Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Кобрын: суд над Алесем Мехам працягнецца 11 снежня

05.12.2014 Кобрын: суд над Алесем Мехам працягнецца 11 снежня

Алесь Мех абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Менавіта так кваліфікаваны дзеянні прысутных у Свіслачы 26 кастрычніка на ўшанаванні памяці паўстанцаў 1963 года.

З-за адсутнасці Антона Меха разгляд ягонай справы не адбыўся

05.12.2014 З-за адсутнасці Антона Меха разгляд ягонай справы не адбыўся

На камісіі павінен быў разглядацца пратакол правапарушэння, які склалі супрацоўнікі міліцыі Свіслачы на Антона за яго прысутнасць на ўшанаванні памяці ўдзельнікаў паўстання 1963 года. Антон Мех абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Чарговы суд над незалежным журналістам

05.12.2014 Чарговы суд над незалежным журналістам

11-га снежня ў 11 гадзін у Слоніме будуць судзіць Алеся Залеўскага, супрацоўніка Польскага грамадскага тэлебачання, часткай якога з’яўляецца тэлеканал “Белсат”.

Ваўкавыскі раённы суд пакараў штрафам яшчэ аднаго прысутнага на Дні памяці ў Свіслачы

04.12.2014 Ваўкавыскі раённы суд пакараў штрафам яшчэ аднаго прысутнага на Дні памяці ў Свіслачы

4 снежня яшчэ адзін прысутны на Дні памяці паўстанцаў 1863 году, што адбываўся 26 кастрычніка бягучага году ў Свіслачы і Якушоўцы, Віталь Гуляк быў аштрафаваны за нібыта “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”.

Віцебск: трое сутак арышту за ўдзел у фотасесіі

03.12.2014 Віцебск: трое сутак арышту за ўдзел у фотасесіі

У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска працягваюцца працэсы над удзельнікамі фотасесіі на фоне графіці – малюнка, дзе птушкі вылятаюць з клетак. Пяцёра чалавек – актывітсаў і журналістаў – атрымалі за гэта штрафы. Выпадковы мінак Пётр Бярлінаў, які саксама вырашыў сфатаграфавацца, асуджаны да трох сутак арышту.

Разгляд справы Юрася Беленькага перанесены на 17 снежня

03.12.2014 Разгляд справы Юрася Беленькага перанесены на 17 снежня

У суд не з’явіліся сведкі з боку міліцыі, якія займаліся аховаю правапарадку пад час правядзіння мітынгу ў Курапатах 2 лістапада.

Суд адмяніў Вінагарадаву штраф за знаходжанне ў грамадскім месцы "у нецвярозым стане"

02.12.2014 Суд адмяніў Вінагарадаву штраф за знаходжанне ў грамадскім месцы "у нецвярозым стане"

Лідар моладзевай арганізацыі “Zмена” Павел Вінаградаў, якога ўлады вымусілі з’ехаць з Менску ў Беразіно, пагражаючы накіраваннем у ЛТП, абскардзіў праз суд спагнанне ў выглядзе штрафу за з’яўленне ў грамадскім месцы нібыта ў нецвярозым стане.

Гродна: журналіст Андрэй Мялешка аштрафаваны на 40 базавых велічынь

02.12.2014 Гродна: журналіст Андрэй Мялешка аштрафаваны на 40 базавых велічынь

2 снежня да чарговага штрафу паводле артыкулу 22.9, частка 2 Адміністрацыйнага кодэксу (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі) быў асуджаны гродзенскі журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка.

Ірыну Моцную затрымалі ў памяшканні суду

02.12.2014 Ірыну Моцную затрымалі ў памяшканні суду

Шматдзетную маці з Клімавічаў Ірыну Моцную 1 снежня пасля суду па пазове Клімавіцкага райаддзелу адкацыі затрымалі міліцыянты за ранейшае нібыта непадпарадкаванне міліцыі.

Кобрын: 4 снежня будуць судзіць Алеся Меха за акцыю памяці ў Свіслачы

01.12.2014 Кобрын: 4 снежня будуць судзіць Алеся Меха за акцыю памяці ў Свіслачы

Згодна з позвай, падпісанай намеснікам старшыні суда Кобрынскага раёна Пятром Цімашэнка, Алеся абвінавачваюць у парушэнні ч.1 арт.23.34 Адміністрацыйнага кодэкса і выклікваюць у суд у якасці прыцягваемага да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства.

Віцебск: чарговыя штрафы за фотаздымкі "з птушкамі і клеткамі"

01.12.2014 Віцебск: чарговыя штрафы за фотаздымкі "з птушкамі і клеткамі"

У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска ідуць працэсы над удзельнікамі фотасесіі на фоне графіці, намаляванага невядомым мастаком. На малюнку – птушкі, зробленыя з газеты, якія вылятаюць з клетак. У міліцыі фотасесію кваліфікавалі як "несанкцыянаванае пікетаванне". Суд цалкам падтрымлівае меркаванне міліцыі.

Кастусю Мардзвінцаву – штраф 20 базавых, Таццяне Севярынец – 25

01.12.2014 Кастусю Мардзвінцаву – штраф 20 базавых, Таццяне Севярынец – 25

Такім чынам, ужо пяцёра ўдзельнікаў фотасесіі з сямі ідэнтыфікаваных міліцыяй атрымалі штрафы.

Трэцяя адміністратыўная справа заведзеная на  Юрася Беленькага

01.12.2014 Трэцяя адміністратыўная справа заведзеная на Юрася Беленькага

Намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага збіраюцца судзіць у трэці раз. 3 снежня ў судзе Менскага раёна будзе разгледжаная адміністратыўная справа за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства – мітынгу ў Курапатах пад час Дзядоў 2 лістапада.

Андрэя Мялешку будуць судзіць 2 снежня

01.12.2014 Андрэя Мялешку будуць судзіць 2 снежня

Незалежнага журналіста з Гародні Андрэя Мялешку зноў будуць судзіць за супрацу з незалежнымі СМІ без акрэдытацыі. 29 лістапада ён атрымаў позву ў суд заказным лістом. Судзіць журналіста будуць 2 снежня ў Ленінінскім судзе Гародні.

Незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну абвінавачваюць у незаконным вырабе друкаванай прадукцыі

30.11.2014 Незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну абвінавачваюць у незаконным вырабе друкаванай прадукцыі

У адміністрацыйным пратаколе, складзеным намеснікам начальніка аддзела аховы грамадскага парадку Бярозаўскага РАУС Мікалаем Пракуратам, адзначана, што Тамара Шчапёткіна парушыла арт. 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства