Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
07.05.2014 Гродна: 8 траўня – суд над маладафронтаўцам Станіславам Рачкелем
8 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна адбудзецца адміністрацыйны працэс у дачыненні актывіста “Маладога Фронту” Станіслава Рачкеля. Станіслаў разам з сябрам былі беспадстаўна затрыманы яшчэ 25 красавіка.
07.05.2014 Пачаўся суд над Андрэем Ткачовым
У Савецкім судзе Менска судзяць Андрэя Ткачова, вядомага раней, як мадэратара суполак «Толькі ШОС!» і «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» у сацыяльнай сетцы «Укантакце».
07.05.2014 Затрыманні і арышты напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі-2014 працягваюцца (спіс дапаўняецца)
У Беларусі працягваюцца адвольныя затрыманні і арышты грамадзян звязаныя з правядзеннем Чэмпіянату свету па хакеі-2014.
07.05.2014 Палякова асудзілі з другой спробы
Затрыманага 6 траўня ў Менску прадстаўніка арганізацыйнага камітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі Аляксандра Палякова асудзілі з другой спробы.
07.05.2014 Фанатам сталічнага клуба «Партызан» па 10 сутак арышту
6 траўня раніцай у Менску былі затрыманыя чацвёра актыўных фанатаў сталічнага клуба «Партызан». Пасля складання пратаколаў па арт. 17.1 КаАп (дробнае хуліганства) іх адвезлі ў суд Партызанскага раёна. Суддзя Юрый Гарбатоўскі пакараў арыштамі на 10 сутак усіх: Іллю Валавіка, Сяргея Пазняка, Кірылу Ермаловіча.
07.05.2014 Чатырох фанатаў «Партызана» асудзілі на 10 сутак арышту
Раніцай, 6 траўня, былі затрыманыя чацвёра ўдзельнікаў ультрас сталічнага «Партызана». Удзень прайшлі суды. Хлопцаў арыштавалі на дзесяць сутак кожнага. Судзілі па артыкуле 17.1. «Дробнае хуліганства».
06.05.2014 Гродна: абласны суд прызнаў абгрунтаванасць вынясення штрафаў праваабаронцам
Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель былі прызнаныя вінаватымі ў правядзенні 25 сакавіка нібыта несанкцыянаванага пікету. Усё “парушэнне” палягала ў тым, што праваабаронцы ў Дзень Волі сфатаграфаваліся ля помнікаў і гістарычных мясцін з бел-чырвона-белымі, а таксама ўкраінскімі сцяжкамі і выставілі фотаздымкі ў інтэрнэце.
06.05.2014 Гомельскага маладафронтаўца Андруся Цянюту арыштавалі на 10 сутак
Актывіста затрымалі позна ўвечары 4 траўня на падыходзе да дома. Міліцыянты склалі на яго два адміністрацыйныя пратаколы: за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Актывіст упэўнены, што ягонае затрыманне звязана з хуткім пачаткам чэмпіянату свету па хакеі.
06.05.2014 Нацболаў пераследуюць за расцяжку "Усіх не пасадзіш!"
Актывісты паведамляюць, што ад раніцы міліцыянты расшукваюць іх па горадзе, дзяжураць каля дамоў. Стала вядома, што Аляксандр Палякоў ужо затрыманы.
06.05.2014 Масавыя суды над актывістамі “Маладога фронту” (абнаўляецца)
6 траўня пройдуць суды над затрыманымi напярэдаднi Чэмпіянату свету па хакеі актывістамі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады Фронт”.
06.05.2014 Сябры Мікалая Дземідзенкі не выключаюць, што ён прэвэнтыўна затрыманы
Працяглы час няма сувязі з адным зь лідэраў «Маладога фронту» Мікалаем Дземідзенкам, які напярэдадні выказваў апасеньні, што яго хочуць прэвэнтыўна арыштаваць перад чэмпіянатам сьвету па хакеі. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла актывістка Наста Дашкевіч.
05.05.2014 Віцебск: адміністрацыйная справа супраць журналісткі спынена
З міліцыі паведамілі, што справа супраць журналісткі Алены Сцяпанавай спынена. Паведамленне пра гэта было даслана толькі праз тыдзень, прычым афіцыйную пастанову віцебскай журналістцы не выслалі. Такім чынам, у Алены Сцяпанавай не засталося часу на абскарджанне выкладзеных у лісце фактаў, з якімі яна не згодная.
05.05.2014 Ліда: суд вынес грамадскім актывістам штрафы і папярэджанні
У Лідзе 5 траўня завяршыўся суд над грамадскімі актывістамі, на якіх за ўшанаванне памяці беларускіх дзеячоў у Дзень Волі былі міліцыяй складзены пратаколы нібыта за правядзенне несанкцыянаванай акцыі. На могілках у той дзень былі людзі ў цывільным, якія перапісалі прозвішчы ўдзельнікаў акцыі памяці.
05.05.2014 Выйшаў на волю грамадскі актывіст Максім Вінярскі
Актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі выйшаў на волю з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) пасля 12-сутачнага арышту. Дзевяць дзён доўжылася сухая галадоўка, якую Вінярскі абвясціў у знак пратэсту супраць незаконнага прыгавору.
05.05.2014 Праваабаронцы праінфармавалі ААН аб адвольных затрыманнях напярэдадні ЧС-2014
Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў Рабочую групу па адвольных затрыманнях ААН аб прэвентыўных затрыманнях грамадзян Беларусі напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі -2014.










