Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
15.11.2016 Ад Рыгора Кастусёва патрабуюць грошай
Да намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва на яго прыватную кватэру ў Шклове наведаліся судовыя выканаўцы з аддзела прымусовага выканання Шклоўскага раёна.
15.11.2016 За запаленую свечку пад суд. Лібералізацыя?
16 лістапада ў 14-00 cуд Маскоўскага раёна Мінска пачне разгляд адміністрацыйнай справы Марыны Адамовіч, жонкі былога палітвязня Міколы Статкевіча, якую вінавацяць у “дэманстрацыі запаленай свечкі”.
11.11.2016 Суды Мінска пачынаюць разгляд спраў за акцыі салідарнасці з Пальчысам
Суд Маскоўскага раёна Мінска 17 лістапада разгледзіць адразу тры адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на актывіста Віктара Кулака.
11.11.2016 Назіральніка з Воршы аштрафавалі «за хуліганства на выбарчым участку»
Суд над сябрам партыі БНФ Віталем Паўлавым распачаўся 12 кастрычніка, і роўна праз месяц скончыўся штрафам у дзве базавыя велічыні.
10.11.2016 Пачаўся пераслед удзельнікаў Свіслацкага фэсту
9 лістапада на працу да свіслацкага грамадскага актывіста Юры Глебіка прыйшлі два міліцыянты, якія паведамілі, што ў дачыненні да яго складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства.
10.11.2016 Баранавічы: актывістаў аштрафавалі за збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг
Уладзіміра Гундар і Юрыя Казакевіча прызналі вінаватымі ў парушэнні парадку правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў.
08.11.2016 Маніторынгавая справаздача па назіранні за акцыяй 7 лістапада ў Мінску
7 лістапада 2016 года ў Мінску праходзіла акцыя, прысвечаная Дню памяці і смутку.
08.11.2016 Акцыя на прыступках КДБ завяршылася складаннем пратаколаў
У Мінску 7 лістапада прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і правацэнтрысцкай кааліцыі, правялі акцыю ў памяць ахвяраў савецкіх рэпрэсій, у якой удзельнічалі каля 20 чалавек.
08.11.2016 На затрыманых падчас адкрыцця помніка Леніну актывістаў складзеныя пратаколы
Чатырох актывістаў затрымалі супрацоўнікі міліцыі 7 лістапада пад час адкрыцця помніка Леніну каля прахадной Мінскага трактарнага завода.
04.11.2016 Грамадскага актывіста Рыгора Грыка з Баранавіч завочна пакаралі штрафам у 50 базавых
У судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна 3 лістапада прайшоў суд без удзелу абвінавачага ў парушэнні ч.3 арт. 23.34 КаАП Рыгора Грыка за ўдзел ў незаконным масавым мерапрыемстве паўторна на працягу года.
03.11.2016 Мінгарсуд лічыць, што назіральнікам няма месца на адкрытых разглядах спраў
3 лістапада Мінскі гарадзкі суд разгледзеў прыватную скаргу назіральніц БХК і "Вясны" Алены Дубовік і Наталлі Сацункевич на вызначэнне суда Маскоўскага раёна г. Мінска, які 22 верасня адмовіў у абскарджанні дзеянняў супрацоўнікаў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама з-за непадведамаснасці.
01.11.2016 Інваліда аштрафавалі на 210 рублёў за плакат «Помогите. Help»
Суд Маскоўскага раёну Менску 31 кастрычніка прысудзіў штраф у 10 базавых велічыняў (210 рублёў) менскаму беспрацоўнаму інваліду 2 групы Ігару Цельпухоўскаму
31.10.2016 Рыгора Грыка хочуць пакараць за перадвыбарчы пікет
Грамадскі актывіст Рыгор Грык, які на днях вярнуўся ад бацькоў з Украіны, здзіўлены заведзенай адміністрацыйнай справай. Як паведамляе Радыё “Рацыя”, у пратаколе, складзеным пасля выбараў баранавіцкімі міліцыянтамі, адзначаецца, што правапарушэння ў дзеяннях Грыка няма.
31.10.2016 Кошт свабоды мірных сходаў: актывіста ў кастрычніку аштрафавалі на суму 2730 рублёў
31 кастрычніка актывісту Сяргею Пальчэўскаму суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес пастанову аб пакаранні штрафам у памеры 50 б.в., што складае 1050 рублёў. У судзе разглядаліся адразу шэсць(!) пратаколаў правапарушэнняў па артыкуле 23. 34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
30.10.2016 Затрыманых каля КДБ удзельнікаў акцыі вызвалілі
Пяцёра затрыманых падчас акцыі «Дзень памяці» каля будынку КДБ у Менску вызваленыя з Цэнтральнага РУУС Менску. Пра гэта паведамляе Радыё “Свабода”.










