Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Арыштаваных прыцягнуць да прымусовай працы. Юрысты: «Гэта прыгоннае права»

18.09.2015 Арыштаваных прыцягнуць да прымусовай працы. Юрысты: «Гэта прыгоннае права»

Урад Беларусі ўхваліў парадак прыцягненьня адміністрацыйна арыштаваных грамадзян, у тым ліку «дармаедаў», да грамадзкіх працаў.

Праваабаронцу Судаленку будуць судзіць

17.09.2015 Праваабаронцу Судаленку будуць судзіць

Сёння праваабаронца Леанід Судаленка павінен з'явіцца ў Гомельскую мытню да намесніка начальніка аддзела мытных расследаванняў Мікалая Богамолава для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне аб пакаранні Алеся Меха за ўскладанне кветак

10.09.2015 Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне аб пакаранні Алеся Меха за ўскладанне кветак

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне суда Кобрынскага раёна, які ў снежні 2014 года пакараў Алеся Меха штрафам у 1 500 000 за ўскладанне кветак да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту ў Свіслачы падчас ушанавання памяці герояў-каліноўцаў.

У Гомелі судзілі сям’ю Годараў за “жыллёвы” пікет у цэнтры горада

09.09.2015 У Гомелі судзілі сям’ю Годараў за “жыллёвы” пікет у цэнтры горада

8 верасня ў Гомелі адбыўся суд над Яўгенам і Азаліяй Годарамі, якія зладзілі пікет у цэнтры горада. Выйсці на вуліцу з плакатам іх прымусіла нявыкананая дамова аб будаванні жылля.

Гомель: суд аштрафаваў пастара за правядзенне набажэнства

20.08.2015 Гомель: суд аштрафаваў пастара за правядзенне набажэнства

У Гомелі 20 жніўня суд Цэнтральнага раёна прыняў рашэнне прызнаць пастара Царквы Божай «Пераўтварэнне» (Преображение) Сяргея Нікалаенку вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства (ч.2 арт. 23.34 КаАП). Святара пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

   Журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча аштрафавалі кожнага на 25 базавых велічынь

19.08.2015 Журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча аштрафавалі кожнага на 25 базавых велічынь

У Гродне 19 жніўня завершыўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча. На разглядзе справы ў судзе прысутнічаў толькі Алесь Дзянісаў, Алесь Кіркевіч знаходзіцца ў ад’ездзе і не змог з’явіцца ў суд.

Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу глыбоцкага журналіста

19.08.2015 Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу глыбоцкага журналіста

Скаргу журналіста Зміцера Лупача суддзя Святлана Іванова не задаволіла – яму не ўдалося аспрэчыць пастанову райсуду пра штраф памерам 4,5 мільёнаў “за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі”.

Касацыйныя скаргі глыбоцкіх журналістаў Віцебскі абласны суд разгледзіць 19 жніўня

18.08.2015 Касацыйныя скаргі глыбоцкіх журналістаў Віцебскі абласны суд разгледзіць 19 жніўня

Журналістаў Таццяну Смоткіну і Зміцера Лупача глыбоцкі райсуд пастанавіў пакараць штрафамі за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. Гэтыя рашэнні яны і збіраюцца аспрэчыць.

У Гродне журналістаў судзяць за матэрыял пра мастацкую выставу “Лялькі”

14.08.2015 У Гродне журналістаў судзяць за матэрыял пра мастацкую выставу “Лялькі”

У Гродне 14 жніўня пачаўся адміністрацыйны працэс па справе журналістаў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава. Вядзе працэс суддзя Юрый Казакевіч. Самі журналісты на пачатак разгляду па невядомых прычынах не з’явіліся.

Віцебскі абласны суд перанёс разгляд справы журналіста Зміцера Лупача

12.08.2015 Віцебскі абласны суд перанёс разгляд справы журналіста Зміцера Лупача

Глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач збіраўся аспрэчыць рашэнне раённага суду, які аштрафаваў яго за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. Але прызначаны на 12 жніўня разгляд ягонай скаргі без папярэджання перанеслі, і цяпер спадар панясе выдаткі за безвыніковы візіт у Віцебск ягонага адваката.

Справу Вольгі Нікалайчык адправілі на дапрацоўку ў другі раз

12.08.2015 Справу Вольгі Нікалайчык адправілі на дапрацоўку ў другі раз

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 12 жніўня паўторна разглядаецца адміністрацыйная справа грамадскай актывісткі і рэжысёра Вольгі Нікалайчык. Суддзя - Т. Рак

Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу журналіста Зміцера Лупача

11.08.2015 Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу журналіста Зміцера Лупача

Разгляд прызначаны на 11 гадзін 12 жніўня. Зміцер Лупач спрабуе аспрэчыць рашэнне Глыбоцкага райсуду, паводле якога ён аштрафаваны на 25 базавых велічынь.

На памежным пункце "Камены лог" затрымана моладзевая актывістка

09.08.2015 На памежным пункце "Камены лог" затрымана моладзевая актывістка

Беларускія памежнікі затрымалі моладзевую актывістку Насту Шатэрнік.

Суд над журналістамі-фрылансерамі Алесем Кіркевічам і Алесем Дзянісавым адбудзецца 14 жніўня

06.08.2015 Суд над журналістамі-фрылансерамі Алесем Кіркевічам і Алесем Дзянісавым адбудзецца 14 жніўня

Раней суддзя Юрый Казакевіч пераносіў разгляд з тае прычыны, што міліцыя не дапрацавала і не дадала да справы дакумент з Міністэрства замежных спраў, ці маюць Кіркевіч з Дзянісавым акрэдытацыю.

На рэдакцыю “Газеты Слонімскай” завялі справу за распаўсюд звестак, што зневажаюць гонар і годнасць Прэзідэнта

05.08.2015 На рэдакцыю “Газеты Слонімскай” завялі справу за распаўсюд звестак, што зневажаюць гонар і годнасць Прэзідэнта

Недзяржаўнаму выданню можа пагражаць штраф да 500 базавых велічыняў за “распаўсюд заведама ілжывых звестак, што зневажаюць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства