Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
21.11.2014 Праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча будуць судзіць за ўшанаванне памяці паўстанцаў у Свіслачы
21 лістапада праваабаронцу і публіцысту Уладзіміру Хільмановічу патэлефанаваў супрацоўнік Ленінскага РАУС Аляксей Вайцешка і паведаміў, што ў дачыненні да яго складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне.
21.11.2014 Аляксандра Меха чакае суд за ўскладанне кветак у Свіслачы
Пра гэта актывіста Партыі БНФ папярэдзілі ў Кобрынскім РАУС пад час выкліку па справе ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Свіслачы 26 кастрычніка. Менавіта так расцанілі традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў, якая штогод ладзіцца ў Свіслачы Гродзенскай вобласці.
21.11.2014 Магілёўскі абласны суд адмовіў Аляксандру Буракову ў задавальненні касацыйнай скаргі
20 лістапада у Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі незалежнага журналіста Аляксандра Буракова на пастанову суда Ленінскага раёна горада Магілёва аб пакаранні яго штрафам у памеры 40 базавых велічыняў за парушэнне заканадаўства аб СМІ (арт. 22. 9 ч. 2 КаАП РБ, “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).
20.11.2014 Папрасіў кнігу скаргаў і апынуўся на 2 дні ў міліцыі па абвінавачанні ў дробным хуліганстве
Прававы інспектар недзяржаўнага прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык зусім нечакана трапіў на 2 дні за краты Нясвіжскага РАУС. Апынуўшыся 17 лістапада ў пункце грамадскага харчавання, ён папрасіў выдаць яму кнігу скаргаў і заўваг, аднак буфетчыца і дырэктар установы адмовіліся гэта зрабіць.
20.11.2014 Яшчэ тры суды прызначаны за фота на фоне віцебскага графіці
Суд над Аленай Шабуняй прызначаны на 28 лістапада. У той самы дзень будуць судзіць і журналістку Алену Сцяпанаву. Віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Тацяна Севярынец мусіць з'явіцца ў суд 1 снежня. Днём раней пра даты судоў даведаліся журналісты Зміцер Казакевіч і Кастусь Мардвінцаў (28 лістапада і 1 снежня адпаведна).
19.11.2014 Кобрын: Антон Мех таксама праходзіць па справе “несанкцыянаванага мітынгу” ў Свіслачы
18 лістапада 17-гадоваму Антону Меху, сыну грамадскага актывіста Алеся Меха з Кобрына, на дом супрацоўнік міліцыі прынёс позву, дзе было сказана, што ён выклікаецца па справе аб несанкцыянаваным мітынгу ў Свіслачы.
19.11.2014 На віцебскіх журналістаў і актывістаў заводзяць адміністрацыйныя справы за фотаздымкі на фоне графіці
Журналісты сфатаграфаваліся на фоне малюнка на сцяне будынка – выявы трох жалезных клетак, з якіх вырываецца зробленая з газеты птушка. Цяпер удзельнікаў фотасесіі выклікаюць у Чыгуначны РАУС і складаюць адміністрацыйныя пратаколы.
18.11.2014 Гродна: Вольгу Крапоціну аштрафавалі на 30 базавых велічынь за ўлёткі
18 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы гарадзенкі Вольгі Крапоцінай, яка была затрыманая 19 верасня з улёткамі ў падтрымку Украіны. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў грамадскую актывістку вінаватай у “незаконным вырабе і распаўсюдзе друкаванай прадукцыі”.
17.11.2014 Алеся Меха хочуць прыцягнуць да адказнасці як “удзельніка паўстання ў Свіслачы”
Менавіта так Алесю Меху сказаў па тэлефоне ўчастковы Кобрынскага РАУС лейтэнант міліцыі Анатоль Тарасюк, які запрасіў актывіста 17 лістапада ў РАУС. Было б смешна, каб не так сумна, кажа Алесь Мех . Ён добра зразумеў сэнс гэтай бязглуздзіцы. Яго хочуць прыцягнуць да адказнасці за ўдзел у шанаванні ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага.
17.11.2014 Беленькі: «Амаральна браць грошы за шэсьце ў Курапаты, як, прыкладам, за шэсьце ў Хатынь»
Юрась Беленькі зьбіраецца абскардзіць пастанову суду пра штраф. Ён сказаў, што ня ведае сумы, якой патрабуе ад КХП-БНФ менская міліцыя за паслугі па ахове шэсьця на «Дзяды», бо рахунак партыі ніхто не выстаўляў.
17.11.2014 Суд аштрафаваў Юрася Беленькага за акцыю Дзяды
17 лістапада суд Першамайскага раёна Мінска разгледзеў справу намесніка старшыні КХП БНФ Юрася Беленькага і аштрафаваў яго нібыта за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах на 20 базавых велічыняў, што складае тры мільёны рублёў.
14.11.2014 За ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага выклікаюць у міліцыю
Сябраў Сойму Партыі БНФ Сяргея Трафімчыка і Вітольда Ашурка зь Бярозаўкі выклікаюць у раённую міліцыю за ўдзел у акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Каліноўскага, што традыцыйна ладзіцца ў Сьвіслачы.
14.11.2014 Юрася Беленькага судзяць за Дзяды
У судзе Першамайскага раёну Менску 17 лістапада а 9-й гадзіне пачнецца суд над намесьнікам старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім — за парушэньне парадку правядзеньня вулічных акцый падчас шэсьця ў Менску і мітынгу ў Курапатах 2 лістапада і жалобнай акцыі ў Лошыцы 9 лістапада.
14.11.2014 У дачыненні да Андрэя Мялешкі завялі трэцюю адміністрацыйную справу
Міліцыя прыходзіла да яго ў кватэру, каб узяць тлумачэнні наконт інтэрв'ю месячнай даўніны для “Беларускага Радыё Рацыя”.
13.11.2014 Матывіровачная частка пастановы суда па справе магілёўскага журналіста Алеся Буракова згубілася
Нягледзячы на тое, што ў судзе сцвярджаюць, што даслалі яе па пошце, яна не дайшла да адрасата. Алесь Буракоў паведамляе, што атрымаў пісьмовы адказ па выніку свайго запісу ў кнізе скаргаў і прапановаў суда Ленінскага раёна Магілёва.










