Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Уладзімір Лемеш спадзяецца на кампенсацыю за незаконнае ўтрыманне пад вартай

19.01.2015 Уладзімір Лемеш спадзяецца на кампенсацыю за незаконнае ўтрыманне пад вартай

Напачатку студзеня адбыўся паўторны разгляд справы супраць Уладзіміра Лемеша, падчас якога суд спыніў яе “за недаказанасцю вінаватасці”. Цяпер апазіцыянер збіраецца вярнуць сродкі за раней сплочаны штраф і спадзяецца на кампенсацыю за праведзеныя суткі ў ізалятары часовага ўтрымання.

Віцебскія журналісты і актывісты працягваюць абскарджваць штрафы за фотасесію

17.01.2015 Віцебскія журналісты і актывісты працягваюць абскарджваць штрафы за фотасесію

Прызнаўшы фотасесію на фоне гарадскога графіці несанкцыянаваным пікетаваннем, суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў шэсць удзельнікаў. Спробы абскардзіць гэта рашэнне ў абласным судзе поспеху не мелі. Цяпер пададзеня скаргі на імя старшыні абласнога суда.

Брэст: на грамадскага актывіста Андрэя Шарэнду ў міліцыі склалі два пратаколы

17.01.2015 Брэст: на грамадскага актывіста Андрэя Шарэнду ў міліцыі склалі два пратаколы

Спачатку склалі пратакол паводле артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэнняў (дробнае хуліганства), а пасля яшчэ адзін пратакол па артыкуле 21.14 гэтага ж Кодэксу (парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў). Другое правапарушэнне палягае ў тым, што Андрэй Шарэнда расклейваў улёткі з партрэтамі зніклых.

Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Меха

15.01.2015 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Меха

Суддзя не пачула яго довады пра тое, што ўскладанне кветак да помнікаў героям-каліноўцам не патрабуе ніякіх афіцыйных дазволаў, што гэта не быў мітынг ці сход.

Крышнаітаў вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы

15.01.2015 Крышнаітаў вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы

Некалькі дзён таму у Полацку былі затрыманыя два сябры крышнаіцкай суполкі, на якіх былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 17.1 “Дробнае хуліганства”.

Касацыйная скарга Тамары Шчапёткінай будзе разгледжана 22 студзеня

15.01.2015 Касацыйная скарга Тамары Шчапёткінай будзе разгледжана 22 студзеня

У пастанове аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за подпісам суддзі Наталлі Вакульчык указваецца, што Тамара Шчапёткіна прыцягнута да адказнасці за здзяйсненне прафесійнай дзейнасці журналіста замежных сродкаў масавай інфармацыі без акрэдытацыі.

Брэст: пракуратура праігнаравала скаргу незалежнага журналіста

14.01.2015 Брэст: пракуратура праігнаравала скаргу незалежнага журналіста

У сваім звароце журналіст Алесь Ляўчук прасіў правесці праверку наконт працэдуры складання ў адносінах да яго пратакола за нібыта здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне.

Брэст: суд пакараў штрафам незалежную журналістку

13.01.2015 Брэст: суд пакараў штрафам незалежную журналістку

12 студзеня судом Ленінскага раёна Брэста вынесена рашэнне ў адносінах да Аліны Літвінчук – штраф у памеры 30 базавых велічынь. Аліна Літвінчук была абвінавачвана ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Штраф і суткі ўдзельнікам панк-канцэрта ў “Піратах”

12.01.2015 Штраф і суткі ўдзельнікам панк-канцэрта ў “Піратах”

12 студзеня ў суддзе Ленінскага района адбылося слуханне трох спраў над удзельнікамі панк-канцэрту ў клубе “Піраты”, які быў сарваны АМАПам ў мінулую суботу.

Аблава на панк-канцэрт у Мінску [дапоўнена]

10.01.2015 Аблава на панк-канцэрт у Мінску [дапоўнена]

Праз паўгадзіны ад пачатку панк-канцэрту ў мінскі клуб “Піраты” уварваліся супрацоўнікі міліцыі і АМАПу ў масках.

Брэст: аштрафаны журналіст абскарджвае рашэнне суда

09.01.2015 Брэст: аштрафаны журналіст абскарджвае рашэнне суда

Незалежны журналіст Алесь Ляўчук падаў скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, які 24 снежня мінулага года пакараў фрылансера штрафам ў памеры 40 базавых велічынь. Ён просіць адмяніць пастанову суда і спыніць справу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Непаўнагадовы Антон Мех з Кобрына атрымаў папярэджанне за ўскладанне кветак да помнікаў паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы

09.01.2015 Непаўнагадовы Антон Мех з Кобрына атрымаў папярэджанне за ўскладанне кветак да помнікаў паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы

Антон навучаецца ў Польшчы, і на паседжанні адміністрацыйнай камісіі па справах непаўнагадовых прысутнічаў па даверанасці яго бацька, грамадскі актывіст Алесь Мех.

Вітольд Ашурак: Беларуса судзяць за беларускі сцяг у Беларусі

09.01.2015 Вітольд Ашурак: Беларуса судзяць за беларускі сцяг у Беларусі

Актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка намагаюцца прыцягнуць да адказнасці за ўдзел ў акцыі ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх у Свіслачы.

Баранавіцкі праваабаронца падаў скаргу на незаконныя дзеянні суда па справе Дзмітрыя Палойкі

08.01.2015 Баранавіцкі праваабаронца падаў скаргу на незаконныя дзеянні суда па справе Дзмітрыя Палойкі

У сваёй адпісцы, адзначае Гоўша, яму нахабна патлумачылі, што наогул ніхто ў суд не звяртаўся, заявы да іх ад адваката не паступала. Праваабаронца абураецца непраўдзівымі звесткамі, паколькі намеснік старшыні суда, які сам падпісваў заяву адвакату да допуску да справы, цяпер заяўляе процілеглае, выгароджваючы свайго начальніка.

Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу журналіста Андрэя Мялешкі

08.01.2015 Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу журналіста Андрэя Мялешкі

8 студзеня Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу аштрафаванага журналіста Андрэя Мялешкі. Судддзя Анатоль Заяц, агучыўшы змест пісьмовага аспрэчвання, узяў бок суда першай інстанцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства