Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

 Затрыманыя ўдзельнікі пікету “Смерць крамлёўскім акупантам!”

30.05.2014 Затрыманыя ўдзельнікі пікету “Смерць крамлёўскім акупантам!”

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску 29 траўня супрацоўнікі АМАПу затрымалі некалькі ўдзельнікаў пікету “Смерць крамлёўскім акупантам!”. Усе яны актывісты моладзевага грамадскага аб’яднання Альтэрнатыва”. Пра гэта ў facebook паведаміў кіраўнік “Альтэрнатывы” Алег Корбан.

Суд над Андрэем Мялешкам прызначаны на 30 мая

29.05.2014 Суд над Андрэем Мялешкам прызначаны на 30 мая

У пятніцу ў Кастрычніцкім судзе Гродна прызначаны разгляд адміністратыўнай справы супраць незалежнага журналіста Андрэя Мялешкі. Журналіста вінавацяць у незаконны вырабе прадукцыі СМІ.

29.05.2014 Юрыя Рубцова шпіталізавалі пасля месячнага зняволення

Сёння раніцай актывіста Юрыя Рубцова вызвалілі з гомельскага ізалятара часовага ўтрымання, але адразу даставілі ў Чыгуначны раённы аддзел міліцыі для размовы. Калі Рубцова адпусцілі з пастарунку, сваякі адвезлі яго ў лякарню, бо мужчына кепска сябе адчуваў.

Бабруйск: пра праверку адносна распаўсюду “Новага часу” Бузінаеў даведаўся пост-фактум (дакументы)

29.05.2014 Бабруйск: пра праверку адносна распаўсюду “Новага часу” Бузінаеў даведаўся пост-фактум (дакументы)

"Вельмі цікавы выпадак, бо я нават не ведаў, што па нейкіх маіх дзеяннях праводзіцца праверка, - здзіўляецца Віктар Бузінаеў. - Калі б не гэты ліст, я б і не здагадаўся, што маёр Рудзько працягвае сачыць за маім жыццём".

Міністар у «зоне гасьціннасьці»: «Узяць!»

29.05.2014 Міністар у «зоне гасьціннасьці»: «Узяць!»

Батарэі жаночых шпілек калі дзьвярэй камэр, побач «сядзіць» чэмпіён Беларусі ў адзінаборствах, а менскія наркаманы штодня зарабляюць на дробных крадзяжах два мільёны рублёў – Андрэй Ткачоў, 28-гадовы інструктар па фітнэсе і івэнт-мэнэджар, распавёў Радыё Свабода, як ён адбыў 15 сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Гомельскія міліцыянеры «згубілі» рэчы, забраныя ў актывістаў пры затрыманні

28.05.2014 Гомельскія міліцыянеры «згубілі» рэчы, забраныя ў актывістаў пры затрыманні

У РАУС Цэнтральнага раёна ў актывістаў забралі фотаапарат, носьбіты інфармацыі, у прыватнасці, флэш-карту, магніты на лядоўню, стужкі і маску Гая Фокса. Пры гэтым быў складзены «пратакол выняцця», які быў далучаны да адміністрацыйнага пратаколу.

Алеся Залеўскага пакаралі штрафам за журналісцкую дзейнасць

28.05.2014 Алеся Залеўскага пакаралі штрафам за журналісцкую дзейнасць

Аўтара і вядоўцу праграм “Людскія справы” ды “Рэпартаж Залеўскага” на тэлеканале “Белсат” пакаралі штрафам у 30 базавых велічыняў за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

 Журналіст Беларускага Радыё Рацыя на волі пасля арышту

28.05.2014 Журналіст Беларускага Радыё Рацыя на волі пасля арышту

Журналіст Беларускага Радыё Рацыя Яўген Скрабец выйшаў на волю пасля 10-ці сутак арышту. Ён паведаміў, што збіраецца абскарджваць збіраецца абскарджваць свой арышт. Разгляд яго касацыйнай скаргі пачнецца а 9.30 раніцы ў чацвер.

Жонка: Юры Рубцоў выглядае як вязень канцлягера

27.05.2014 Жонка: Юры Рубцоў выглядае як вязень канцлягера

За час галадоўкі ў турме актывіст Юры Рубцоў страціў 39 кіляграмаў.

Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў шпіталізаваны пасля 30 сутак галадоўкі

27.05.2014 Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў шпіталізаваны пасля 30 сутак галадоўкі

Выпусціць актывіста з ізалятара павінны былі 27 траўня ў 4.10 раніцы. Але сваякам, што прыехалі яго сустрэць, дзяжурны ізалятара адказаў, што «Рубцоў ужо вызваліўся». Знайсці актывіста яго жонка і сын не змаглі, дадому ён не вярнуўся. Толькі пазней яго ўдалося адшукаць у міліцыі - як аказалася, з ІЧУ актывіста адвезлі ў Чыгуначны РАУС «для гутаркі».

За бел-чырвона-белы сьцяг Віктара Шаршуна судзіць ня будуць

27.05.2014 За бел-чырвона-белы сьцяг Віктара Шаршуна судзіць ня будуць

Віктар Шаршун, які ў лютым 2014 года вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на гаўбцы сваёй кватэры на бульвары Шаўчэнкі ў Менску, атрымаў ліст з суду Цэнтральнага раёна Менска. Адміністрацыйная справа за непадпарадкаваньне міліцыі закрытая.

Актывіста НБП Аляксандра Палякова суд пакараў штрафам

26.05.2014 Актывіста НБП Аляксандра Палякова суд пакараў штрафам

26 траўня адміністратыўная справа нацбола Аляксандра Палякова, затрыманага амапаўцамі за бел-чырвона-белы сцяг, разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала Палякова вінаватым у “дробным хуліганстве”.

Праваабарончыя вынікі ЧС: рэпрэсіўная машына нагадала пра сябе ў дзеянні

26.05.2014 Праваабарончыя вынікі ЧС: рэпрэсіўная машына нагадала пра сябе ў дзеянні

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч падводзіць свае, праваабарончыя, вынікі чэмпіянату свету па хакеі, які адбываўся ў Мінску з 9 па 25 траўня.

Юрый Рубцоў абвясціў галадоўку супраць новага арышту

25.05.2014 Юрый Рубцоў абвясціў галадоўку супраць новага арышту

22 траўня суд Чыгуначнага раёна Гомеля асудзіў апазіцыйнага актывіста Юрыя Рубцова, які толькі вызваліўся пасля 25-сутачнага арышту з Мінскага ЦІПу, да 5 сутак адміністратыўнага арышту. У знак пратэсту супраць міліцэйскага і судовага свавольства ў ІЧУ Рубцоў абвясціў галадоўку.

Футбольнага заўзятара аштрафавалі за нацыянальную сімволіку

24.05.2014 Футбольнага заўзятара аштрафавалі за нацыянальную сімволіку

24-гадовы жыхар сталіцы Алег быў затрыманы ўвечары 22 траўня на “Мінск-Арэне” - прыцягнуў да сябе ўвагу намаляваным на шчацэ бел-чырвона-белым сцяжком. 23 траўня суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня пакарала яго штрафам за "дробнае хуліганства".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства