Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
23.07.2015 Журналіст Зміцер Лупач аштрафаваны на 4,5 мільёны
Глыбоцкі райсуд прызнаў яго вінаватым у парушэнні заканадаўства аб СМІ - артыкула 22.9 ч.2 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі).
23.07.2015 Галоўнага рэдактара газеты “НАШ Магілёў” будуць судзіць
Журналіста абвінавацілі ў парушэнні арт.22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) і ч.2 арт. 23.24 КаАП (парушэнне парадку атрымання фінансавай дапамогі з-за мяжы, якая, па меркаванні міліцыі, ішла на дзейнасць выдання).
22.07.2015 Магілёўскую журналістку будуць судзіць за супрацоўніцтва з тэлеканалам “БелСАТ”
Пратакол на журналістку складзены па арт.22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях - парушэнне заканадаўства аб СМІ. Суд над ёй адбудзецца 23 ліпеня. Аліна Скрабунова пакуль не каментуе сітуацыю, аднак кажа, што ведала, што ёй цікавіцца міліцыя.
21.07.2015 Магілёўскую журналістку Аліну Скрабунову выклікаюць у міліцыю
Сёння, 21 ліпеня, міліцыянты завіталі на кватэру, дзе пражывае Аліна Скрабунова. Яны выпісалі ёй позву ў РАУС Ленінскага раёна на сёння ў 16-30. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі журналістцы, што на яе заведзена адміністрацыйная справа.
20.07.2015 Супраць журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча распачата чарговая адміністрацыйная справа
На гэты раз выклік у аддзяленне міліцыі абумоўлены тым, што журналісты маюць дачыненне да відэасюжэту, знятага ў выставачнай зале па вуліцы Ажэшкі, які пазней быў паказаны праз тэлеканал Белсат.
20.07.2015 Алесь Кіркевіч чакае выкліку ў суд
На сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Алеся Кіркевіча складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за „незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі для замежнага сродку масавай інфармацыі”.
17.07.2015 Патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Юрыя Шульгана будуць судзіць
Затрыманага Юрыя Шульгана вінавацяць у дробным хуліганстве і ў з'яўленні ў грамадскім месцы ў стане ап'янення.
17.07.2015 Незалежнага журналіста Зміцера Лупача будуць судзіць 23 ліпеня (абноўлена)
Працэс мае распачацца ў 14.30 у Глыбоцкім райсудзе. Паводле папярэдніх звестак, справу будзе разбіраць суддзя Станіслаў Трапук, былы старшыня райсуду.
14.07.2015 Галоўнага рэдактара незалежнай газеты «НАШ Магілёў» будуць судзіць
Пра завядзенне двух новых адміністрацыйных спраў стала вядома ўчора, 13 ліпеня, калі супрацоўнікі міліцыі патэлефанавалі галоўнаму рэдактару «НАШ Магілёў» і прапанавалі забраць кампутары, якія былі раней канфіскаванымі.
14.07.2015 У Магілёве на Ігара Барысава распачалі дзве справы
Яго абвінавачваюць у парушэнні закона "Аб СМІ", а таксама ў атрыманні грашовай дапамогі з-за мяжы.
14.07.2015 Журналістам патлумачылі правы праз 2 тыдні пасля пачатку адміністрацыйнага працэсу
Журналістаў Таццяну Смоткіну ў Зміцера Лупача выклікалі ў міліцыю, каб падпісаць пратакол пра тое, што ім патлумачылі іх правы. "У чым сэнс дакумента, калі пратакол пра правапарушэнне складзены на мяне яшчэ 25 чэрвеня, і тады пра мае правы ніхто не згадваў,"-- дзівіцца Таццяна.
12.07.2015 Кобрын: Аляксандр Мех абскарджвае адміністрацыйнае спагнанне за ўскладанне кветак да помніка Каліноўскаму ў Вярхоўным судзе
Грамадскі актывіст з Кобрына Аляксандр Мех просіць Вярхоўны суд адмяніць рашэнне суда Кобрынскага раёна і Брэсцкага абласнога суда і і справу спыніць.
10.07.2015 Гомельскія журналісты абскардзілі рагачоўскія штрафы
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, кажа, што суддзя ў абодвух выпадках узяў на сябе адказнасць за невыкананне артыкулаў 23 і 34 Канстытуцыі і артыкула 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
09.07.2015 Суд аштрафаваў журналістаў Наталлю Крывашэй і Кастуся Жукоўскага
Рагачоўскі раённы суд прызнаў гомельскіх журналістаў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ.
09.07.2015 Затрыманні і арышты футбольных фанатаў на чэмпіянаце Беларусі па футболе
Як паведамляе сайт belultras.by, падчас чэмпіянату Беларусі па футболе ўжо не аднойчы затрымліваліся футбольныя фанаты.










