Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

"Маё першае слова". Акцыя салідарнасці ад праваабаронцаў

05.02.2015 "Маё першае слова". Акцыя салідарнасці ад праваабаронцаў

5 лютага праваабаронцы “Вясны” правялі акцыю салідарнасці з актывістамі анархісцкага руху, беспадстаўна асуджанымі да арыштаў.

Яшчэ адну актывістку анархісцкага руху асудзілі да 10 сутак арышту

03.02.2015 Яшчэ адну актывістку анархісцкага руху асудзілі да 10 сутак арышту

3 лютага прыблізна ў 13.20 была затрымана яшчэ адна актывістка анархісцкага руху. Увечары гэтага ж дня адбыўся і суд у судзе Савецкага раёна г. Мінска.

Бізнесоўцу, які пайшоў на перамовы ў Саўмін, арыштавалі на 15 сутак

03.02.2015 Бізнесоўцу, які пайшоў на перамовы ў Саўмін, арыштавалі на 15 сутак

3 лютага ў інтэрв'ю charter97.org дырэктар фірмы міжнародных грузаперавозак Сяргей Штода, якому быў прад'яўлены штраф у памеры 80 тысяч еўра за нібыта парушэнні правілаў перавозак грузу ў рамках сістэмы BelToll, паведаміў, што плануе сустрэцца з прадстаўніком ўрада.

25 сутак арышту - Аляксандру Францкевічу

03.02.2015 25 сутак арышту - Аляксандру Францкевічу

Затрыманага 2 лютага Францкевіча абвінавацілі ў парушэнні адразу 2 артыкулаў: арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы).

Суд над Лябедзькам за Charlie Hebdo адменены

03.02.2015 Суд над Лябедзькам за Charlie Hebdo адменены

Суд над старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і іншымі ўдзельнікамі акцыі салідарнасьці з журналістамі Charlie Hebdo, прызначаны на 4 лютага, адменены.

Затрыманы былы палітвязень Аляксандр Францкевіч

02.02.2015 Затрыманы былы палітвязень Аляксандр Францкевіч

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», 2 лютага ў 16.00 на працу да Аляксандра Францкевіча прыйшлі супрацоўнікі органаў унутранных спраў.

Брэст: незалежны журналіст Алесь Ляўчук працягвае аспрэчваць вынесенае яму пакаранне ў выглядзе штрафа

31.01.2015 Брэст: незалежны журналіст Алесь Ляўчук працягвае аспрэчваць вынесенае яму пакаранне ў выглядзе штрафа

Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алесь Ляўчук рыхтуе скаргу на імя старшыні Брэсцкага абласнога суда пасля таго, як гэтая ўстанова пакінула без зменаў рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, што аштрафаваў журналіста на 6 мільёнаў рублёў.

Лябедзьку выклікаюць у суд за JE SUIS CHARLIE, нягледзячы на заяву Лукашэнкі

30.01.2015 Лябедзьку выклікаюць у суд за JE SUIS CHARLIE, нягледзячы на заяву Лукашэнкі

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў пад расьпіску позву на 4 лютага ў суд Цэнтральнага раёну Менску па так званай «справе „JE SUIS CHARLIE“».

Лукашэнка: Міліцыі не варта было чапаць салідарных з Charlie Hebdo

30.01.2015 Лукашэнка: Міліцыі не варта было чапаць салідарных з Charlie Hebdo

Ён загадаў міністру ўнутраных спраў разабрацца з канкрэтным выпадкам.

Ціск на актывістаў анархісцкага руха працягваецца

29.01.2015 Ціск на актывістаў анархісцкага руха працягваецца

З’явілася інфармацыя пра прывентыўныя папярэджанні актывістаў анархісцкага руху пра недапушчальнасць парушэння арт. 10 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”.

У Светлагорску суд пакараў гомельскіх журналістаў штрафамі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пікеце

29.01.2015 У Светлагорску суд пакараў гомельскіх журналістаў штрафамі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пікеце

Гомельскія журналісты Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі, згодна з пастановай суда Светлагорскага раёна, з’яўляюцца правапарушальнікамі і абавязаны сплаціць дзяржаве па 900 тысяч рублёў. Дакумент журналісты, якія не прысутнічалі на паседжанні, атрымалі па пошце 28 студзеня.

Намеснік старшыні БСДП працягвае абскарджанне пакарання за перавозку незалежных выданняў

29.01.2015 Намеснік старшыні БСДП працягвае абскарджанне пакарання за перавозку незалежных выданняў

28 студзеня Ігар Барысаў падаў наглядную скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда з просьбай адмяніць рашэнне суда Магілёўскага раёна ад 12 жніўня 2014 года аб пакаранні штрафам ў памеры 30 базавых велічынь за перавозку незалежных выданняў – газеты “НАШ Магілёў” і бюлетэня “Сацыял-дэмакрат”.

Максім Вінярскі спыніў сухую галадоўку

28.01.2015 Максім Вінярскі спыніў сухую галадоўку

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі спыніў сухую галадоўку ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, пра якую абвесціў некалькі дзён таму.

 Вольгу Мікалайчык таемна вывезлі з Акрэсціна

28.01.2015 Вольгу Мікалайчык таемна вывезлі з Акрэсціна

Рэжысёра Вольгу Мікалайчык, якая адбывала 5-суткавы арышт у ЦІПе на Акрэсціна, пасля сканчэння тэрміну пакарання таемна вывезлі з ізалятара ў Цэнтральны РАУС задоўга да часу вызвалення.

Жыхара Брэста "завочна" аштрафавалі за партрэты зніклых палітыкаў

27.01.2015 Жыхара Брэста "завочна" аштрафавалі за партрэты зніклых палітыкаў

Андрусь Шарэнда атрымаў штраф у памеры 2,7 млн рублёў. Маладога чалавека прызналі вінаватым у расклейцы інфармацыйных плакатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства