Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
26.05.2015 Выдавец газеты “Вольны горад” адмовіўся даваць дадатковыя сведчанні па справе аб паклёпе на міліцыянера
У выніку разгляду адміністрацыйнай справы па абвінавачванні Уладзіміра Кудраўцава ў паклёпе на оперупаўнаважанага ГБЭЗ Крычаўскага РАУС Аляксандра Дзямешку суддзя накіравала матэрыялы на дапрацоўку.
25.05.2015 Незалежная журналістка Вольга Чайчыц атрымала позву ў суд
Позва ў суд прыйшла на паштовую скрыню журналісткі Вольгі Чайчыц. Разгляд справы адбудзецца 1 чэрвеня ў судзе Дзяржынскага раёну.
22.05.2015 Гомельскага журналіста-фрылансера суд трэці раз пакараў за працу без акрэдытацыі, а пасля паседжання яго яшчэ і затрымалі
Па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ) фрылансера Кастуся Жукоўскага суд пакараў штрафам у памеры 25 базавых велічынь.
22.05.2015 Выдаўца газеты “Вольны горад” спрабуюць выклікаць у Крычаўскі РАУС
Выдаўцу газеты “Вольны горад” Уладзіміру Кудраўцаву 21 траўня патэлефанаваў начальнік ААПП Крычаўскага РАУС Вусік І. В. і запрасіў яго прыйсці ў райаддзел. Уладзімір Кудраўцаў паведаміў, што ён наведае РАУС толькі пасля атрымання на рукі аформленай згодна закона афіцыйнай позвы.
21.05.2015 Брэст: на незалежную журналістку Аліну Літвінчук завялі чарговую адміністрацыйную справу
У чацвёрты раз – па абвінавачанні ў парушэнні артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністратыйных правапарушэннях, а фактычна – за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі.
21.05.2015 Максіма Вінярскага, Вольгу Нікалайчык і Леаніда Кулакова пакаралі штрафамі
У Смалявіцкім раённым судзе завяршыўся адміністрацыйны працэс над актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім, якога абвінавачвалі у абразе супрацоўніка мясцовай міліцыі (арт 23.5 КаАП РБ).
20.05.2015 Праваабаронцу і рэжысэра будуць судзіць за «касмэтычку начных ваўкоў»
Праваабаронца Кацярына Садоўская і рэжысэр дакумэнтальных фільмаў, актывістка Вольга Мікалайчык атрымалі позвы з Цэнтральнага раённага суду Менску. На 26 траўня іх выклікаюць у суд за акцыю, якая прайшла каля расейскай амбасады 29 красавіка.
20.05.2015 Судзяць Максіма Вінярскага, які назваў міліцыянта «упыром»
У Смалявіцкім раённым судзе пачаўся адміністрацыйны працэс над актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім, якога абвінавачваюць у абразе міліцыянта са Смалявіцкага РУУС.
20.05.2015 20 базавых велічынь штрафу за расцяжку "БХД"
На Зміцера Дзякава склалі пратакол паводле адміністрацыйнага артыкула 21.14, часткі 1 за парушэнне "Правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь".
19.05.2015 У Наваполацку затрымалі Зьмітра Дзякава — за плякат «Свабоду палітвязьням»
Паводле сайта БХД, плякат быў вывешаны ў Віцебску 14 траўня. Актывіст — сябар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Зьміцер Дзякаў — ня стаў хаваць свайго імя.
19.05.2015 Леанід Кулакоў: Я называў гэта "камерай катаванняў"
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў распавёў ПЦ “Вясна” пра ўмовы ўтрымання ў Смалявічскім ізалятары часовага ўтрымання, дзе правёў 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
19.05.2015 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу магілёўскага журналіста
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь у асобе намесніка старшыні Руслана Аніскевіча разгледзеў скаргу магілёўскага журналіста Алеся Буракова на пастанову суда Ленінскага раёна Магілёва ад 8 кастрычніка 2014 года аб вынясенні штрафу ў памеры 6 мільёнаў рублёў за незаконны выраб прадукцыі СМІ.
19.05.2015 Як кітайцы першымі заўважылі расьцяжку «Свабоду палітвязьням» па дарозе ў аэрапорт
Актывіста Леаніда Кулакова аштрафавалі на 30 базавых велічынь за расьцяжку «Свабоду палітвязьням».
19.05.2015 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу грамадскага актывіста са Светлагорска Юрыя Ляшэнкі
Ён прасіў ВС адмяніць пастанову суда Светлагорскага раёна аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці за правядзенне пікету ў абарону людзей з абмежаванымі магчымасцямі на цэнтральнай плошчы Светлагорска.
18.05.2015 Максіма Вінярскага будуць судзіць за знявагу службовай асобы?
Разгляд адміністратыўнай справы актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага папярэдне прызначаны на 20 траўня ў судзе Смалявічскага раёна. Яго затрымалі 15 траўня супрацоўнікі міліцыі каля будынку Смалявіцкага РАУС.










