зменаў.
16.04.2014 Актывістаў папярэджваюць пра магчымыя прэвентыўныя арышты напярэдадні Чэмпіяната свету
Праваабаронцы атрымліваюць звесткі аб тым, што напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі магчымыя правакацыі з боку супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да актывістаў грамадскіх рухаў і іх прэвентыўныя затрыманні. Гэта падцвердзіў і каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі.
15.04.2014 Віцебскую актывістку аштрафавалі за пікет за байкот выбараў
Алена Каваленка пакарана штрафам у памеры 20 базавых велічынь, што складае 3 мільёны рублёў. Раней арыштам на 7 сутак быў пакараны другі ўдзельнік той самай акцыі, сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў. Судзіла абодвух актывістаў адна і тая самая суддзя Першамайскага райсуду Наталля Карабліна.
15.04.2014 Алену Каваленку аштрафавалі на тры мільёны рублёў
Гэткае пакараньне прысудзілі віцебскай актывістцы за пікет супраць удзелу ва ўжо мінулых мясцовых выбарах, які адбыўся 22 сакавіка ў Віцебску.
15.04.2014 Глыбоцкую газету “Прэфект-інфо” аштрафавалі за парушэнне закону аб рэкламе
Штраф памерам 25 базавых велічынь прысудзіў суддзя Глыбоцкага суду Андрэй Тарасевіч. Падставай для спагнання стаў пратакол, складзены супрацоўніцай упраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкаму Жаннай Лістападавай.
12.04.2014 Гродзенскія праваабаронцы абскарджваюць пакаранне за фота ў інтэрнэце
Пры разглядзе адміністрацыйных пратаколаў суддзя Наталля Козел узяла бок міліцыі і кваліфікавала размешчаныя ў інтэрнэце фотаздымкі праваабаронцаў з беларускай і ўкраінскай сімволікай у Дзень Волі 25 сакавіка як правядзенне несанкцыянаванага пікету.
10.04.2014 Баранавічы: скарга па справе Мілавідскага фэсту накіравана ў Генеральную пракуратуру
Адзін з арганізатараў Мілавідскага фэсту Віктар Сырыца 10 красавіка накіраваў наглядную скаргу Генеральнаму пракурору на рашэнні Баранавіцкага гарадскога суда, Брэсцкага абласнога і Вярхоўнага суда па справе Мідавідскага фэсту.
10.04.2014 Гэнік Лойка судзіцца з КДБ за беларускую мову
У Цэнтральным судзе Менска пачаўся працэс паводле пазову мастака, вядомага абаронцы беларускай мовы Гэніка Лойкі супраць КГБ за беларускую мову.
09.04.2014 Жыхара Брэста хочуць пакараць за пікет супраць хуткага выканання смяротных прысудаў
Акцыя, у якой браў удзел Дзмітрый Рабцэвіч, адбылася 28 сакавіка, калі ён выйшаў у цэнтр горада з плакатам, на якім было напісана “Не - хуткім расстрэлам” і “Жыццё альбо смерць”. Актывіст хацеў прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы хуткага выканання смяротных прысудаў у Беларусі пасля ўступлення іх у законную сілу.
07.04.2014 Брэст: працягваецца ціск на кандыдатаў у дэпутаты ад АГП падчас мясцовых выбараў
Ірыну Сіняпкіну, якая вылучалася ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, хочуць пакараць за удзел у адным з перадвыбарчых пікетаў, што адбыўся ў Брэсце 24 лютага. На яе мабільны тэлефон патэлефанаваў участковы і паведаміў, што хоча прывезці ёй для азнаямлення адміністрацыйны пратакол аб нібыта здзейсненным правапарушэнні, а таксама позву ў суд.
04.04.2014 Мінгарсуд не задаволіў касацыйную скаргу актывіста АГП Бабілы
17 сакавіка ў судзе Савецкага раёна суддзя Якубоўскі прызнаў Міхаіла Бабілу вінаватым і пакараў 10 суткамі арышту. Прычына затрымання і зняволення - удзел у перадвыбарчым пікеце ла Камароўкі.
04.04.2014 Бабруйск: Справу закрылі, па сутнасці скаргі не адказалі
Бабруйская незалежная журналістка Марына Малчанава атрымала ліст з пракуратуры, у адказ на сваю заяву. З яе бабруйчанка даведалася, што адміністрацыйная справа супраць яе закрыта. Нагадаем, пасля асвятлення антываеннага пікета, журналістку выклікалі ў міліцыю.
04.04.2014 Бабруйскі суд зноў аштрафаваў блогера Жалнова
Разгляд адміністратыўнай справы адбыўся 3 красавіка. Суддзя Бабруйскага раённага суда Наталля Чарапуха прызнала яго вінаватым у парушэнні артыкула 23.4 КаАП – «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў».










