Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Брэст: суд над незалежным журналістам Алесем Леўчуком адбыўся без яго ўдзелу (дададзена)

26.03.2015 Брэст: суд над незалежным журналістам Алесем Леўчуком адбыўся без яго ўдзелу (дададзена)

26 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна г.Брэста разглядалася адмінстрацыйная справа ў адносінах да Алеся Леўчука, але сам ён позвы на гэтае паседжанне не атрымаў і нават не здолеў даведацца, якое рашэнне прынятае судом.

Гомель: міліцыя склала пратакол на Кастуся Жукоўскага за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

26.03.2015 Гомель: міліцыя склала пратакол на Кастуся Жукоўскага за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

Яго абвінавацілі ў працы без акрэдытацыі і патлумачылі, што ён 5 лютага здзяйсняў здымкі на відэакамеру школы №12 Гомеля, а 6 лютага на сайце тэлеканала «Белсат» з'явіўся матэрыял пад назвай «За забітае дзіцё пакаралі педагогаў ды медыкаў”.

Гомельская міліцыя вінаваціць чарговага фрылансера ў незаконным вырабе “прадукцыі СМІ”

26.03.2015 Гомельская міліцыя вінаваціць чарговага фрылансера ў незаконным вырабе “прадукцыі СМІ”

Як распавёў службе маніторынгу ГА “БАЖ” сам Жукоўскі, падставай паслужыў матэрыял на сайце тэлеканала “Белсат” (Польшча) пад назвай “ За забітае дзіцё пакаралі педагогаў ды медыкаў”.

Павел Левінаў: фатаграфаванне "з птушкамі і клеткамі" – не правапарушэнне

23.03.2015 Павел Левінаў: фатаграфаванне "з птушкамі і клеткамі" – не правапарушэнне

Віцебскі праваабаронца спрабуе дамагчыся, каб удзельнікаў фотасесіі "з птушкамі і клеткамі" перасталі лічыць правапарушальнікамі. Павел Левінаў таксама быў у ліку тых, каго аштрафавалі за фотаграфаванне як за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Баранавіцкі актывіст толькі ў сакавіку выпадкова даведаўся, што яго судзілі яшчэ ў студзені

21.03.2015 Баранавіцкі актывіст толькі ў сакавіку выпадкова даведаўся, што яго судзілі яшчэ ў студзені

Аляксандр Вайцешык з адказу Нясвіжскай пракуратуры толькі цяпер даведаўся, што яго аштрафавалі на 3 базавыя велічыні яшчэ 12 студзеня 2015 года. Да паведамлення пракуратуры прафсаюзны актывіст аб рашэнні Нясвіжскага суда нічога не ведаў.

Брэст: на 26 сакавіка прызначаны суд па справе незалежнага журналіста Алеся Ляўчука

18.03.2015 Брэст: на 26 сакавіка прызначаны суд па справе незалежнага журналіста Алеся Ляўчука

Падставай для таго, каб на журналіста была заведзена адміністрацыйная справа паводле парушэння часткі 2 артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, з’явілася публікацыя, змешчаная на інтэрнэт-старонцы тэлеканала “Белсат” за подпісам “А.Л.”.

Чарговы пратакол супраць незалежнага журналіста

18.03.2015 Чарговы пратакол супраць незалежнага журналіста

На берасьцейскага журналіста Алеся Леўчука склалі чарговы пратакол за прафэсійную дзейнасьць. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы facebook.

Віталь Гуляк падаў скаргу ў КПЧ

15.03.2015 Віталь Гуляк падаў скаргу ў КПЧ

Ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Яе можна лічыць падвойнай – у адной скарзе аб’яднаны дзве справы. Адна частка датычыць забароны ў студзені-лютым 2014 года Ваўкавыскім райвыканкамам пікета і шэсця ў падтрымку Украіны.

Гарадок: актывіста збіраюцца судзіць за абразу чыноўніка

12.03.2015 Гарадок: актывіста збіраюцца судзіць за абразу чыноўніка

Гарадоцкі актывіст Леанід Аўтухоў параўнаў чыноўніка з "тэрарыстам у Луганску і Данецку". Запіс з такімі словамі ён пакінуў у кнізе скаргаў рэгіянальнага цэнтру занятасці, абураны паводзінамі кіраўніка ўстановы Пятра Прасолава. Чыноўнік напісаў заяву ў міліцыю.

Незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна пакарана штрафам у 40 базавых велічынь

12.03.2015 Незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна пакарана штрафам у 40 базавых велічынь

Незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна толькі 11 сакавіка падчас знаёмства са сваёй адміністрацыйнай справай у судзе Ленінскага раёна Брэста даведалася, што яна аштрафавана на 40 базавых велічынь.

Гомель: Ларысу Шчыракову пакаралі штрафам за «саўдзел ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ»

12.03.2015 Гомель: Ларысу Шчыракову пакаралі штрафам за «саўдзел ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ»

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 12 сакавіка суддзя Віктар Казачак разгледзеў адміністрацыйны пратакол, складзены супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненні журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай. Журналістку абвінавацілі ў парушэнні вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (частка 2 артыкулу 22.9 КаАП).

Гомель: Ларысу Шчыракову аштрафавалі на 20 базавых велічыняў

12.03.2015 Гомель: Ларысу Шчыракову аштрафавалі на 20 базавых велічыняў

Суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля (суддзя Віктар Казачок) 12 сакавіка прыняў рашэнне аштрафаваць сябру ГА “БАЖ”, незалежную журналістку Ларысу Шчыракову за парушэнне арт. 22. 9 ч.2 КаАП на 20 базавых велічыняў (3 млн 600 тыс. рублёў).

Штраф журналістцы Тамары Шчапёткінай

12.03.2015 Штраф журналістцы Тамары Шчапёткінай

40 базавых велічынь, альбо 7 мільёнаў 200 тысяч беларускіх рублёў штрафу – пастанову у адносінах журналісткі-фрылансера з Бярозы Тамары Шчапёткінай. Журналістку судзілі за супрацу з замежным сродкам масавай інфармацыі.

За адно і тое ж правапарушэнне розныя пакаранні? (відэа)

11.03.2015 За адно і тое ж правапарушэнне розныя пакаранні? (відэа)

Прадпрымальнік Алесь Макаеў апошнім часам быў два разы затрыманы і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Аднак віды спагнання былі розныя.

Гомель: на Ларысу Шчыракову склалі яшчэ два пратаколы за працу без акрэдытацыі

11.03.2015 Гомель: на Ларысу Шчыракову склалі яшчэ два пратаколы за працу без акрэдытацыі

10 сакавіка гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову выклікалі ў Рэчыцкі РАУС, дзе ў адносінах яе склалі яшчэ два адміністрацыйныя пратаколы нібыта за парушэнне артыкулу 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства