Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
24.06.2016 Ад кобрынскага актывіста судовыя выканаўцы запатрабавалі тэрмінова выплаціць штраф за ўдзел у Дні Волі
Калі ён не выканае патрабавання, то будуць прыняты меры да прымусовага выканання з ускладаннем выдаткаў па выкананні і ўзбуджана адміністрацыйная справа па арт. 23.10 КаАП за невыкананне выканаўчых дакументаў.
24.06.2016 Бабруйск: журналістку настойліва выклікаюць у міліцыю
Александрына Глаголева-Васьковіч кажа, што ў міліцыі з ёй хацелі паразмаўляць на тэму сакавіцкага пікету ў Слоніме, дзе яна прысутнічала па рэдакцыйным заданні. Журналістку і яе мужа, былога палітвязня Яўгена Васьковіча, абвінавацілі ва ўдзеле ў пікеце.
22.06.2016 Раварысты “Крытычнай масы” абскарджваюць пастановы ДАІ ў судзе (абноўлена)
Суд пастанову ДАІ у адносінах да Кірыла Падабеда пакінуў без зменаў, а ў адносінах Дзмітрыя Пахомава - адмяніў і накіраваў на новы разгляд.
22.06.2016 Валер Бычкоўскі: “Затрымалі, склалі пратакол, скралі шэўроны”
Вяртаючыся са спаборніцтваў клуба “Ваяр” у нядзелю, Валер Бычкоўскі нават не падазраваў, што наперадзе яго чакаюць сапраўдныя выпрабаванні. І не на паласе перашкодаў, а на станцыі мінскага метро.
20.06.2016 Суды за акцыю салідарнасці са Зміцерам Паліенкам
Суд Маскоўскага раёна Мінска 20 чэрвеня разглядае адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі салідарнасці са Зміцерам Паліенкам, які ўтрымліваецца СІЗА № 1.
17.06.2016 Мінскі гарадскі суд адправіў справы за Дзень волі на новы разгляд
17 чэрвеня Мінскі гарадскі суд разгледзіў скаргі на пастановы суда Савецкага раёна аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Наталлі Саматыя, Рыгора Кастусёва і Мікалая Казлова за ўдзел у шэсці на День волі.
16.06.2016 За пікет інваліда аштрафавалі на 20 базавых велічынь
Хворага 78-гадовага інваліда ІІ групы Барыса Бабка з райцэнтра Крупкі, Мінскай вобласці, аштрафавалі на 4 млн. 200 тыс. руб. за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
14.06.2016 Хочаш правесці яшчэ акцыю, прыйдзецца адказаць за папярэднюю
Як толькі актывіст Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з Бабруйску Алесь Каваленка падаў заяўку на пікетаванне, яму адразу нагадалі пра ўдзел у мінулай акцыі.
14.06.2016 У Магілёве разгледзяць адміністрацыйную справу супраць Цурпанава
14 чэрвеня ў Ленінскім райаддзеле міліцыі Магілёва адбудзецца разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні за марны выклік міліцыі.
13.06.2016 Суды над Вінярскім і Нікалайчык: па 40 базавых велічынь кожнаму
Суд Партызанскага раёна Мінска 13 чэрвеня разгледзеў адміністрацыйныя справы актывістаў Максіма Вінярскага і Вольгі Нікалайчык.
12.06.2016 У Маладзечне асудзілі ўдзельнікаў пікету супраць неэкалагічных свінакомплексаў
10 чэрвеня ў Маладзечне адбыліся суды над удзельнікамі пікета супраць будаўніцтва свінакомплексаў.
10.06.2016 20 чэрвеня – суды за акцыю салідарнасці з Паліенкам
Суд Маскоўскага раёна Мінска прызначыў дату разгляду адміністрацыйных спраў, заведзеных на ўдзельнікаў акцыі салідарнасці са Зміцерам Паліенкам.
08.06.2016 "Малады фронт" пікітуе адкрыццё графіці "Мінск-Масква"
8 чэрвеня ў 17.00 па вул. Магілёўскай у Мінску плануецца святочнае адкрыццё графіці "Мінск-Масква". Малады фронт выступіў з пікетам мерапрыемства.
08.06.2016 Акцябрскі: актывіст задаў пытанне ідэолагу і атрымаў за гэта праз суд штраф
Суд Акцябрскага раёна аштрафаваў мясцовага актывіста, адміністратара суполкі «Рудабельская паказуха» Андрэя Павука на 2,1 мільёна рублёў (10 базавых велічынь) па абвінавчанні ў парушэнні артыкула 9.2 КаАП (паклёп).
06.06.2016 Актывістаў судзяць за партрэты зьніклых на плошчы Перамогі
У Партызанскім судзе Менску 6 чэрвеня пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы, пачатай супраць актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага і незалежнай рэжысэркі Вольгі Мікалайчык.










