Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
28.04.2015 За супрацоўніцтва з “Белсатам” збіраюцца судзіць Сяргея Краўчука
Незалежнага журналіста з Мінска вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежны СМІ пры падрыхтоўцы сюжэта ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.
28.04.2015 У Рэчыцы судзяць футбольных заўзятараў
27 красавіка ў судзе горада Рэчыцы былі разгледжаны адміністратыўныя справы напярэдадні затрыманых футбольтных заўзятараў В.Бенчука і М.Маліноўскага.
28.04.2015 Незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна пакарана штрафам у 40 базавых велічынь
Суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна прыняў рашэнне пакараць незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну штрафам у памеры 40 базавых велічынь па абвінавачанні ў парушэнні арт. 22.9, ч. 2 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ).
27.04.2015 Актывіста АГП з Магілёва Мікалая Гладышава аштрафавалі
Судзьдзя Ленінскага суду Магілёва Натальля Панасенка пакарала штрафам у 25 базавых велічыняў (4 мільёны 500 тысяч рублёў) актывіста АГП з Магілёва Мікалая Гладышава.
27.04.2015 Салігорск: суд адмовіў Уладзіміру Лемешу ў кампенсацыі маральнай шкоды
Намесніца старшыні суда Салігорскага раёна Ала Трафімчук не задаволіла пазоў салігорскага актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Уладзіміра Лемеша аб кампенсацыі маральнай шкоды, нанесенай яму аддзелам унутраных спраў Салігорскага райвыканкаму.
27.04.2015 Брэст: адносна незалежнай журналісткі Аліны Літвінчук рыхтуюць новую справу
Пра пачатак чарговай адміністрацыйнай справы па артыкуле 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) самой Аліне Літвінчук паведаміў участковы міліцыянер Андрэй Іваніцкі.
26.04.2015 Выдаўца газеты “Вольны горад” абвінавачваюць у паклёпе на супрацоўніка міліцыі
Пратакол на выдаўца складзены па арт. 9.2. КаАП ("Паклёп"), які прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Сам Уладзімір Кудраўцаў са складзеным адміністрацыйным пратаколам не пагадзіўся.
24.04.2015 Гомельскіх журналістаў-фрылансераў пакаралі штрафамі за «незаконны ўдзел у вырабе прадукцыі СМІ»
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 24 красавіка былі разгледжаны дзве адміністрацыйныя справы ў дачыненні журналістаў-фрылансераў Наталлі Крывашэй і Кастуся Жукоўскага. Яны пакараныя штрафам у памеры 5,4 мільёна кожны (30 базавых велічынь).
24.04.2015 Старшыня абласнога суда адмовіў Аляксандры Васілевіч у задавальненні скаргі
Васілевіч працягвае аспрэчваць штраф, вынесены Свіслацкім раённым судом 16 снежня 2014 года. Тады суддзя Аляксандр Шылін па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – Дні памяці паўстанцаў 1863 года – асудзіў яе да 25 базавых велічынь штрафу.
22.04.2015 Журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 20 базавых велічынь
22 красавіка ў судзе Ленінскга раёна Гродна быў завершаны разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча.
18.04.2015 Гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага будуць судзіць у Нароўлі за прафесійную дзейнасць
17 красавіка гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі па пошце атрымаў адміністрацыйны пратакол, складзены ў дачыненні яго супрацоўнікамі Нараўлянскага РАУС.
18.04.2015 Старшыня Магілёўскага абласнога суда не задаволіў наглядную скаргу Рыгора Кастусёва
Рыгор Кастусёў атрымаў адказ на наглядную скаргу з нагоды вынесенага яму штрафу ў памеры 25 базавых велічынь за ўдзел у "несанкцыяваных" масавых мерапрыемствах у Свіслачы каля помнікаў Каліноўскаму і Траўгуту і памятнага крыжа ў в.Якушоўка Свіславіцкага раёна.
16.04.2015 Праваабаронца настойвае, каб кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі даў ацэнку дзейнасці віцебскай міліцыі
Павел Левінаў накіраваў ужо другі ліст Аляксандру Косінцу. Гаворка ў ягоным звароце ідзе пра канкрэтны выпадак – фотасесію "з клеткамі і птушкамі", удзельнікаў якой абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні.
15.04.2015 Гродна: адміністрацыйны працэс па справе журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча працянецца 22 красавіка
На пачатку працэсу суддзя Пятрова чарговы раз выявіла сваё грэблівае стаўленне да беларускай мовы, калі Алесь Кіркевіч назваў адрас свайго пражывання па вуліцы 17 верасня: “Верасня – это что?” – перапытала суддзя.
13.04.2015 Актывістку Ніну Багінскую будуць судзіць за бел-чырвона-белы сцяг
Пра суд Ніна Багінская даведалася 13 красавіка, калі наведала РУУС Маскоўскага раёна, супрацоўнікамі якога была затрыманая ў мінулую пятніцу. Дату адміністратыўнага працэсу ёй пакуль не паведамілі.










