Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Чарговы мільённы штраф Юрасю Беленькаму – за шэсце ў Лошыцкі Яр

28.11.2014 Чарговы мільённы штраф Юрасю Беленькаму – за шэсце ў Лошыцкі Яр

28 лістапада суд Ленінскага раёна Мінска разгледзеў адміністратыўную справу намесніка старшыні КХП БНФ Юрася Беленькага і прысудзіў яму 30 базавых адзінак (4,5 мільёны) штрафу за шэсце да месца расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкага тэрору 9 лістапада.

Удзельнікаў фотасесіі ў Віцебску аштрафавалі

28.11.2014 Удзельнікаў фотасесіі ў Віцебску аштрафавалі

Зміцер Казакевіч і Алена Сцяпанава атрымалі штрафы ў 20 базавых велічыняў кожны (3 млн бел. рублёў), а Алена Шабуня - 18 базавых за парушэнне арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў).

Разгляд адміністрацыйнай справы Аляксандра Вайцешыка ў Нясвіжы адкладаецца

28.11.2014 Разгляд адміністрацыйнай справы Аляксандра Вайцешыка ў Нясвіжы адкладаецца

Актывіст недзяржаўнага прафсаюза РЭП пісьмова апавясціў Нясвіжскі раённы суд, што не зможа прысутнічаць на судзе з-за хваробы. 27 лістапада ён атрымаў у Баранавіцкай гарадской паліклініцы ліст непрацаздольнасці з-за высокай тэмпературы, моцнага кашлю і падазрэння на бранхіт.

Светлагорск: суд над Юрыем Ляшэнкам адклалі, міліцыя дапрацоўвае матэрыялы справы

27.11.2014 Светлагорск: суд над Юрыем Ляшэнкам адклалі, міліцыя дапрацоўвае матэрыялы справы

27 лістапада ў Светлагорску павінен быў адбыцца суд па адміністрацыйнай справе ў дачыненні грамадскага актывіста, інваліда 1 групы Юрыя Ляшэнка. На яго складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП – парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.

Адкрыты ліст Еўрапейскай федэрацыі журналістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў у cувязі з пераследам віцебскіх калег

26.11.2014 Адкрыты ліст Еўрапейскай федэрацыі журналістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў у cувязі з пераследам віцебскіх калег

26 лістапада тэкст адкрытага ліста будзе адпраўлены ва УУС Віцебскага аблвыканкама і ў аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Чыгуначнага раёна Віцебска, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Андрэя Гайдукова асудзілі на 10 сутак арышту

25.11.2014 Андрэя Гайдукова асудзілі на 10 сутак арышту

Суддзя Полацкага гарадскога суда Уладзімір Бясецкі прызнаў былога палітвязня вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і за "правядзенне несанкцыянаванага пікета з раздачай улётак" прысудзіў Андрэю Гайдукову арышт на 10 сутак. Інцыдэнт, які разбіраўся ў судзе, адбыўся ўчора, 24 лістапада, у Полацку.

“Крэатыўныя метады” барацьбы з пікетамі ў Светлагорску

25.11.2014 “Крэатыўныя метады” барацьбы з пікетамі ў Светлагорску

Новыя формы барацьбы з пратэстамі вынайшлі светлагорскія ўлады: пры спробе зладзіць пікет грамадскага актывіста забрала не міліцыя, а хуткая дапамога.

Гродна: яшчэ чатыры аштрафаваныя за прысутнасць у Свіслачы на Дні памяці

25.11.2014 Гродна: яшчэ чатыры аштрафаваныя за прысутнасць у Свіслачы на Дні памяці

Публіцыст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч і актывіст партыі АГП Ежы Грыгенча - на 35 базавых велічынь кожны, а журналіст Радыё Свабода Міхаіл Карневіч і актывіст партыі АГП Віталь Лопасаў - на 15 базавых велічынь кожны.

Юрася Беленькага будуць судзіць за шэсце ў Лошыцу

25.11.2014 Юрася Беленькага будуць судзіць за шэсце ў Лошыцу

Чарговы адміністратыўны працэс над намеснікам старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім адбудзецца 28 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Пачатак у 11:30.

Андрэя Гайдукова пачалі судзіць, не чакаючы адваката

25.11.2014 Андрэя Гайдукова пачалі судзіць, не чакаючы адваката

Былога палітвязня, якога затрымалі ў Полацку 24 лістапада за распаўсюд улётак пра палітвязняў, забралі ў суд проста з кватэры. Хаця раней яму была ўручана позва ў суд на чацвер, 27 лістапада.

Павел Левінаў: "Я паведаміў у раённую адміністрацыю, што хачу сфатаграфавацца з сябрамі. Няўжо не дазволяць?"

25.11.2014 Павел Левінаў: "Я паведаміў у раённую адміністрацыю, што хачу сфатаграфавацца з сябрамі. Няўжо не дазволяць?"

Падставай для звароту ў адміністрацыю стаў інцыдэнт з віцебскімі журналістамі і актывістамі, якіх вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванай акцыі "на падставе" здымкаў з фотасесіі.

Юрый Глебік – першы аштрафаваны за Дзень памяці ў Свіслачы

24.11.2014 Юрый Глебік – першы аштрафаваны за Дзень памяці ў Свіслачы

Свіслацкі грамадскі актывіст Юрый Глебік аштрафаваны мясцовым раённым судом за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 году, што праходзіць штогод у Свіслачы ў колішнім родавым маёнтку роду Каліноўскіх Якушоўцы. За ўдзел нібыта ў “несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” Ю.Глебіка аштрафавалі на 10 базавых велічынь.

“Не хачу быць паліталкаголікам”: Павел Вінаградаў з’язджае з Мінска

24.11.2014 “Не хачу быць паліталкаголікам”: Павел Вінаградаў з’язджае з Мінска

Лідар “Змены”, вядомы частымі затрыманнямі і суткамі арышту, вырашыў пераехаць да бацькі ў Беразіно. Асноўная прычына — пагроза трапіць у ЛТП.

Віцебскія актывісткі скардзяцца на супрацоўніка міліцыі, які распачаў супраць іх адміністрацыйныя справы

24.11.2014 Віцебскія актывісткі скардзяцца на супрацоўніка міліцыі, які распачаў супраць іх адміністрацыйныя справы

Тацяна Севярынец і Алена Шабуня напісалі заявы ў міліцыю і ў пракуратуру з нагоды распачынання РАУС Чыгуначнага раёна адміністрацыйных спраў нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Абедзьве спадарыні настойваюць на тым, што ўсяго толькі фатаграфаваліся на фоне аднаго з гарадскіх будынкаў.

Андрэй  Гайдукоў чакае выкліку на адміністрацыйную камісію

24.11.2014 Андрэй Гайдукоў чакае выкліку на адміністрацыйную камісію

"Я чуў, што па тэлефоне супрацоўнікі міліцыі камусьці тлумачылі, што мой выпадак будзе разбіраць адміністрацыйная камісія. Але ніякіх позваў у мяне пакуль няма – ні на пасяджэнне камісіі, ні ў суд", - распавёў Андрэй Гайдукоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства