Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
22.09.2016 Чарговы суд над Вячаславам Касінеравым
22 верасня ў 12.30 у судзе Маскоўскага раёна г. Мінска пачнецца разгляд справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Вячаслава Касінерава.
21.09.2016 Назіральніца абскарджвае незаконнае затрыманне
Назіральніца Мая Навумава была затрыманая ўвечары 11 верасня, пасля закрыцця выбарчага ўчастка №626 Каліноўскай акругі №108 г. Мінска, разам з назіральнікам Леанідам Кулаковым.
15.09.2016 Леанід Кулакоў: Я проста ў шоку ад паклёпу міліцыі
Сайт Праваабарончага цэнтра “Вясна” днямі паведаміў аб тым, што пасля завяршэння выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Мінску 11 верасня былі затрыманыя назіральнікі кампаніі незалежнага назірання «Права выбару» Леанід Кулакоў і Мая Навумава.
14.09.2016 За назіранне - адміністрацыйная справа
Назіральніка ў Воршы Віталя Паўлава затрымалі адразу пасля выбараў
14.09.2016 За няўдзел у мітынгу і шэсьці — два пратаколы і два забраныя легкавікі
У грамадзкага актывіста зь Ліды Валерыя Мінца забралі аўтамабіль, а на самога яго склалі адміністрацыйны пратакол пры спробе прыняць удзел у менскай вулічнай акцыі «Патрабуем сапраўдных выбараў».
13.09.2016 Першы поствыбарчы арышт: Леанід Кулакоў
Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў, які назіраў за выбарамі ад кампаніі незалежнага назірання «Права выбару», і 12 верасня быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, знайшоўся ў Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку актывіста Юля Сцяпанава.
12.09.2016 Актывістаў затрымліваюць па дарозе на Мінск
Як паведаміў рэгіянальны прадстаўнік ПЦ “Вясна” Алег Пашкевіч, сёння быў двойчы затрыманы актывіст Мікалай Манохін, які рухаўся ў бок Мінска.
02.09.2016 Мінскі гарадскі суд не задаволіў скаргу Рыгора Кастусёва, пакаранне за ўдзел у Дні Волі застаецца ў сіле
У Мінскім гарадскім судзе 2 верасня адбыўся разгляд скаргі намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Суддзя Алег Зямцоў пакінуў у сіле рашэнне суда Савецкага раёна г. Мінска аб пакаранні Рыгора Кастусёва штрафам у памеры 20 базавых велічынь за ўдзел у святкаванні Дня Волі.
01.09.2016 Дзе бязрукі пляскае ў ладкі, а нямы крычыць: “Жыве Беларусь”? У судзе
Супрацоўнікі міліцыі склалі паўтары дзесяткі пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні на ўдзельнікаў мітынгу і шэсця, якія прайшлі ў Мінску 25 жніўня. Акцыя была прысвечаная святкаванню 25-годдзя ўваходжання ў сілу Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Але...
29.08.2016 Міліцыя склала пратаколы на 14 удзельнікаў шэсьця 25 жніўня ў Менску
Міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненьні да 14 удзельнікаў несанкцыянаванага шэсьця ў Менску, якое адбылося 25 жніўня і было прысьвечана 25-годзьдзю ўваходжаньня ў сілу Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
26.08.2016 Супраць трох віцебскіх кандыдатаў адноўлены адміністрацыйныя справы за спевы на пікеце
Алена Шабуня, Таццяна Севярынец і Георгі Станкевіч трапілі пад увагу міліцыі 27 ліпеня за спевы на пікеце па зборы подпісаў.
26.08.2016 Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі Рыгора Кастусёва па справе Дня Волі
Рыгор Кастусёў 31 ліпеня накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд на пастанову суддзі суда Савецкага раёна г. Мінска Марыны Фёдаравай пакаранні яго штрафам у памеры 20 базавых велічынь за ўдзел у святкаванні Дня Волі.
25.08.2016 Паўла Вінаградава судзілі за абразу супрацоўніка міліцыі
25 жніўня Першамайскі суд Менску разгледзеў адміністрацыйную справу супраць грамадзкага актывіста Паўла Вінаградава. Яго абвінавачваюць у зьнявазе супрацоўніка міліцыі.
22.08.2016 Працягваюцца суды за акцыю ў Дзень незалежнасці
Адміністрацыйную справу актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова за ўдзел у акцыі на Дзень Незалежнасці 27 ліпеня ў Мінску рапзгледзеў сёння суд Першамайскага раёна Мінска. Пратакол складзены па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
19.08.2016 ДАІ наноў аштрафавала раварыста “Крытычнай масы”
18 жніўня ў ДАІ Мінгарвыканкама адбыўся паўторны разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 18.23 КаАП супраць Дзмітрыя Пахомава, якога вінавацілі ў парушэнні ПДР падчас “Крытычнай масы”.










