Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Аляксандра Буракова аштрафавалі на 6 млн. рублёў (40 базавых)

08.10.2014 Аляксандра Буракова аштрафавалі на 6 млн. рублёў (40 базавых)

Такое рашэнне прыняла 8 кастрычніка суддзя Ленінскага раённага суда г. Магілёва Алена Волкава, прызнаўшы Аляксандра Буракова вінаватым у парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП РБ – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Пастанову суда журналісту ўжо аддалі, матывавальная частка будзе гатовая праз некалькі дзён.

Суддзя Ганна Лявусік аштрафавала журналіста Андрэя Мялешку

07.10.2014 Суддзя Ганна Лявусік аштрафавала журналіста Андрэя Мялешку

Суддзя Ганна Лявусік не ўзяла пад увагу ні парушэнні і юрыдычную непісьменнасць з боку міліцыі, ні адсутнасць доказаў віны Андрэя Мялешкі, ні неадпаведнасць адміністрацыйнага артыкулу сутнасці рэчаў і пакарала незалежнага журналіста адміністрацыйным штрафам – 35 базавых велічыняў.

Сёння судзяць двух журналістаў

07.10.2014 Сёння судзяць двух журналістаў

У Гродне працягнецца разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Мялешкі, а ў Магілёве пачнуцца слуханні па адміністрацыйнай справе Аляксандра Буракова. Абодвух вінавацяць у парушэнні арт. 22.9 ч.2 КаАП, закідаючы ім супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Францкевіч у міліцэйскай аблозе, Стукін ужо арыштаваны

06.10.2014 Францкевіч у міліцэйскай аблозе, Стукін ужо арыштаваны

У кватэру, дзе знаходзіцца былы палітвязень і актывіст анархісцкага руху Аляксандр Францкевіч, з 6 гадзін раніцы спрабуюць патрапіць супрацоўнікі міліцыі.

Уладзімір Лемеш пра ўмовы ўтрымання ў Салігорскім ІЧУ: на 15 чалавек 3 матрацы

05.10.2014 Уладзімір Лемеш пра ўмовы ўтрымання ў Салігорскім ІЧУ: на 15 чалавек 3 матрацы

"Умывальнік і адмежаваны ўнітаз гэта добра, але змыў у тым унітазе не працуе. Нейкай абрэзанай пластыкавай бутэлькай прыходзілася насіць туды ваду з ўмывальніка. Потым у гэту ж бутэльку налівалі гарбату, бо кубкаў не было".

Салігорск: Івана Шылу вызвалілі без эксцэсаў

04.10.2014 Салігорск: Івана Шылу вызвалілі без эксцэсаў

"Шчыра кажучы, пакідаючы ІЧУ былі думкі, што на выхадзе могуць зноў затрымаць ды прыпісаць якую-небудзь лаянку матам ды размахванне рукамі. На шчасце, даводзіць сітуацыю да поўнага абсурду ўлады ея сталі. Прынамсі пакуль я на волі і, спадзяюся, хутка разбяруся са сваімі прыватнымі справамі ды спакойна паеду на вучобу".

На Паўла Вінаградава склалі пратакол за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы

03.10.2014 На Паўла Вінаградава склалі пратакол за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы

Паўла Вінаградава адпусцілі з РУУСа Маскоўскага раёна. На яго складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы.

Івана Шыла бліжэйшыя дні правядзе ў ІЧУ за “маўклівыя акцыі”

02.10.2014 Івана Шыла бліжэйшыя дні правядзе ў ІЧУ за “маўклівыя акцыі”

Раніцай 2-га кастрычніка салігорскі маладафронтавец наведаў Салігорскі РАУС, куды яго напярэдадні ўвечары выклікалі позвай “на размову”. Пасля размовы маладзён апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання.

Разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Мялешкі працягнецца 7 кастрычніка

02.10.2014 Разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Мялешкі працягнецца 7 кастрычніка

Пачатак судовага працэсу, які вядзе суддзя Ганна Лявусік, доўжыўся толькі 5 хвілін.

Аляксандру Буракову вярнулі частку кампутарнай тэхнікі і азнаёмілі з пратаколам правапарушэння

30.09.2014 Аляксандру Буракову вярнулі частку кампутарнай тэхнікі і азнаёмілі з пратаколам правапарушэння

Паводле пратакола, журналісту інкрымінуецца парушэнне часткі 2 арт. 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

Гродна: 2 кастрычніка – суд па справе журналіста Андрэя Мялешкі

30.09.2014 Гродна: 2 кастрычніка – суд па справе журналіста Андрэя Мялешкі

Гродзенскія ўлады працягваюць пераследаваць незалежнага журналіста Андрэя Мялешку. Яго вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі.

Уладзімір Лемеш: Хацелі канфіскаваць нават дзверы з налепкамі

30.09.2014 Уладзімір Лемеш: Хацелі канфіскаваць нават дзверы з налепкамі

Хваля палітычнага пераследу працягваецца ў беларускай сталіцы шахцёраў. Цяпер пад каток палітычных рэпрэсій патрапіў салігорскі актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Уладзімір Лемеш.

Салігорск: пасьля суду ў кватэры актывіста правялі ператрус

30.09.2014 Салігорск: пасьля суду ў кватэры актывіста правялі ператрус

Уладзімер Лемеш апавёў карэспандэнту Свабоды, што пасьля суду міліцыянты яго павезьлі дадому, дзе адзін супрацоўнік у цывільным і двое ў міліцэйскай форме правялі агляд ягонага пакою.

Новая справа за працу без акрэдытацыі

29.09.2014 Новая справа за працу без акрэдытацыі

Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з Гродна Андрэй Мялешка атрымаў адпаведныя дакументы з суда Гродзенскай вобласці.

Бабруйск: Марына Малчанава аштрафавана на 32 базавыя велічыні

26.09.2014 Бабруйск: Марына Малчанава аштрафавана на 32 базавыя велічыні

Бабруйская суддзя Наталля Чарапуха агучыла 25 верасня рашэнне па справе незалежнай журналісткі Марыны Малчанавай. Нагадаем, яе абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства