Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
16.06.2014 Журналіста Андрэя Мялешку аштрафавалі на 30 базавых велічынь
16 чэрвеня гродзенскага журналіста прызналі вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ. Гэта ўжо трэцяя падобная судовая справа ў рэгіёне.
15.06.2014 У Баранавічах актывісты вучыліся абараняць свае правы ў адміністрацыйным працэсе
Удзельнікі семінару разглядзелі выпадкі, у якіх прадугледжваюцца такія віды адміністрацыйнага спагнання, як папярэджанне, штраф, папраўчыя работы, адміністрацыйны арышт, пазбаўленне спецыяльнага права, канфіскацыя. Найбольшую цікавасць выклікала практычная частка занятку.
11.06.2014 Працэс над журналістам Андрэем Мялешкам расцягваецца
11 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна прайшло чарговае паседжанне па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да журналіста-фрылансера Андрэя Мялешкі, якога вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі.
11.06.2014 У Горадні судзяць за псэўданім
Судзьдзя Кастрычніцкага суду Горадні Дзьмітры Кедаль, заслухаўшы сёньня ў судзе сьведку — начальніка аддзелу прафіляктыкі Кастрычніцкага РАУС Андрэя Ганчарова, паведаміў, што суд не атрымаў даведкі з пракуратуры вобласьці, паводле якой выносілася папярэджаньне журналісту Андрэю Мялешку, і таму ня можа прыняць рашэньня.
10.06.2014 Праваабаронца звярнуўся ў Генпракуратуру з просьбай разабрацца з «лістамі шчасця»
Фотафіксацыя на дарогах Беларусі ўжо далёка не ў навінку. Уладальнікаў аўто, якія парушылі хуткасны рэжым, фіксуюць з дапамогай дарожных відэакамер, і затым апавяшчаюць пра штраф па пошце «лістамі шчасця».
10.06.2014 Cуд над Веранікай Себасцяновіч перанесены на 17 чэрвеня
Сёння павінен быў пачацца адміністрацыйны працэс у дачыненні да 83-гадовай актывісткі польскага грамадскага руху Веранікі Себасцяновіч. Нагадаем, што пенсіянерку і камбатантку Вераніку Себасцяновіч вінавацяць нібыта за кантрабанду гуманітарнай дапамогі для сябраў ветэранскай арганізацыі – Звязу жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі.
06.06.2014 Салігорскія праваабаронцы патрабуюць пракурорскага рэагавання на забарону кар’ернага росту для здзейсніўшых адміністрацыйнае правапарушэнне
Нагадаем, у лютым 2014 году адміністрацыя Прешага рудаўпраўлення прыняла рашэнне аб мерах радыкальнага характару ў дачыненні да работнікаў, якія здзейснілі адміністрацыйнае правапарушэнне.
04.06.2014 Працэс над Андрэем Мялешкам расцягваецца
4 чэрвеня ў Гродна ў судзе Кастрычніцкага раёна быў працягнуты разгляд адміністрацыйнай справы гродзенскага журналіста-фрылансера Андрэя Мялешкі. Працэс аднавіўся а 12-й гадзіне і доўжыўся крыху больш за гадзіну, пасля чаго быў абвешчаны перапынак. Вядзе працэс суддзя Дзмітрый Кедаль.
04.06.2014 358 прастытутак затрымалі падчас чэмпіянату сьвету
Зь іх 199 прапаноўвалі свае паслугі праз інтэрнэт, 132 былі затрыманыя на вуліцах і аўтатрасах, 27 — у гатэлях і начных клюбах. Такую інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства ўнутраных спраў.
02.06.2014 750 тысяч рублёў за плякат «Сьмерць расейскім акупантам!»
Жыхарка Менску Вольга Жураўлёва пакараная штрафам пяць базавых велічынь (750 000 беларускіх рублёў). У пятніцу 31 траўня яна правяла акцыю на Кастрычніцкай плошчы: выйшла з плякатам «Сьмерць расейскім акупантам!».
02.06.2014 Бабруйскае УУС не змагло завесці справу на мясцовага актывіста, які распаўсюджваў "Новы Час"
28-го мая старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктар Бузінаеў атрымаў па пошце ліст з мясцовага УУС.
02.06.2014 Суд Клімавіцкага раёна разгледзіць скаргу на прадузятае рашэнне адміністрацыйнай камісіі
Спадарыня Марчанка лічыць, што адміністрацыйная камісія проста адпомсціла ёй за прынцыповую пазіцыю і за сам факт падачы скарг на папярэднюю пастанову і незаконныя дзеянні адміністрацыйнай камісіі, за якія кіраўніцтва Клімавіцкага райвыканкама і адміністрацыйнай камісіі былі прыцягнуты да адказнасці.
01.06.2014 Баранавічы: суд адмовіўся вярнуць украінскі сцяг з-за “прапорцый” (дакумент)
Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы адмовіўся вярнуць украінскі сцяг Уладзіміру Гундару. Суд не знайшоў дастатковых падстаў для вяртання сцяга, бо “палотнішча, падобнае на сцяг Украіны, не адпавядае ўстаноўленым прапорцыям”.
30.05.2014 Брэст: абласны суд адхіліў касацыйную скаргу незалежнага журналіста
Яўген Скрабец, які супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя, спрабаваў аспрэчыць рашэнне суда першай інстанцыі, які пакараў яго арыштам на 10 сутак нібыта за дробнае хуліганства. Незалежны журналіст быў затрыманы 17 траўня супрацоўнікамі АМАП, калі вяртаўся дадому.
30.05.2014 Адміністрацыйны працэс над Андрэем Мялешкам перанесены
30 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна пачаўся адміністрацыйны працэс у адносінах да незалежнага журналіста Андрэя Мялешкі. Яго вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі.










