Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
23.01.2016 Паўла Севярынца завочна аштрафавалі за ўскладанне свечак
Суд Маскоўскага раёна Менска пастанавіў аштрафаваць сустаршыню БХД Паўла Севярынца за акцыю 24 лістапада 2015 года. Суд праходзіў 19 студзеня без удзелу палітыка, бо позва была дасланая на адрас яго бацькоў. Яны ж атрымалі і рашэнне па выніках разгляду справы.
22.01.2016 Максім Вінярскі: Хто здольны плаціць штрафы такога памеру?
Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі, які за ўвесь час сваёй актыўнай дзейнасці правёў у следчым ізалятары каля 310 сутак, пракаментаваў сайту palitviazni.info апошняе судовае рашэнне.
22.01.2016 Магілёўцаў, якія "не паважаюць суд", вызвалілі, але іх чакае яшчэ адно паседжанне
Суддзя Магілёўскага раённага судаСтаніслаў Леўчанка прадэманстраваў сваю прафесійную некампетэнтнасць
21.01.2016 Леанід Кулакоў абскардзіць штраф за пікет ў Менскім гарадскім судзе
Актывіст не пагадзіўся з рашэннем суда Першамайскага раёна, які 5 студзеня пастанавіў аштрафаваць яго на суму 30 базавых велічынь.
20.01.2016 Чарговы буйны штраф за журналісцкую дзейнасць: суд Кармянскага раёна пакараў Кастуся Жукоўскага
20 студзеня ў судзе Кармянскага раёна прайшоў разгляд адміністрацыйнага пратаколу, складзенага супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненні гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.
20.01.2016 У Магілёве затрымана трое грамадскіх актывістаў
Аляксандр Хамратаў разам з юрыстам Дзмітрыем Здубнікавым і супрацоўнікам прыватнай фірмы Юрыем Гарбаценка прыйшлі ў Магілёўскі раённы суд, каб праманіторыць адкрытае судовае пасяджэнне суддзі Станіслава Леўчанкі.
19.01.2016 Гомель: чарговы буйны штраф Кастусю Жукоўскаму за журналісцкую дзейнасць
Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў па пошце пастанову суда Калінкавіцкага раёну аб тым, што ён прызнаны правапарушальнікам і пакараны штрафам у памеры 35 базавых велічынь, што складае 7,35 мільёна рублёў.
19.01.2016 Сёння судзяць актывістаў Макаева і Вінярскага (абнаўляецца)
Алеся Макаева аштрафавалі на 45 базавых велічынь за ўдзел у шэсці 24 лістапада. Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага аштрафавалі на 10,5 мільёна рублёў
14.01.2016 Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Уладзіміра Хільмановіча
Праваабаронца і публіцыст аспрэчваў пастанову суддзі Свіслацкага раённага суда Жаны Салагубік ад 8 снежня, якой ён аштрафаваны на 40 базавых велічынь за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным мітынгу і шэсці ў Свіслачы.
14.01.2016 Наста Лойка распавяла, як паводзіць сябе на публічнай акцыі (відэа)
13 студзеня ў Арт-сядзібе адбылася лекцыя "Публічныя акцыі ў Беларусі: практычныя парады ад юрыста" ад Насты Лойкі.
14.01.2016 Чарговы суд чакае Максіма Вінярскага
На гэты раз справа датычыць яго ўдзелу ў шэсці 24 лістапада і будзе разглядацца 19 студзеня ў 14-30 ў судзе Маскоўскага раёна г.Мінска
14.01.2016 Вячаслава Сіўчыка завочна аштрафавалі на 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў
Судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску Міхаіл Хома прызнаў актывіста Вячаслава Сіўчыка вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваных пікетах, якія прайшлі ў Менску 10 і 11 кастрычніка мінулага году.
13.01.2016 Гомель: суд пакараў Ларысу Шчыракову буйным штрафам за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»
У пратаколе міліцыя адзначыла, што 24 снежня 2015 года Ларыса Шчыракова, не маючы акрэдытацыі ў якасці замежнага карэспандэнта СМІ, незаконна вырабіла прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта відэасюжэт для тэлеканала «Белсат».
07.01.2016 У Гомелі працягваецца хваля пераследу фрылансераў
На карэспандэнта-фрылансера з Гомеля Кастуся Жукоўскага склалі два адміністрацыйныя пратаколы за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. На падыходзе яшчэ і трэці пратакол, бо 6 студзеня Кастуся па тэлефоне запрасілі ў Веткаўскі РАУС.
05.01.2016 Падчас суда на Максіма Вінярскага склалі новы пратакол за непавагу да суддзі (абнаўлена)
5 студзеня ў 10.00 у судзе Маскоўскага раёна пачаўся судовы працэс над удзельнікам мірнага сходу “Марш студэнтаў” Максімам Вінярскім.










