Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
23.05.2016 Чатыры пратаколы за 2 акцыі
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў атрымаў па пошце копіі пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях за ўдзел у акцыі "Праспект нацыянальнага сцяга" 14 траўня і ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса 15 траўня.
23.05.2016 Пяць судоў за адзін мітынг у Жодзіна (абноўлена)
У судзе горада Жодзіна 23 траўня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў, затрыманых у суботу на мітынгу салідарнасці з прадпрымальнікамі. Усе яны аштрафаваныя.
20.05.2016 Алексу Кліменку штаф 60 базавых за пікет у падтымку Саўчанка
19 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна праходзіла паседжанне па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да актывіста Алекса Кліменкі. Судзіла Вікторыя Шабуня.
20.05.2016 Мастачку зь Нясьвіжа аштрафавалі за салідарнасьць з Украінай
Штрафам у 25 базавых велічынь, або 3 мільёны 750 тысяч беларускіх рублёў, пакарала судзьдзя Нясьвіскага суду Вольга Крупец мастачку зь Нясьвіжа Натальлю Бордак.
20.05.2016 Шведа судзілі за раздачу газет
19 траўня адбыўся працяг суда па справе Аляксандра Шведа, фактычна за раздачу газет "Салідарнасць" каля прахадной завода ў Слоніме.
19.05.2016 Яшчэ дзве справы супраць раварыстаў "Крытычнай масы" адправілі на дапрацоўку
19 траўня ў 12.00 і 15.30 працягнецца разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненні да Дзмітрыя Пахомава і Кірыла Падабеда.
18.05.2016 50 базавых велічынь штрафу за Дзень Волі і падтрымку Надзеі Саўчанка
17 мая ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска разглядалася адмі над актывісткай АГП Вольгай Маёрава за акцыі 21 сакавіка ля Расейскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанка і за ўдзел у Дні Волі 25 сакавіка.
17.05.2016 78-гадовага пенсіянера судзілі за пікет
У судзе Цэнтральнага раёна Менска на 16 траўня быў прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы над удзельнікам несанкцыянаванага пікету, 78-гадовым Барысам Бабком.
17.05.2016 Суды над прафсаюзнымі актывістамі ў Полацку
У Полацкім раённым судзе 16 траўня разглядаліся адміністрацыйныя справы ў дачыненні да прафсаюзных актывістаў Міколы Шараха і Віктара Стукава.
16.05.2016 Другі судны дзень над раварыстамі "Крытычнай масы": разгляды адкладзеныя на 19 траўня
16 траўня з 11.00 і 14.30 праходзяць суды над двума ўдзельнікамі “Крытычнай масы” Дзмітрыем Пахомавым і Кірылам Падабедам адпаведна.
16.05.2016 Першы арышт ў гэтым годзе. Паўла Сяргея асудзілі ў Маладзечна на 7 сутак
Як паведаміў праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі, раніцай 16 траўня адбыўся суд над актывістам Паўлам Сяргеем. Яго асудзілі да 7 сутак арышту.
16.05.2016 Міліцыя ў Маладзечна двойчы складала пратаколы на актывістаў прадпрымальніцкага руху
Супрацоўнікі міліцыі Маладзечанскага РАЎСа ўсталявалі 14 траўня ў пэўным сэнсе антырэкорд, склаўшы двойчы за адзін дзень пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні на адных і тых жа актывістаў незарэгiстраванага Камітэта выратавання прадпрымальніцтва.
15.05.2016 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Праспект нацыянальнага сцяга” у Мінску 14 траўня 2016 года
14 траўня з 12:00 да 13:10 на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску праходзіла акцыя “Праспект нацыянальнага сцяга”, прысвечаная рэферэндуму 14.05.1995 года.
15.05.2016 Затрыманы актывіст Павел Сяргей
Як паведаміў 14 траўня праваабаронца з маладзечанскай "Вясны" Алесь Капуцкі, за ўдзел у пікеце супраць будаўніцтва свінакомплексаў у Маладзечна быў затрыманы актывіст Павел Сяргей.
14.05.2016 Пратаколы на "Праспекце нацыянальнага сцяга" (абнаўляецца)
14 траўня ў 12.00 распачалася мірная акцыя "Праспект нацыянальнага сцяга" на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Прыблізна пасля 15 хвілін ад пачатку мерапрыемства міліцыя пачала складаць пратаколы на ўдзельнікаў.










