Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
25.07.2014 Брэст: актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі падалі скаргі ў Вярхоўны суд
Брэсцкі абласны суд прызнаў законнымі рашэнні аб накладанні штрафаў на сябраў АГП падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы. Не дала плёну і надзорныя скаргі на імя старшыні гэтага суду. Як паведаміў Уладзімір Вуек, штрафы былі накладзены пасля правядзення перадвыбарчых мерапрыемстваў.
24.07.2014 Гродна: імклівы разгляд касацыйнай скаргі
Сёння ў Гродзенскім абласным судзе разглядалася скарга журналіста Беларускага Радыё Рацыя Андрэя Мялешкі на рашэнне Кастрычніцкага раённага суда Гродна, які прызнаў яго вінаватым ў вырабе інфармацыйнай прадукцыі без акрэдытацыі для замежнага СМІ.
23.07.2014 Магілёў: намеснік старшыні БСДП Ігар Барысаў абвінавачваецца ў парушэнні “Закона аб СМІ”
Ігара Барысава абвінавацілі ў парушэнні арт. 22.9 ч.2 КаАП РБ, у адпаведнасці з якім ён, не з’яўляючыся распаўсюднікам СМІ, у парушэнне арт.17 Закона “Аб СМІ” 16 ліпеня на аўтатрасе Мінск-Магілёў здзяйсняў дастаўку “улётак” “Сацыял-дэмакрат” і “НАШ Магілёў” у агульнай колькасці 11 800 асобнікаў на сваім уласным аўтамабілі.
22.07.2014 Юрый Рубцоў: «Мне фактычна адмоўлена ў правасуддзі»
Жыхар Гомеля, грамадскі актывіст Юрый Рубцоў 22 ліпеня накіраваў скаргу на пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда. Ён просіць Мінскі гарадскі суд адмяніць пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска, перадаўшы справу на новы разгляд у той жа суд іншаму суддзі.
22.07.2014 Суд не стаў разглядаць скаргу Юрыя Рубцова на дзеянні міліцыянераў і ЦІП
Актывіст прасіў прызнаць неправамоцнымі дзеянні міліцыянераў, якія забралі ў яго майку і затым прывезлі ў суд аголеным да пояса, а таксама абавязаць праваахоўнікаў вярнуць яму майку. Таксама заяўнік прасіў суд ануляваць рахунак за ежу, які яму выставіў ЦІП на Акрэсціна.
16.07.2014 Гродна: 24 ліпеня адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Андрэя Мялешкі
Гродзенскі журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка працягвае змагацца за сваё права на распаўсюд інфармацыі. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Кастрычніцкага раёну ў Гродзенскі абласны суд.
16.07.2014 Калінкавічы: Дзяніс Рабянок збіраецца скардзіцца ў Камітэт ААН на несправядлівае правасуддзе
Днямі актывіст АГП атрымаў адказ на сваю скаргу з Вярхоўнага суда, згодна з якім пастанова суддзі Савасцянавай прызнаная «абгрунтаванай», а «падстаў для скасавання судовых пастаноў, якія былі вынесеныя па дадзенай справе... не маецца».
09.07.2014 Гомель: Андрусь Цянюта абскарджвае арышт у старшыні абласнога суда
У першыя травеньскія дні, напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, па ўсёй Беларусі ішлі масавыя «зачысткі» актывістаў, якіх міліцыя абвінавачвала ў нецэнзурнай лаянцы ці непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, а суд караў адміністрацыйнымі арыштамі. Падпаў пад хвалю арыштаў і Андрусь Цянюта, атрымаўшы 10 сутак зняволення.
07.07.2014 Корбана, Сяргеенку і Жылко пакаралі арыштамі (дапоўнена)
Затрыманых 2 ліпеня ў Менску актывістаў «Альтэрнатывы» Алега Корбана і Уладзіміра Сяргеенку па непадцверджанай афіцыйна інфармацыі паспелі асудзіць.
05.07.2014 Баранавічы: Мікалай Чарнавус падаў скаргу ў пракуратуру і просіць суд не праводзіць працэс у яго адсутнасць
Індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, які знаходзіцца ў гарадской бальніцы пасля затрымання 2 ліпеня, падаў заявы ў суд і пракуратуру. У заявах ён апісвае падзеі 2 ліпеня, калі супрацоўнік ГАУС маёр міліцыі Аляксей Гецман склаў на яго адміністрацыйны пратакол.
03.07.2014 Баранавічы: адзін з арганізатараў страйку прадпрымальнікаў трапіў у шпіталь і знаходзіцца пад наглядам міліцыі
У Баранавічах 2 ліпеня быў затрыманы індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус пасля візіту ў гарвыканкам і сустрэчы з журналістам раённай газеты. Яго адвезлі ў гарадскі аддзел міліцыі.
24.06.2014 Справа актывісткі з Нясвіжу Наталлі Бордак накіраваная на новы разгляд
Калегія Мінскага абласнога суда 24 чэрвеня разгледзела касацыйную скаргу актывісткі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Наталлі Бордак на прысуд суда Нясвіжскага раёна.
20.06.2014 Судовы працэс над Веранікай Сабасцьяновіч: мытня адклікала пратакол на дапрацоўку
20 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна працягнуўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да старшыні аб’яднання жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі 83-гадовай Веранікі Сабасцьяновіч. Яе спрабавалі абвінаваціць у кантрабандзе пасылак гуманітарнай дапамогі.
20.06.2014 Горадня: суд вярнуў мытні пратакол адносна Веранікі Сэбасьцяновіч
Матэрыялы справы на кіраўніцу арганізацыі вэтэранаў Арміі Краёвай Вераніку Сэбасьцяновіч накіраваныя «для ўхіленьня недахопаў» у Гарадзенскую рэгіянальную мытню.
18.06.2014 За партрэт Быкава — 18 мільёнаў штрафу
Партызанскі суд Менску аштрафаваў чатырох графіцістаў за нанясеньне шкоды гарадзкой маёмасьці — кожнага на 30 базавых (4 мільёны 500 тысяч рублёў).










