Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Актывісты распавялі пра кошт беларускай свабоды ў інфаграфіцы

29.11.2016 Актывісты распавялі пра кошт беларускай свабоды ў інфаграфіцы

У развіццё тэмы пра тое, як дзяржава зарабляе на штрафах за ўдзел грамадзянаў у мірных сходах. Ініцыятыва "За справядлівы суд у Беларусі" і Беларускі дакументацыйны цэнтр разам з TUT.BY падсумавалі прысуджаныя дэмакратычным актывістам штрафы, інфармацыя пра якія праходзіла ў СМІ з траўня 2015 года.

Судовы неадэкват: сёлета штрафаў ужо ўтрая болей, чымсьці летась

28.11.2016 Судовы неадэкват: сёлета штрафаў ужо ўтрая болей, чымсьці летась

Апошнім часам у беларускіх судах назіраецца сапраўдны штрафны канвеер – з грамадскіх актывістаў спаганяюць сумы па 100, 300, 500 долараў. Пра гэта распавядае праваабаронца Наста Лойка у «Размове Калінкінай» на тэлеканале Белсат.

Суды за акцыю 7 лістапада каля будынка КДБ

28.11.2016 Суды за акцыю 7 лістапада каля будынка КДБ

Сёння, 28 лістапада, у судзе Цэнтральнага раёна Менска пройдуць суды над арганізатарамі і ўдзельнікамі акцыі памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій, якая прайшла 7 лістапада ў Менску перад уваходам у будынак КДБ.

Васіля Клімовіча пакаралі штрафам "за ўдзел" у Дні памяці паўстанцаў, на якім яго не было

28.11.2016 Васіля Клімовіча пакаралі штрафам "за ўдзел" у Дні памяці паўстанцаў, на якім яго не было

Мастоўскага грамадскага актывіста Васіля Клімовіча суд Мастоўскага раёну пакараў штрафам у памеры 9 базавых велічынь за нібыта "удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве".

Лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан пакараны штрафам

25.11.2016 Лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан пакараны штрафам

Пастанову суда Ленінскага раёна горада Мінска лідэр "Альтэрнатывы" абскардзіць у вышэйшай інстанцыі не плануе. "Не бачу сэнсу", - тлумачыць Корбан.

Ушанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскага: штогод - пратаколы і штрафы

25.11.2016 Ушанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскага: штогод - пратаколы і штрафы

Традыцыя ўшанавання памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы і Якушоўцы закладзеная больш за дзесяць гадоў таму. Ніводная акцыя за гэты час не прайшла без складання пратаколаў на яе ўдзельнікаў, тых, хто шануе сваю гісторыю і ганарыцца сапраўднымі героямі Беларусі.

Актывіста пераследуюць за ўдзел у свіслацкай акцыі, на якой яго не было

24.11.2016 Актывіста пераследуюць за ўдзел у свіслацкай акцыі, на якой яго не было

Супрацоўнікі міліцыі Лідскага РАУС завіталі да актывіста на падворак пасля 9-й гадзіны вечара і прапанавалі яму даць тлумачэнні па факце ўдзелу ў масавых мерапрыемствах у Свіслачы. На што ён адмовіўся ўпускаць іх у дом і даваць якія-небудзь тлумачэнні.

Суд над Кантаровічам перанесены: сведкі блыталіся ў паказаннях

22.11.2016 Суд над Кантаровічам перанесены: сведкі блыталіся ў паказаннях

У судзе Савецкага раёна Мінска 21 лістапада разглядалася адміністрацыйная справа сябра Руху «За Свабоду» Дзмітрыя Кантаровіча, якога абвінавачвалі ў незаконных пікетах падчас збору подпісаў у падтрымку бел-чырвона-белага сцяга.

Грамадскі актывіст Юры Глебік аштрафаваны на 40 базавых велічынь

18.11.2016 Грамадскі актывіст Юры Глебік аштрафаваны на 40 базавых велічынь

18 лістапада ў Свіслачы адбыўся першы працэс па адміністрацыйнай справе за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў 30 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы.

Брэст. Актывіста аштрафавалі завочна

18.11.2016 Брэст. Актывіста аштрафавалі завочна

Грамадскі актывіст з Брэста Андрэй Шарэнда нечакана атрымаў пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, дзе паведамляецца, што ён пакараны штрафам у 20 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 12 верасня ў Мінску.

Суды за падтрымку Эдуарда Пальчыса: 130 базавых

17.11.2016 Суды за падтрымку Эдуарда Пальчыса: 130 базавых

Сёння ў Мінску праходзяць суды над удзельнікамі акцый салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам, крымінальная справа якога разглядалася ў Мінскім гарадскім судзе з 14 па 25 кастрычніка.

Свіслацкая міліцыя выклікае барда Зьміцера Захарэвіча

17.11.2016 Свіслацкая міліцыя выклікае барда Зьміцера Захарэвіча

Свіслацкая міліцыя выклікае барда Зьміцера Захарэвіча ў раённы цэнтр. У Менск творцу і грамадскаму актывісту прыйшла позва. У ёй паведамляецца, што ў дачыненні да яго вядзецца адміністрацыйны працэс.

Пракаповіча за салідарнасць з Пальчысам аштрафавалі на 1050 рублёў

17.11.2016 Пракаповіча за салідарнасць з Пальчысам аштрафавалі на 1050 рублёў

Суд Фрунзенскага раёна Менска аштрафаваў 16 лістапада каардынатара БХД па Менскай вобласці па ч.3 арт.23.34 КаАП за акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам 14 кастрычніка на 50 базавых велічыняў.

Удзельнікаў акцыі з запаленымі свечкамі штрафуюць

16.11.2016 Удзельнікаў акцыі з запаленымі свечкамі штрафуюць

У судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля будынку КДБ у Мінску 29 кастрычніка.

Дашкевіча аштрафавалі на 1050 рублёў за тое, што яго збілі міліцыянты

16.11.2016 Дашкевіча аштрафавалі на 1050 рублёў за тое, што яго збілі міліцыянты

Суд Партызанскага раёну Менска прысудзіў 16 лістапада лідэру «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу штрафы ў 10 базавых велічыняў за «непадпарадкаваньне міліцыі» і 45 базавых велічыняў за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі» падчас санкцыянаванай акцыі ля Менскага трактарнага заводу 7 лістапада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства