Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
11.09.2014 Новы метад: суддзя вызначае «экстрэмізм» па загалоўках канфіскаванай літаратуры
Па словах самога суддзі Арцёма Бяскішскага, адміністратыўная справа анархіста Рамана Халілава стала першай у сваім родзе ў Беларусі.
10.09.2014 Міліцыя адмаўляецца вярнуць Рубцову “прадмет адзення, які мае надпісы палітычнага характару"
Выконваючы абавязкі начальніка УУС адміністрацыі Савецкага раёну Мінска П. Сяміжэн паведаміў Юрыю Рубцову, што “прадмет адзення, які мае надпісы палітычнага характару і які быў канфіскаваны супрацоўнікамі міліцыі, быў вернуты яму разам з іншымі рэчамі.
05.09.2014 Актывіст здзіўлены колькасцю беспадстаўна арыштаваных на Акрэсціна
Пасля адбыцця арышту актывіст “Маладога фронту” Зміцер Крамянецкі распавёў правабаронцам, што на “сутках” упершыню сутыкнуўся з сітуацыяй, калі значная частка арыштаваных знаходзіцца там не здзейснеўшы ніякіх правапарушэнняў.
04.09.2014 Бабруйск: Складанне пратакола скончылася канфліктам
Візіт незалежнай журналісткі Марыны Малчанавай у УУС для складання пратакола аб адміністрацыйным парушэнні скончыўся канфліктам з падпалкоўнікам міліцыі Сяргеем Рудзько. Нагадаем, журналістку абвінавачваюць у парушэнні заканадаўства аб СМІ.
02.09.2014 Бабруйск: Незалежнай журналістцы пагражаюць судом
Бабруйская журналістка Марына Малчанава 1 верасня была выклікана позвай у міліцыю ў якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс паводле артыкула аб парушэнні заканадаўства аб СМІ. Журналістка паведаміла, што падпалкоўнік міліцыі Сяргей Рудзько распытваў яе пра супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат".
01.09.2014 Cуд над Максімам Вінярскім завяршыўся арыштам на 15 сутак
У судзе Савецкага раёна Менска разгледжана адміністратыўная справа Максіма Вінярскага. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП РБ. справу разглядае суддзя Эдуард Якубоўскі.
01.09.2014 Вызвалены Андрусь Кашэўскі
Андрусь Кашэўскі, распаўсюджвальнік "Народнай Волі", затрыманы 26 жніўня ў горадзе Мінску, вярнуўся дадому. Грамадскі актывіст мусіў выйсці а 14.10 з ЦІП на Акрэсціна, але сустракаючыя яго паплечнікі так і не дачакаліся яго.
29.08.2014 Арыштаваны на 5 сутак Кастусь Жукоўскі абвясціў галадоўку, а ў ізалятары не прынялі для яго нават ваду
Жонка актывіста Алена Жукоўская спрабавала перадаць мужу цёплыя рэчы, бутэльку з вадой і вітаміны, аднак у ІЧУ нічога не прынялі і патлумачылі гэта тым, што «Жукоўскі мае дробнае парушэнне».
29.08.2014 Намеснік старшыні БСДП Ігар Барысаў абскардзіў штраф за газеты
Адпаведная касацыйная скарга была накіравана сёння, 29 жніўня, у Магілёўскі абласны суд. У скарзе сацыял-дэмакрат патрабуе адмяніць рашэнне суддзі Станіслава Леўчанкі суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці ад 12 жніўня.
29.08.2014 Пераслед сацыяльнага актывіста за ўлёткі пра забастоўку (дапоўнена)
Суд Савецкага раёна Менска пакараў Рамана Халілава арыштам на 10 сутак. Суддзя - Бяскішскі.
29.08.2014 Прадпрымальніка з Баранавічаў Чарнавуса зноў пакаралі – штраф і канфіскацыя
Гаспадарчы суд Берасця вынес рашэнне канфіскаваць тавар у прадпрымальніка Міколы Чарнавуса і пакараць штрафам у паўтары мільёна рублёў.
28.08.2014 Гомель: Кастусь Жукоўскі арыштаваны на 5 сутак
Па рашэнню суддзі Вольгі Казловай актывіст прызнаны вінаватым у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП) і пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 5 сутак.
27.08.2014 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Мікалая Чарнавуса
Суддзя Брэсцкага абласнога суда Наталля Сурма не задаволіла касацыйную скаргу грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса на пастанову суддзі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 21 ліпеня, па якой індывідуальны прадпрымальнік прызнаваўся вінаватым ў арганізацыі і правядзенне несанкцыянаванага сходу прадпрымальнікаў.
27.08.2014 Андрусю Кашэўскаму - 5 сутак арышту за распаўсюд газет
У судзе Кастрычніцкага раёна Менска сёння разглядалася адміністратыўная справа актывіста БХД са Смалявічаў Андруся Кашэўскага. Супрацоўнікі транспартнай міліцыі сталіцы склалі на яго два пратаколы, прычым распаўсюд газет, уласна з-за чаго ён і быў затрыманы, палічылі за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.
26.08.2014 Гомель: суд над Кастусём Жукоўскім адкладзены, каб даць яму магчымасць мець перакладчыка і адваката
У Гомелі 26 жніўня павінен быў адбыцца суд над грамадскім актывістам Кастусём Жукоўскім, якога вечарам 25 жніўня затрымала міліцыя. 26 жніўня актывіста прывезлі з ІЧУ, дзе ён правёў ноч, у суд Цэнтральнага раёна. Затрыманы падаў шэраг хадайніцтваў.










