Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
09.07.2015 Суды над глыбоцкімі незалежнымі журналістамі перанесены
Працэсы над Таццянай Смоткінай і Зміцерам Лупачам мусілі адбыцца 9 і 10 ліпеня. Аднак у судзе патлумачылі, што разгляду справаў не будзе, бо дакументы накіраваны "на дапрацоўку" ў міліцыю.
07.07.2015 Міраславу Лазоўскаму далі штраф за майку "Азов"
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", сёння зранку быў затрыманы Міраслаў Лазоўскі. На яго наклалі адміністрацыйны штраф у 2 базавыя велічыні.
06.07.2015 Гомельскі святар абскардзіў штраф за набажэнства
Пастар царквы Божай "Пераўтварэнне" Сяргей Нікалаенка абскарджвае рашэнне суду Цэнтральнага раёна Гомеля ў Гомельскім абласным судзе.
02.07.2015 Брэст: незалежнага журналіста Алеся Ляўчука аштрафавалі на 50 базавых велічынь
Рашэнне пакараць штрафам прадстаўніка мас-медыя па абвінавачанні ў “незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ” прыняў 2 ліпеня суддзя Ленінскага раёна Брэста Алег Міранюк.
02.07.2015 Леанід Кулакоў зноў затрыманы і зноў адпушчаны (абноўлена)
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, сёння быў зноў затрыманы актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў.
02.07.2015 У Брэсце будуць судзіць журналіста Алеся Леўчука
Журналіста вінавацяць у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.
01.07.2015 Журналіст Андрэй Мялешка рыхтуе скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН
Андрэй Мялешка перакананы, што дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь наўпрост парушаюць ягонае права атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, пераследуючы за прафесійную дзейнасць.
30.06.2015 Пераслед незалежных журналістаў – 108 180 000 у бюджэт краіны
Ад пачатку 2015 года на незалежных журналістаў быў складзены 21 пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 2 арт. 22.9 КаАП – “Незаконны выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”.
29.06.2015 Глыбокае: 9 і 10 ліпеня – суды над незалежнымі журналістамі
На глыбоцкіх журналістаў Таццяну Смоткіну і Зміцера Лупача склалі пратаколы за парушэнне заканадаўства аб СМІ па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Суд над Таццянай адбудзецца 9-га ліпеня, над Зміцерам – 10-га ліпеня.
26.06.2015 Суд над журналістам Алесем Леўчуком перанеслі на нявызначаны тэрмін
На пасяджэнне не з’явіўся сведка па справе. Нагадаем, што журналіста вінавацяць у незаконным вырабе інтэрв’ю з мясцовым футбалістам Раманам Васілюком. Сам жа Васілюк толькі дзякуе карэспандэнту за матэрыял і ніякага парушэння не бачыць.
26.06.2015 У Берасці - суд над журналістам Алесем Леўчуком
Суд над журналістам прызначаны на 10:00 у пятніцу 26-га чэрвеня па адрасе г.Брэст, вул.Леванеўскага, 1.
25.06.2015 Незалежных журналістаў з Глыбокага вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб СМІ
Міліцыя распачала новыя справы за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. 25 чэрвеня ў міліцыю выклікалі глыбоцкіх незалежных журналістаў Таццяну Смоткіну і Зміцера Лупача. Іх апытылі пра артыкулы на інтэрнэт-сайтах "Еўрарадыё" і Радыё “Рацыя".
23.06.2015 Леанід Кулакоў пакараны арыштам на 10 сутак за салідарнасць з Юрыем Рубцовым
Адміністратыўная справа актывіста ««Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова разгледжаная ў судзе Мінскага раёна 23 чэрвеня. Ён быў затрыманы яшчэ ў пятніцу, разам з Максімам Вінярскім і Сяргеем Мацкойцем.
22.06.2015 Суды за расцяжку "Свабоду Юрыю Рубцову!" (абноўлена)
Сёння, 22 чэрвеня, у Мінскім раённым судзе (вул. Маякоўскага, 119а) разглядаюцца адміністратыўныя справы трох актывістаў «Еўрапейскай Беларусі».
19.06.2015 Брэст: у адносінах да незалежнага журналіста Алеся Ляўчука рыхтуецца новая адміністрацыйная справа
Гэтым разам яна тычыцца рэпартажу пра вядомага брэсцкага футбаліста Рамана Васілюка, які з’явіўся у эфіры тэлеканала “Белсат”. Незалежнага журналіста па аналагічных абвінавачаннях судзілі ўжо двойчы.










