Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
27.01.2015 Наста Лойка – Вярхоўнаму суду: Выязныя судовыя паседжанні не спрыяюць адкрытасці
Юрыст ПЦ "Вясна" Наста Лойка каментуе тлумачэнні, якія з'явіліся на сайце Вярхоўнага суда ў адказ на абурэнні грамадскасці з нагоды судовых паседжанняў па справе ўдзельнікаў акцыі памяці герояў «Нябеснай сотні» ў Мінску.
26.01.2015 Ніна Багінская скардзіцца на зняважлівыя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру
Актывістка Ніна Багінская, затрыманая 22 студзеня пад час ушанавання памяці герояў «Нябеснай сотні» у Менску, абскардзіла грубыя і зняважлівыя дзеянні супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС г. Мінска ў раённай пракуратуры.
26.01.2015 Большасць правоў адміністратыўна арыштаваных парушаецца на стадыі затрымання (інфаграфіка)
Цягам 2014 года ПЦ "Вясна" зафіксаваў 104 выпадкі адміністратыўных арыштаў у дачыненні да 88 актывістаў, па 40 з гэтых выпадкаў было праведзенае анкетаванне.
26.01.2015 Максім Вінярскі распачаў на Акрэсціна сухую галадоўку
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтра “Вясна”, актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі з 26 студзеня распачаў сухую галадоўку ў знак пратэсту супраць прысуду, вынесенага 23 студзеня судом Цэнтральнага раёна Менска.
26.01.2015 Лябедзьку выклікаюць у міліцыю за плякат Je suis Charlie
На двух удзельнікаў пікету ля амбасады Францыі ў падтрымку ахвяр тэракту ў Парыжы менская міліцыя ўжо склала пратаколы.
26.01.2015 Валянцін Стэфановіч: Апошнія падзеі — поўнае беззаконне
Ад пяці да пятнаццаці сутак адміністратыўнага арышту, велізарны штраф пенсіянерцы — і толькі за тое, што людзі выказалі салідарнасць з украінцамі ды ўшанавалі памяць загіблых год таму — памяць «Нябеснай сотні Майдану».
25.01.2015 Магілёўскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу Рыгора Кастусёва 3 лютага
Па словах Рыгора Кастусёва, ён абавязкова будзе асабіста прысутнічаць пры разглядзе касацыйнай скаргі і выкладзе там свае аргументы наконт несправядлівага, на яго думку, пакарання штрафам за ўдзел ва ўшанаванні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы.
23.01.2015 Гомельскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб пакаранні Юрыя Ляшэнкі за несанкцыянаваны пікет
«Вам райвыканкам даваў дазвол на пікет?» - запытаўся суддзя. Атрымаўшы адмоўны адказ, Анатоль Сотнікаў тут жа зачытаў пастанову: «Рашэнне суду Светлагорскага раёна пакінуць без зменаў, скаргу Юрыя Ляшэнка – без задавальнення».
23.01.2015 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі журналістаў Алеся Ляўчука і Тамары Шчапёткінай
Суддзя Брэсцкага абласнога суда Наталля Сурма не задаволіла касацыйныя скаргі незалежных журналістаў Алеся Ляўчука і Тамары Шчапёткінай, якія па абвінавачанні ў парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП у снежні 2014 года былі аштрафаваны на 40 і 30 базавых велічынь адпаведна.
23.01.2015 Судовы канвеер ў Берасці – справы журналістаў разглядаліся сумесна
У Берасцейскім абласным судзе 22 студзеня разглядаліся касацыйныя скаргі журналістаў Алеся Ляўчука і незалежнай журналісткі з Бярозы Тамары Шчапёткінай.
23.01.2015 Суды над затрыманымі каля помніка Тарасу Шаўчэнку праходзяць у закрытым рэжыме (абнаўляецца)
У РУУСе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца выязны разгляд адміністратыўных спраў удзельнікаў ушанавання памяці герояў «Нябеснай сотні». Іх вінавацяць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП РБ).
22.01.2015 Затрыманні і суды над актывістамі анархісцкага руху ў Мінску працягваюцца (абноўлена)
21 студзеня судом Ленінскага раёна г.Мінска асуджаныя да адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 15 сутак тры актывісты анархісцкага руху. Яшчэ адзін быў асуджаны 22 студзеня тым жа судом на аналагічны тэрмін.
22.01.2015 Удзельнікаў мінскай акцыі ў падтрымку Charlie Hebdo будуць судзіць
Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку адзін з удзельнікаў акцыі, старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Акцыя прайшла 11 студзеня ў Мінску ў знак салідарнасці з забітымі ў Парыжы журналістамі 7 студзеня і Маршам адзінства, што прайшоў у сталіцы Францыі 11 студзеня.
21.01.2015 У Светлагорску будуць судзіць гомельскіх журналістаў
23 студзеня ў 11.00 у судзе Светлагорскага раёна адбудзецца разгляд адміністрацыйных пратаколаў, складзеных у дачыненні гомельскіх журналістаў Ларысы Шчыраковай і Кастуся Жукоўскага. Іх вінавацяць у «парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства».
19.01.2015 Анархісты правялі ў Мінску акцыі супраць дзеянняў міліцыянтаў
16 студзеня анархісты правялі ў Мінску серыю акцыяў на знак пратэсту супраць дзеянняў праваахоўных органаў на нядаўнім канцэрце італьянскага панк-гурта “Калашнікаў” у сталічным клубе “Піраты”.










