Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Адбыўся суд над актывістам Леанідам Кулаковым

11.05.2015 Адбыўся суд над актывістам Леанідам Кулаковым

Сёння адбыўся суд над актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Леанідам Кулаковым. Яго асудзілі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

Уладзімір Лемеш абскардзіць адмову ў кампенсацыі маральнай шкоды

11.05.2015 Уладзімір Лемеш абскардзіць адмову ў кампенсацыі маральнай шкоды

Як вынікае з мацівіровачнай часткі судовага рашэння, апраўдальнага вердыкту аб невінаватасці маладзёна ў вынесеным яму раней пакаранні па адміністрацыйнай справе недастаткова для прызнання дзеянняў салігорскіх міліцыянтаў незаконнымі і, адпаведна, для кампенсацыі маральнай шкоды.

Затрыманы Леанід Кулакоў

08.05.2015 Затрыманы Леанід Кулакоў

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", 8 мая ў 21.30 каля дома быў затрыманы актывіст Еўрапейскай Беларусі Леанід Кулакоў.

Прэвентыўныя затрыманні фанатаў “Дынама” ў Мінску

08.05.2015 Прэвентыўныя затрыманні фанатаў “Дынама” ў Мінску

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, позна ўвечары 7 мая да аднаго з фанатаў мінскага ФК “Дынама” з вобшукам прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

Журналістку Вольгу Чайчыц будуць судзіць за супрацу з «Белсатам»

08.05.2015 Журналістку Вольгу Чайчыц будуць судзіць за супрацу з «Белсатам»

Яе вінавацяць па артыкуле 22.9 КаАП (праца без акрэдытацыі на замежныя СМІ). Паводле дзяўчыны, позву ёй не ўручылі асабіста, а даслалі па пошце. «Для высветлення абставінаў я прыйшла ў фаніпальскае аддзяленне міліыцыі, дзе праваахоўнікі адмовіліся праводзіць размову па-беларуску.

Журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу

07.05.2015 Журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу

Незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на пастанову суда Ленінскага раёна Брэста, згодна з якім яна была аштрафавана на 40 базавых велічынь. У скарзе журналістка просіць адмяніць рашэнне суда і накіраваць справу на новы разгляд.

Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу беспрацоўнага апазіцыянера

07.05.2015 Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу беспрацоўнага апазіцыянера

Кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў хацеў дамагчыся адмены рашэння Гарадоцкага райсуду, згодна з якім ён быў аштрафаваны на 5,4 мільёнаў рублёў. "Лепш бы мне далі "суткі", - гаворыць беспрацоўны актывіст.

Журналісты Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч падалі касацыйныя скаргі

06.05.2015 Журналісты Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч падалі касацыйныя скаргі

Абодва 22 красавіка пастановай суддзі Ленінскага раённага суду Алены Пятровай былі аштрафаваныя на 20 велічынь кожны паводле артыкулу 22.9 КаАП за нібыта незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі.

Выдаўца газеты “Вольны горад” будуць судзіць

06.05.2015 Выдаўца газеты “Вольны горад” будуць судзіць

Выдаўца газеты “Вольны горад” абвінавачваюць у тым, што ён “распаўсюдзіў заведама ілжывую ганебную выдумку” ў дачыненні да оперупаўнаважанага Крычаўскага РАУС Дзямешкі А. В.

На незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну рыхтуюць новую справу?

04.05.2015 На незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну рыхтуюць новую справу?

Участковы спытаў, ці ведае спадар Дубаносаў журналістку Тамару Шчапёткіну, якая працуе "Радыё Рацыя". Леанід сказаў, што ведае. Тады міліцыянт спытаў, ці не брала яна ў Леаніда інфармацыю пра адсутнасць тэлефоннай лініі.

Вольгу Мікалайчык аштрафавалі завочна

02.05.2015 Вольгу Мікалайчык аштрафавалі завочна

Вольгу Мікалайчык завочна аштрафавалі на 2 мільёны. За што рэжысёрка ды актывістка апазіцыі атрымала такі штраф – невядома. Пра гэта яна напісала ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу незалежнага журналіста Алеся Ляўчука

01.05.2015 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу незалежнага журналіста Алеся Ляўчука

Суддзя Андрэй Васілюк пакінуў без зменаў пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, які 26 сакавіка прызнаў Алеся Ляўчука вінаватым ў парушэнні часткі 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) і пакараў яго штрафам на 21 базавую велічыню.

Жыхар Віцебска Пётр Берлінаў  падаў скаргу ў КПЧ ААН

01.05.2015 Жыхар Віцебска Пётр Берлінаў падаў скаргу ў КПЧ ААН

Спадар Берлінаў быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні, якім была расцэнена фотасесія на фоне графіці "з птушкамі і клеткамі". І ён быў адзіным, каму за гэта прысудзілі арышт, а не грашовы штраф.

Гомель: журналісты-фрылансеры абскардзілі «незаконнае інтэрв'юіраванне»

30.04.2015 Гомель: журналісты-фрылансеры абскардзілі «незаконнае інтэрв'юіраванне»

30 красавіка гомельскія журналісты-фрылансеры Наталля Крывашэй і Канстанцін Жукоўскі, аштрафаваныя кожны на 5,4 мільёна рублёў судом Цэнтральнага раёну Гомеля за «незаконнае інтэрв'юіраванне», звярнуліся са скаргамі ў абласны суд.

Брэст: суд адхіліў скаргу незалежнай журналісткі

29.04.2015 Брэст: суд адхіліў скаргу незалежнай журналісткі

Журналістка Іна Хоміч спрабавала аспрэчыць пастанову суда Маскоўскага раёна г.Брэста, паводле якой яна была аштрафавана на 30 базавых велічынь (5,4 мільёна рублёў) паводле артыкула 22.9 Кодекса Рб аб адміністрацыйных правапарушэннях - “за распаўсюд і выраб прадукцыі СМІ”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства