Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
13.05.2016 Два суды над прафактывістамі: у адзін дзень, у адзін час
За пікет, які правялі супраць звальнення з вытворчага аб’яднання “Полацк-Шкловалакно” прафсаюзнага актывіста Міколу Шараха, будуць судзіць і самога Міколу, і іншага прафсаюзнага актывіста – Віктара Стукава.
13.05.2016 Начная аблава на ўдзельнікаў пікету ў абарону жывёл
На актывістаў руху "Экалагічны Пошуг" і "Кошт жыцця", якія бралі ўдзел у пікеце ў абарону жывёл каля Дзяржцырку 17 красавіка, ўчынілі сапраўднае паляванне прадстаўнікі сілавых структур.
13.05.2016 Баранавічы: Мікола Чарнавус аштрафаваны на 6,3 мільёнаў.
Баранавіцкі сябра партыі БНФ Мікола Чарнавус аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (6,3 мільёнаў рублёў) за правядзеньне несанкцыянаванага пікету.
12.05.2016 “Антысвінскі пікет” у Маладэчна завяршыўся складаннем пратаколаў
Пікет супраць будаўніцтва двух вялікіх свінакомплексаў, які адбыўся сёння ў Маладэчна, завяршыўся складаннем пратаколаў на яго ўдзельнікаў.
12.05.2016 Суды над раварыстамі “Крытычнай масы”
12 траўня ў 16.00 у судзе Цэнтральнага раёна пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.4 КаАП у дачыненні да назіральніка БХК Кірыла Кажэнава. У 17.00 там жа - разгляд справы і Аляксея Адамовіча.
11.05.2016 Разгляды спраў раварыстаў у ДАІ і судзе
Як раней паведамляў ПЦ “Вясна”, 11 і 12 траўня працягнуцца разгляды адміністрацыйных спраў па парушэнні правілаў дарожнага руху ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі “Крытычная маса”.
11.05.2016 За мітынг прадпрымальнікаў у Барысаве складзеныя пратаколы
7 траўня старшы інспектар Барысаўскага РУУСа Сяргей Якімовіч склаў пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння на некалькі удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся ў Барысаве каля ўваходу на рынак.
06.05.2016 Заява з нагоды ўтрымання пад вартай удзельніка “Крытычнай масы” Дзмітрыя Паліенкі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць непрапарцыйнай мерай пераследу сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі ў выглядзе ўтрымання пад вартай за падзеі 29 красавіка 2016 года.
06.05.2016 За раздачу ўлётак аштрафаваныя актывісты АГП
Суд Заводскага раёна Мінска 6-га траўня разгледзеў адміністрацыйныя справы актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, Вольгі Маёравай і Дзяніса Красачкі.
05.05.2016 За Дзень волі суды працягваюцца сёння (абнаўляецца)
Суд Савецкага раёна Мінска 5 траўня працягне разгляд адміністрацыйных спраў па пратаколах, складзеных на ўдзельнікаў дазволенага ўладамі мерапрыемства – шэсця і мітынгу 25 сакавіка, прысвечаным Дню волі.
05.05.2016 Справаздача па маніторынгу акцыі “Крытычная маса” у Мінску 29 красавіка 2016 года
29 красавіка 2016 года ў Мінску адбылася традыцыйная роварная паездка “Крытычная маса”, што ладзіцца апошнюю пятніцу месяца.
05.05.2016 Працягваецца ціск на сяброў незалежных прафсаюзаў
Супрацоўнікі гарадзенскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Васіля Корабава — прадстаўніка Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці па Гарадзенскай вобласці.
04.05.2016 За раздачу інфармацыйных улётак актывістаў АГП чакаюць суды
Суд Заводскага раёна Мінска 6-га траўня разгледзіць адміністрацыйныя справы актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, Вольгі Маёравай і Дзяніса Красачкі.
04.05.2016 Вячаслава Сіўчыка аштрафавалі на 12,6 мільёна рублёў
У Цэнтральным судзе Менску 3 траўня разглядалася адміністрацыйная справа кіраўніка руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка.
03.05.2016 Разгляд справаў па парушэнні ПДР удзельнікамі “Крытычнай масы” перанесены
3 траўня ў ДАІ Мінгарвыканкама пачаўся разгляд адміністрацыйных справаў па парушэнні правілаў дарожнага руху ў дачыненні да ўдзельнікаў “Крытычнай масы” Аляксея Адамовіча і Дзмітрыя Пахомава.










