Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
23.10.2015 У Менску працягваюць судзіць удзельнікаў акцыі супраць расійскіх базаў
У судзе Цэнтральнага раёна Менска 23 кастрычніка будзе разгледжаная адміністратыўная справа першага намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча.
21.10.2015 Суд над актывістамі, якія мелі намер паехаць у Менск на «шэсьце нацыянальнага сьцяга» перанесены
На 21 кастрычніка ў Берасьці быў прызначаны працяг судовага працэса над актывістамі, якія меліся ўзяць удзел у «шэсьці нацыянальнага сьцяга» ў Менску 10 кастрычніка.
21.10.2015 Наста Лойка: Торцік для суддзі (відэа)
За год толькі праз адміністрацыйныя судовыя працэсы праходзяць блізу 60 тысяч беларусаў. Праваабаронцы зладзілі маніторынг, каб ацаніць адкрытасць і галоснасць судовых пасяджэнняў у Мінску. Як адрэагавалі на гэта старшыні судоў?
21.10.2015 У Баранавічах працягваецца судовы працэс над актывістам, які прыйшоў на працу ў паласатай робе
20 кастрычніка ў Баранавіцкім судзе прайшло другое паседжанне па справе Рыгора Грыка, абвінавачанага ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП) пасля таго, як ён прыйшоў на працу 24 верасня ў паласатай робе.
21.10.2015 У Брэсце судзяць актывістаў, якія збіраліся ў Мінск на акцыю
У Брэсце перанеслі суд над футбольнымі фанатамі, якіх затрымалі па дарозе ў Мінск. Паўторны разгляд справы адбудзецца 30 кастрычніка.
20.10.2015 Ці з'яўлялась патрабаванне мытніка сыйсці з цягніка законным?
Сёння гомельскі суд разгледзіць адміністрацыйную справу па абвінавачванні Леаніда Судаленка ў непадпарадкаванні мытніку. У выпадку калі яго прызнаюць вінаватым, яму пагражае да 15 сутак арышту або штраф у памеры да 9 млн. рублёў.
19.10.2015 Грамадскі актывіст з Кобрына Алесь Мех абскардзіў рашэнне аб накладанні на яго штрафу за выступ на акцыі супраць расійскіх вайсковых баз
9 кастрычніка суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Таццяна Рак пакарала Алеся Меха штрафам у 40 базавых велічынь ( 7 200 000 рублёў) па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
19.10.2015 Міліцыя працягвае выклікаць удзельнікаў паслявыбарчага шэсця
Удзельнікаў акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбараў 11 кастрычніка, працягваюць выклікаць у РУУСы і складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
19.10.2015 Front Line Defenders асуджае бесперапынны пераслед Леаніда Судаленкі
Праваабаронцу вінавацяць у непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы. Адміністратыўны працэс супраць яго адбудзецца 20 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля.
16.10.2015 Удзельнікі кастрычніцкіх акцый у Менску атрымліваюць позвы ў міліцыю і суды
Удзельнікаў акцый пратэсту, якія адбыліся ў Менску 10 і 11 кастрычніка, пачалі выклікаць у РУУСы і складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
16.10.2015 У Баранавічах судзяць Рыгора Грыка за тое, што прыйшоў на працу ў паласатай робе
Судовы працэс над актывістам прафсаюза РЭП Рыгорам Грыком па абвінавачанні ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ) распачаўся 15 кастрычніка. Заяву ў міліцыю напісалі загадчыца крамы Вольга Борыс і яе намесніца Вольга Якубовіч.
16.10.2015 Сёння – суд над удзельнікам стыхійнага мітынгу 11 кастрычніка
16 кастрычніка суд Маскоўскага раёна сталіцы разгледзіць адміністрацыйную справу ў дачыненьні Артура Жука, які ўдзельнічаў у стыхійнай апазыцыйнай акцыі ўвечары 11 кастрычніка ў цэнтры Менску.
15.10.2015 Блогера Нікіценку моцна збілі супрацоўнікі міліцыі, а затым пакаралі вялікім штрафам
Вядомы блогер Віктар Нікіценка, якія супрацоўнічае са шматлікімі незалежнымі СМІ, 13 кастрычніка быў затрыманы ў Менску супрацоўнікамі сілавых структур і моцна збіты.
13.10.2015 У Барысаве аштрафавалі футбольных фанатаў
Разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых пад час футбольнага матча адборачнага турніру Чэмпіяната Еўропы па футболе Беларусь — Македонія Зміцера Хведарука, Віталя Будзько і Юрыя Пархоменкі пачаўся ў судзе Барысаўскага раёна ў 16-00.
13.10.2015 На удзельнікаў перфомансу Юрыя Урсу і Яўгена Амелькава складзеныя пратаколы
Пасля стыхійнай акцыі на Кастрычніцкай плошчы 11 кастрычніка апрача 5 актывістаў анархісцкага руху, якія правялі ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, былі затрыманыя яшчэ двое.










