Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

На Ларысу Шчыракову склалі яшчэ два адміністрацыйныя пратаколы за працу без акрэдытацыі

10.03.2015 На Ларысу Шчыракову склалі яшчэ два адміністрацыйныя пратаколы за працу без акрэдытацыі

Найбліжэйшы суд над гомельскай незалежнай журналісткай прызначаны на чацвер, 12 сакавіка.

Наста Лойка: "Як весці сябе пры затрыманні?" (відэа)

10.03.2015 Наста Лойка: "Як весці сябе пры затрыманні?" (відэа)

Карысныя парады ад юрыста Праваабарончага цэнтру "Вясна" Насты Лойка у праграме Белсата "Маю права".

Ларысу Шчыракову міліцыя «павіншавала» з 8 сакавіка — склалі адміністрацыйны пратакол

09.03.2015 Ларысу Шчыракову міліцыя «павіншавала» з 8 сакавіка — склалі адміністрацыйны пратакол

Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова атрымала незвычайнае «віншаванне» з 8 сакавіка — у гэты дзень на яе міліцыя склала адміністрацыйны пратакол па артыкулу 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ).

Журналістку Тамару Шчапёткінай не пусцілі на суд па яе справе

08.03.2015 Журналістку Тамару Шчапёткінай не пусцілі на суд па яе справе

На 6 сакавіка незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна была выклікана ў суд Ленінскага раёна Брэста смс-кай. Паведамленне журналістка пабачыла толькі напярэдадні ўвечары, але разам з адвакатам вырашыла ў суд з’явіцца.

Незалежную журналістку выклікалі ў суд смс-кай (фота)

06.03.2015 Незалежную журналістку выклікалі ў суд смс-кай (фота)

Журналістка даслала дзве смс на нумар тэлефона, з якога атрымала паведамленне. У адной з іх папрасіла таямнічага незнаёмца прадставіцца. Інакш гэтае паведамленне будзе лічыць розыгрышам. Калі не атрымала адказу, папярэдзіла, што пойдзе не ў суд, а ў пракуратуру са скаргай.

Тамару Шчапёткіну выклікаюць у суд Ленінскага раёна Берасця

06.03.2015 Тамару Шчапёткіну выклікаюць у суд Ленінскага раёна Берасця

Пратакол па справе незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай, якую вінавацяць за працу без акрэдытацыі на Радыё Рацыя, складзены участковым інспектарам капітанам Рачынскім без прысутнасці Шчапёткінай, быў дасланы на дапрацоўку.

Гомель: Кастуся Жукоўскага своечасова не выпусцілі з ІЧУ, а на міліцэйскім аўтамабілі завезлі дахаты

02.03.2015 Гомель: Кастуся Жукоўскага своечасова не выпусцілі з ІЧУ, а на міліцэйскім аўтамабілі завезлі дахаты

2 сакавіка ў 12.30 з ІЧУ пасля адбыцця пакарання павінен быў выйсці грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі. Ужо з 12.00 каля ізалятара актывіста чакалі жонка, сябры і паплечнікі. Але ў 12.30 Жукоўскі не выйшаў з ІЧУ – яго вывезлі на міліцэйскім аўтамабілі ў невядомым накірунку.

Аляксандар Францкевіч: Не зайздрошчу тым, хто зараз трапіць на Акрэсьціна

28.02.2015 Аляксандар Францкевіч: Не зайздрошчу тым, хто зараз трапіць на Акрэсьціна

З турмы на Акрэсьціна пасьля 25 дзён арышту выйшаў на волю былы палітвязень Аляксандар Францкевіч, які быў пакараны нібыта за брыдкаслоўе і непадпарадкаваньне.

Пратакол па справе незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай накіраваны на дапрацоўку

28.02.2015 Пратакол па справе незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай накіраваны на дапрацоўку

27 лютага суд Ленінскага раёна Брэста вярнуў справу незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай у аддзел унутраных спраў Ленінскага раёна. Прычына вяртання – наяўнасть недахопаў, якія перашкаджаюць разгляду справы.

Брэст: незалежная журналістка Аліна Літвінчук падала скаргу на пастанову суда, на які яе “забыліся” запрасіць

26.02.2015 Брэст: незалежная журналістка Аліна Літвінчук падала скаргу на пастанову суда, на які яе “забыліся” запрасіць

Больш за ўсё журналістку абурыў той факт, што пра распачатую супраць яе адміністрацыйную справу і вынесенае рашэнне (штраф памерам 40 базавых велічынь), яна даведалася з судовай пастановы, якую даслалі поштай.

Гомель: арыштаванага на 10 сутак Кастуся Жукоўскага звазілі з ІЧУ на суд і пакаралі яшчэ штрафам

26.02.2015 Гомель: арыштаванага на 10 сутак Кастуся Жукоўскага звазілі з ІЧУ на суд і пакаралі яшчэ штрафам

У ІЧУ Кастуся Жукоўскага наведаў адвакат. Аказалася, што актывіста 25 лютага з ІЧУ звазілі на суд і яшчэ пакаралі штрафам у памеры 10 базавых велічынь нібыта за ілжывы данос.

Чарговая хваля пераследу цыганаў, але “народ не будзе больш маўчаць!”

26.02.2015 Чарговая хваля пераследу цыганаў, але “народ не будзе больш маўчаць!”

У ПЦ “Вясна” звярнулася група грамадзян, якія прадстаўляюць цыганскую дыяспару горада Мінска. Яны паведамілі пра факты беспадстаўных і адвольных затрыманняў прадстаўнікоў дадзенай нацыянальнасці супрацоўнікамі праваахоўных органаў сталіцы.

Гомель: Кастусь Жукоўскі трымае сухую галадоўку, напісаў шэраг скаргаў у міліцыю і судовыя інстанцыі

25.02.2015 Гомель: Кастусь Жукоўскі трымае сухую галадоўку, напісаў шэраг скаргаў у міліцыю і судовыя інстанцыі

Гомельскі грамадзянскі актывіст Кастусь Жукоўскі, які адбывае 10-сутачны арышт ў ІЧУ нібыта за дробнае хуліганства (брудную лаянку) працягвае сухую галадоўку. Сёння яго наведае адвакат.

Берасцейскую журналістку аштрафавалі завочна

25.02.2015 Берасцейскую журналістку аштрафавалі завочна

Згодна пастановы суда, 8 студзеня Аліна Літвінчук не маючы акрэдытацыі узяла інтэрв’ю ў старшыні Берасцейскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міра Лідзіі Раманюк, чым парушыла Закон Аб сродках масавай інфармацыі.

27 лютага – чарговы суд над бярозаўскай журналісткай-фрылансерам Тамарай Шчапёткінай за працу без акрэдытацыі

23.02.2015 27 лютага – чарговы суд над бярозаўскай журналісткай-фрылансерам Тамарай Шчапёткінай за працу без акрэдытацыі

У пратаколе сказана, што 8 студзеня 2015 года Т. Шчапёткіна, не маючы акрэдытацыі ў якасці журналіста на тэрыторыі РБ, знаходзячыся каля дома 411 па вул. Чырвонагвардзейскай у г. Брэсце, узяла інтэрв’ю ў супрацоўніка міліцыі ДПС АДАІ Брэсцкага РАУС Сяргея Неліповіча (на фота).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства