Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
12.11.2014 У Гродне за збор подпісаў аштрафаваны Ежы Грыгенча
У Гродне 11 лістапада ў судзе Ленінскага раёну быў аштрафаваны вядомы грамадска-палітычны актывіст Ежы Грыгенча. Ён быў затрыманы міліцыяй яшчэ 2 кастрычніка, калі як удзельнік кампаніі “Гавару праўду” збіраў подпісы грамадзянаў за пытанні “Народнага рэферэндуму”.
12.11.2014 Дата суда над Алінай Літвінчук стане вядома 25 лістапада
Незалежную журналістку спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі.
12.11.2014 Гродна: Вольгу Крапоціну будуць судзіць
11 лістапада вядомы ў Гродна па многіх “палітычных” адміністрацыйных справах маёр Алег Кока завітаў да грамадскай актывісткі Вольгі Крапоцінай і прынёс ёй разам з вынікам экспертызы забраных раней улётак пратакол пра нібыта здзейсненае правапарушэнне паводле артыкулу 22.9 Адміністрацыйнага кодэксу.
10.11.2014 Павел Вінаградаў: "Людзі, не бойцеся!"
Адзін з апазіцыянераў, якія часта пераследуюцца, лічыць, што пасля падзей 2010 года праявы салідарнасці з актывістамі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі становяцца хутчэй выключэннем, чым правілам. Кампаніі апошніх месяцаў - падчас яго арышту і супраць высылкі з краіны праваабаронцы Алены Танкачовай - ён называе прыемнай нечаканасцю.
05.11.2014 Магілёўскі пракурор Вульвач паведаміў, што на органы МУС і пракуратуры не распаўсюджваецца інструкцыя аб справаводстве
Санкцыяваны агляд жытла незалежнага журналіста Алеся Буракова, а таксама кватэры ягоных бацькоў быў намеснікамі пракурора Магілёва спадарамі Фурманавым і Чупыркіным 11 і 12 верасня адпаведна. Дата 15 верасня, якая стаяла на пастанове на агляд памяшкання начальніка Ленініскага РАУСа Магілёва, пракурор назваў “тэхнічнай памылкай”.
04.11.2014 Штраф за пікет з партрэтам прэзідэнта Міхаілу Мяхедку замянілі на папярэджанне
Менгарсуд прыйшоў да высновы, што пакаранне, ў выглядзе штрафа з’яўляецца яўна несправядлівым па сваёй строгасці, а таму павінна быць замененае на больш мяккае.
04.11.2014 Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі ваўкавыскага актывіста Віталя Гуляка (дакумент)
Вярхоўны суд не ўзяў пад увагу аргументы скаргі і лічыць, што Віталь Гуляк быў аштрафаваны ў адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам: “Вы прыцягнуты да адказанасці не за ажыццяўленне права на свабоду выказвання меркавання і свабоду сходаў, а за парушэнне ўстаноўленага законам парадку такога ажыццяўлення”.
03.11.2014 Брэст: улады спрабуюць пакараць незалежную журналістку за супрацоўніцтва з замежным СМІ
Літвінчук абвінавацілі ў парушэнні артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, а менавіта – “незаконной перадачы і вырабе інфармацыі замежнаму сродку масавай інфармацыі, якое не мае акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь”.
03.11.2014 У Свіслачы ўлады зноў пераследуюць грамадскага актывіста Юрыя Глебіка
1 лістапада да свіслацкага актывіста Юрыя Глебіка завіталі прадстаўнікі міліцыі. Яны паведамілі, што ў дачыненні да яго складзены пратакол за нібыта здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне. Гутарка ідзе пра падзеі 26 кастрычніка, калі ў Свіслачы адбыўся традыцыйны штогадовы Дзень памяці паўстанцаў 1863 года.
31.10.2014 Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу журналіста Андрэя Мялешкі
Суддзя Святлана Даўгашэй падтрымала рашэнне Гродзенскага раённага суду, згодна з якім Андрэй Мялешка быў прызнаны вінаватым у парушэнні арт. 22.9 ч.2 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі), а дакладней – у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.
28.10.2014 Касацыйная скарга бабруйскай журналісткі не задаволена
Судовая калегія Магілёўскага аблсуда пад старшынствам Паўла Клімава разгледзела касацыйную скаргу Марыны Малчанавай і пакінула рашэнне бабруйскай суддзі Наталлі Чарапуха без зменаў.
28.10.2014 У Менску арыштаваныя актывісты з Санкт-Пецярбурга
У суботу 25 кастрычніка ў Менску днём без тлумачэння прычынаў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя грамадзкія актывісты з Санкт-Пецярбурга (Расія) - ФедаркоўАндрэй і Салаўёў Іван. З імі былі затрыманы таксама і жыхар сталіцы.
27.10.2014 Магілёў: матывіровачную частку пастановы суда журналіст атрымаў з вялікай пратэрміноўкай
Магілёўскі журналіст Алесь Буракоў паскардзіўся на затрымку з выдачай яму матывіровачнай часткі пастановы суда. Адпаведны запіс ён пакінуў сёння, 27 кастрычніка, у кнізе скаргаў і прапановаў Ленінскага раённага суда Магілёва.
24.10.2014 Знік грамадскі актывіст Андрусь Кашэўскі
Грамадскі актывіст са Смалявічаў Андрэй Кашэўскі знік пасля 15 сутак арышту.
23.10.2014 Следчы камітэт: У дзеяннях актывісткі адсутнічае склад злачынства
Выконваючы абавязкі начальніка Аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску маёр міліцыі К. Аднапалаў адмовіўся распачаць крымінальную справу паводле арт. 391 (абраза судзьдзі або народнага засядацеля ў сувязі з ажыцьцяўленьнем імі правасудзьдзя) у дачыненьні да грамадзянскай актывісткі Надзеі Куканос.










