Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
19.06.2015 У Віцебску затрымалі крышнаітаў
Спроба распаўсюду духоўнай літаратуры на вуліцах Віцебску завяршылася для пасьлядоўнікаў Міжнароднага таварыства сьвядомасьці Крышны затрыманьнем і некалькімі гадзінамі, праведзенымі ў міліцэйскім пастарунку.
19.06.2015 Затрыманы кандыдат-«дармаед» Шульган
Юры Шульган затрыманы яшчэ ўчора ўвечары на менскай кватэры сябра, цяпер яму нібыта прад’яўляюцца нявыкананыя адміністрацыйныя справы, якія былі дагэтуль.
19.06.2015 Справа рэчыцкага фаната завяршылася “пшыкам”
17-га чэрвеня нарэшце скончылася судовая эпапея рэчыцкага футбольнага заўзятара Максіма Маліноўскага, абвінавачанага ў дробным хуліганстве і змешчанага на двое сутак у ІЧУ.
18.06.2015 Актывіста з Мікашэвічаў аштрафавалі за распаўсюд улётак пра палітычных вязняў
26 траўня Віталь Каліноўскі распаўсюджваў у родным горадзе ўлёткі з фотаздымкамі беларускіх палітзняволеных.
18.06.2015 Івану Бедку прысудзілі штраф за антыалкагольныя плакаты
18 чэрвеня адміністрацыйная камісія Слонімскага райвыканкама аштрафавала на 180 000 рублёў мясцовага грамадскага актывіста Івана Бедку за развешванне антыалкагольных плакатаў у Слоніме на прыпынках грамадскага транспарту.
16.06.2015 Вольга Нікалайчык застаецца чалавекам без пашпарту
Міліцыянты адабралі пашпарт у рэжысёркі Вольгі Нікалайчык яшчэ 26 траўня і па сёняшні дзень адмаўляюцца вяртаць, спасылаючыся на тое, што Вольга з’яўляецца арыштаванай па адміністрацыйнай справе, а пашпарт з’яўляецца часткай матэрыялаў справы.
12.06.2015 Гомельскія журналісты абскардзілі Буда-Кашалёўскія штрафы
Журналісты-фрылансеры Натальля Крывашэй і Кастусь Жукоўскі накіравалі 12 чэрвеня касацыйныя скаргі ў абласны суд, дзе аспрэчваюць пастановы суда Буда-Кашалеўскага раёна, які пакараў іх буйнымі штрафамі за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат”.
12.06.2015 Брэст: незалежная журналістка абскарджвае рашэнне суда, які аштрафаваў яе на 60 базавых велічынь
Журналіст-фрылансер Аліна Літвінчук накіравала касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд, каб аспрэчыць пастанову суда Ленінскага раёну Брэста, які прыняў рашэнне пакараць яе буйным штрафам.
11.06.2015 Гомельскую рэлігійную супольнасць абвінавацілі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і накіравалі справу ў суд
Адміністрацыйная справа ў дачыненні гомельскай рэлігійнай супольнасці «Царква Божая «Праабражэнне» накіравана ў суд.
10.06.2015 Наталля Крывашэй з Гомеля аштрафавана на 50 базавых велічынь за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»
Чарговы суд за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» адбыўся ў Гомелі. 10 чэрвеня суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Домненка прызнала вінаватай і пакарала штрафам у 50 базавых велічыняў (9 мільёнаў рублёў) Наталлю Крывашэй.
10.06.2015 Рэкордны штраф – за права на свабоду слова
9 мільёнаў беларускіх рублёў мае выплаціць гомельская журналістка Наталля Крывашэй за тое, што відэасюжэт з яе удзелам выходзіў на тэлеканале Белсат.
10.06.2015 Як псіхалагічна абараніцца ад міліцыянта?
І не даць супрацоўнікам праваахоўных органаў абвінаваціць вас у тым, чаго вы не рабілі. Праваабаронцы "Вясны" і "Прававой ініцыятывы" правялі ў Магілёве карысны семінар.
10.06.2015 Вольга Нікалайчык дагэтуль чакае выканання прысуду ў справе «касметычкі»
Суддзя Менскага гарадскога суда пастанавіў 9 чэрвеня ўсё ж такі прагледзець відэа, запісанае камерамі амбасады Расеі ў Менску.
09.06.2015 Адміністратыўная справа рэчыцкіх заўзятараў "усплыла" ў трэці раз
8 чэрвеня ў Рэчыцкім судзе ў чарговы раз разглядалася адміністратыўная справа футбольнага заўзятара Максіма Маліноўскага, якога абвінавачваюць у тым, што ён яшчэ 19 красавіка лаяўся матам і не рэагаваў на заўвагі мінакоў.
09.06.2015 Гомель: Кастусь Жукоўскі ў шосты раз пакараны судом за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 9 чэрвеня разгледзеў адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ) у дачыненні журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага, і пакараў яго штрафам у памеры 30 базавых велічынь.










