Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Магілёў: штраф за перавозку газеты “НАШ Магілёў” і бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” пакінуты ў сіле

25.09.2014 Магілёў: штраф за перавозку газеты “НАШ Магілёў” і бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” пакінуты ў сіле

Сёння, 25 верасня, Магілёўскі абласны суд у асобе суддзі Мікалая Гладкага пакінуў у сіле рашэнне Магілёўскага раённага суда з нагоды прысуджэння штрафу ў памеры 30 базавых велічынь і канфіскацыі амаль 12 тысяч газет у намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Барысава.

У Беларусі налічылі больш за 3 млн адміністрацыйных спраў за год

24.09.2014 У Беларусі налічылі больш за 3 млн адміністрацыйных спраў за год

Гэта пераважна парушэньні правілаў дарожнага руху. Большая частка зь іх не даходзіць да судоў, то бок разьглядаецца органамі ўнутраных спраў. Гэта пераважна парушэньні правілаў дарожнага руху.

Бабруйск: Cуд па справе Марыны Малчанавай працягнецца 25 верасня

24.09.2014 Бабруйск: Cуд па справе Марыны Малчанавай працягнецца 25 верасня

"У матэрыялах сваёй справы я знайшла дакументы, датычныя суда над журналістам Алесем Залеўскім з паметкай "для суддзі". У сувязі з гэтым я накіравала скаргу ў Міністэрства юстыцыі і прашу перанесці пасяджэнне да таго моманту, пакуль адтуль не прыйдзе адказ. Бо наяўнасць гэтых дакументаў у сваёй справе лічу праявай ціску на суд", - заявіла журналістка.

Сёння ў Бабруйску і Магілёве вырашаюць, што рабіць з незалежнымі журналістамі

23.09.2014 Сёння ў Бабруйску і Магілёве вырашаюць, што рабіць з незалежнымі журналістамі

23 верасня ў Бабруйску а 15.30 – суд па справе журналісткі Марыны Малчанавай, а ў Магілеве аб 11-й – чарговы візіт у міліцыю Аляксандра Буракова.

Арышты за «Кіно ў пераходзе»

19.09.2014 Арышты за «Кіно ў пераходзе»

Суддзя Таццяна Мотыль пакарала Насту Доль і Дзмітрыя Латушкіна арыштамі на 6 і 5 сутак адпаведна. Прытым Латушкін быў асуджаны "таемна" - без удзелу адваката і сведак.

Суд па справе Наталлі Бордак заняў некалькі хвілінаў

19.09.2014 Суд па справе Наталлі Бордак заняў некалькі хвілінаў

19 верасня ў Мінскім абласным судзе адбыўся пяты па лiку працэс па справе актывiсткі БХД Наталлі Бордак, якая неадступна абскарджвае штраф за плакат "НЕ— пуцiнскай вайне з Украiнай". Пастанова пра штраф пакінута ў сіле.

Бабруйск: Судовае пасяджэнне па справе незалежнай журналісткі перанесена на 23 верасня

19.09.2014 Бабруйск: Судовае пасяджэнне па справе незалежнай журналісткі перанесена на 23 верасня

Судовае пасяджэнне, на якім павінна была разглядацца справа Марыны Малчанавай, перанесена па яе просьбе. Журналістка падала хадатайніцтва адносна пераносу, каб яе адвакат мог азнаёміцца з матэрыяламі справы.

У Бабруйску судзяць незалежную журналістку

18.09.2014 У Бабруйску судзяць незалежную журналістку

Суд над бабруйскай журналісткай Марынай Малчанавай прызначаны на 18 верасня. Як пазначана ў позве, яе будуць судзіць па артыкуле 22.9 КаАП "Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі". Разглядае справу суддзя Наталля Чарапуха.

У Бабруйску сёння будуць судзіць незалежную журналістку

18.09.2014 У Бабруйску сёння будуць судзіць незалежную журналістку

Справу супраць сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Марыны Малчанавай перадалі ў суд. Журналістку вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежныя СМІ.

Новая адміністрацыйная справа за працу без акрэдытацыі

17.09.2014 Новая адміністрацыйная справа за працу без акрэдытацыі

Журналіст “Беларускага Радыё Рацыя” пра абвінавачанне супраць сябе даведаўся толькі постфактум.

20 сутак арышту - Іллю Дабратвору

17.09.2014 20 сутак арышту - Іллю Дабратвору

Адміністратыўную справу грамадскага актывіста Іллі Дабратвора разгледзеў сёння суд Ленінскага раёна Менска.

Віталь Васількоў, які “знайшоўся” ў судзе, арыштаваны на 10 сутак

15.09.2014 Віталь Васількоў, які “знайшоўся” ў судзе, арыштаваны на 10 сутак

У судзе Партызанскага раёна Менска "знайшоўся" актывіст “Змены” Віталь Васількоў, сувязь з якім перарвалася яшчэ 12 верасня. Суддзя Наталля Дзядкова вынесла рашэнне - пакараць актывіста адміністратыўным арыштам на 10 сутак.

Ягора Віняцкага арыштавалі на 15 сутак

13.09.2014 Ягора Віняцкага арыштавалі на 15 сутак

Актывіст «Зьмены» Ягор Віняцкі арыштаваны на 15 сутак. Пра гэта паведаміла Свабодзе маці актывіста Аляксандра Віняцкая. Ягору дазволілі патэлефанаваць ёй пасьля суду.

Паўла Вінагардава арыштавалі на 15 сутак і аштрафавалі

12.09.2014 Паўла Вінагардава арыштавалі на 15 сутак і аштрафавалі

Суд Маскоўскага раёну сталіцы 12 верасьня арыштаваў на 15 сутак актывіста моладзевай ініцыятывы «Зьмена» Паўла Вінаградава за брыдкаслоўе.

Сёння – чарговы суд над Паўлам Вінаградавым

12.09.2014 Сёння – чарговы суд над Паўлам Вінаградавым

На Паўла Вінаградава заведзеная адміністратыўная справа, якую разгледзіць суд Маскоўскага раёна Менска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства