Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
26.10.2016 Адміністрацыйную справу назіральніцы Маі Навумавай адправілі на перагляд
25 кастрычніка Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Першамайскага раёна ў дачыненні да назіральніцы Маі Навумавай.
21.10.2016 Актывістка Наталля Саматыя аштрафаваная за ўдзел у акцыі 19 верасня
Суд Маскаўскага раёнана Мінску аштрафаваў актывістку Наталлю Саматыя на 1050 рублёў за ўдзел у акцыі “Праспект нацыянальнага сцяга”.
21.10.2016 Гарадзенскіх актывістаў засудзілі да штрафу за пікет
Гарадзенскі суд Ленінскага раёна 20 кастрычніка 2016 г. разгледзеў адміністрацыйныя справы дэмакратычных актывістаў Сяргея Верамеенкі, Анатоля Мышкевіча і Віталя Мойсы.
20.10.2016 Суд аштрафаваў распаўсюдніка ўлётак пра фальсіфікацыі на выбарах
На 840 рублёў аштрафаваны сябра Руху «За Свабоду» Аляксандр Мендаль, які быў затрыманы падчас распаўсюду ўлётак пра фальсіфікацыі на выбарчай акрузе Юрася Губарэвіча.
18.10.2016 Актывіста Сяргея Пальчэўскага на працягу тыдня аштрафавалі двойчы
Актывіста Сяргея Пальчэўскага на працягу тыдня аштрафавалі двойчы агулам на 80 базавых велічынь, што складае 1680 рублёў.
18.10.2016 Паўла Севярынца аштрафавалі за паслявыбарчую акцыю ў Мінску
Фрунзенскі суд Менска 18 красавіка аштрафаваў сустаршыню аргкамітэта па стварэнні БХД Паўла Севярынца на 50 базавых (1050 рублёў).
17.10.2016 Віталя Рымашэўскага аштрафавалі за шэсце пасля парламенцкіх выбараў
17 кастрычніка аднаго з лідараў незарэгістраванай у Беларусі партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталя Рымашэўскага асудзілі за ўдзел у апазіцыйным шэсці (арт. 23.34 КаАП), што праходзіла ў Мінску на наступны дзень пасля парламенцкіх выбараў.
17.10.2016 Шукалі скрынкі з дынамітам, а знайшлі… вернікаў
Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 17 верасня. Больш за сотню вернікаў з розных гарадоў сабраліся ў актавай залі аднаго з прадпрыемстваў Мінска на супольную службу. Праз некаторы час у памяшканне літаральна ўварваліся амапаўцы.
13.10.2016 За што міліцыянты не любяць Зміцера Паліенку?
Самае “кранальнае” прэвентыўнае затрыманне Зміцера Паліенкі адбылося напярэдадні Дня волі 22 сакавіка 2014 года. Захаваўся аудыёзапіс гэта падзеі, на якім добра чуваць, як супрацоўнік міліцыі ўпрошвае актывіста адчыніць дзверы кватэры: «Дима, пожалей меня, открой двери».
12.10.2016 Выбары скончыліся, суды - працягваюцца
У судзе Цэнтральнага раёна 12 кастрычніка працягваюцца суды над ўдзельнікамі акцыі з патрабаваннем сапраўдных выбараў, ініцыяванай палітыкам Мікалаем Статкевічам і Уладзімірам Някляевым, якая прайшла 12 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Сёння разглядаюцца адміністрацыйныя справы актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага і Яўгена Батуры.
09.10.2016 Штрафы не прымусяць спыніць збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг
Актывісты Зміцер Захарэвіч і Алесь Макаеў, аштрафаваныя за “паўторнае парушэнне парадка правядзення масавых мерапрыемстваў”, намераны і надалей удзельнічаць у кампаніі за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.
03.10.2016 Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” аштрафавалі на 25 базавых велічынь
3 кастрычніка суд Маскоўскага раёна разгледзіў адміністрацыйную справу па арт. 23.34 КаАП “Арганізацыі ці ўдзел несанкцыянаванага масавага мерапрыемства” у дачыненні актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Арцёма Чарняка.
28.09.2016 Экс-кандыдата ў дэпутаты Уладзіміра Няпомняшчых пакаралі штрафам
Такое рашэнне агучыў суддзя Чыгуначнага раённага суда Гомеля Мікалай Бакуноў.
26.09.2016 Міліцыя просіць суд арыштаваць экс-кандыдата Уладзіміра Няпомняшчых
Начальнік АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля Ігар Цімашэнка напярэдадні суду над экс-кандыдатам у дэпутаты Уладзімірам Няпомняшчых хадайнічае перад старшынёй раённага суда Таццянай Адрыбец аб арышце апазіцыйнага палітыка.
23.09.2016 Суд не стаў разбірацца, чаму назіральнікаў не пусцілі на адміністрацыйны працэс у ДАІ
22 верасня ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска суддзя Русак Арцём Уладзіміравіч разгледзеў грамадзянскую справу па скарзе Алены Дубовік і Наталлі Сацункевіч на дзеянні супрацоўнікаў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.










