Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
27.01.2017 За вулічную апытанку актывістку АГП абвінавацілі ў дробным хуліганстве
Раённы суд гарадскога пасёлку Акцябрскі 30 студзеня будзе разглядаць адміністратыўную справу мясцовай актывісткі АГП Алены Луцковіч. Пратакол на яе склалі міліцыянты мясцовага РАУС.
27.01.2017 Замяніць штраф на арышт суддзя не пажадаў
26 студзеня Брэсцкі абласны суд разгледзеў другую скаргу на чарговую пастанову баранавіцкага суда па справе Рыгора Грыка.
26.01.2017 Юрыст "Вясны": Канфіскацыя маёмасці - гэта працяг рэпрэсій за права на мірныя сходы
Увечары 25 студзеня ў актывіста "Маладога фронту" Зміцера Дашкевіча судовыя выканаўцы канфіскавалі асабісты аўтамабіль. Прычынай сталі неаплачаныя штрафы, якія былі накладзеныя на яго судом за ўдзел у шматлікіх мірных акцыях.
20.01.2017 За салідарнасць з Пальчысам у актывіста руху «За свабоду» апісалі маёмасць
У актывіста руху «За свабоду» Віктара Кулака 18 студзеня судовы выканаўца з суду Маскоўскага раёну Менску апісаў маёмасьць у пакрыцьцё нясплачаных штрафаў. Актывіст паведаміў, што апісаная маёмасьць яму не належыць і пра гэта выканаўцу было сказана, але супрацоўніка суду гэта не спыніла. Таксама актывіст адмаўляе зьвесткі, што нібыта не сплаціў адзін з прысуджаных яму штрафаў.
19.01.2017 Суд не задаволіў скаргі гарадзенскіх праваабаронцаў
Уладзімір Хільмановіч, Віктар Сазонаў і Сяргея Верамеенкі былі нязгодныя з адміністрацыйнымі штрафамі за ўдзел у Свіслацкім фэсце 2016, якія на іх наклаў суддзя Ленінскага раёна Гародні.
18.01.2017 Маладафронтаўцы абскардзілі незаконныя затрыманні ў новагоднюю ноч
Актывісты “Маладога Фронту”, затрыманыя ў Мінску ўвечары 31 снежня перад навагодняй акцыяй, абскардзілі незаконныя дзеянні міліцыі.
17.01.2017 Алег Корбан аштрафаваны на 805 рублёў за акцыю супраць аўтара «Рэгнума»
16 студзеня суд Савецкага раёна горада Мінска пакараў лідара грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» Алега Корбана штрафам у памеры 35 базавых велічыняў (805 рублёў).
13.01.2017 Суд Ленінскага раёну Гародні апраўдаў Сяргея Верамеенку
Cправа расцягнулася ажно на тры судовыя паседжанні, урэшце суддзя Наталля Козел апраўдала Верамеенку, не знайшоўшы ў яго дзеяннях складу адміністрацыйнага правапарушэння.
12.01.2017 Давераная асоба кандыдата ў дэпутаты звярнуўся ў Брэсцкі абласны суд
11 студзеня 2017 года Рыгор Грык, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ Міколы Чарнавуса, падаў другую скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Пра гэта паведамляе “Берасцейская Вясна”.
10.01.2017 Павел Пракаповіч аштрафаваны на 1150 рублёў за акцыю ў падтрымку Белсата
Суддзя суда Ленінскага раёна Мінска Святлана Мятлянок прысудзіла каардынатару БХД па Мінскай вобласці Паўлу Пракаповічу выплаціць штраф у памеры 50 базавых велічынь (1150 рублёў) за ўдзел у акцыі “Выключыць НТВ, уключыць Белсат” 20 снежня.
09.01.2017 Сяргея Верамеенку затрымала міліцыя, яго будуць судзіць
Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”, на яго склалі пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне - непадпарадкаванне патрабаванням судовага выканаўцы.
06.01.2017 За ўдзел у акцыі ў падтрымку "Белсата" аштрафавалі Лябедзьку і Севярынца
За ўдзел у акцыі ў падтрымку тэлеканала "Белсат" аштрафавалі апазіцыйных дзеячоў Анатоля Лябедзьку і Паўла Севярынца. За "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" яны мусяць заплаціць па 1150 рублёў кожны.
05.01.2017 Зміцер Захарэвіч - 15-ы аштрафаваны за ўдзел у Свіслацкім фэсце памяці паўстанцаў
Зміцер Захарэвіч атрымаў у новым годзе пастанову Свіслацкага раённага суда. У ёй паведамляецца, што суддзя, старшыня Свіслацкага суду Аляксандр Шылін аштрафаваў барда і грамадскага актывіста ажно на 50 базавых велічынь. "Разгляд" адміністрацыйнай справы Захарэвіча адбываўся 30 снежня.
30.12.2016 Пікет праводзіўся ў рамках выбарчага заканадаўства, а не Закона «Аб масавых мерапрыемствах»
29 снежня ў судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна распачаўся паўторны разгляд адміністратыўнай справы грамадскага актывіста Рыгора Грыка. Справу разглядае іншы суддзя, Ліцьвінчык, адпаведна рашэння Брэсцкага абласнога суда.
29.12.2016 Зміцера Захарэвіча за акцыю спяшаюцца асудзіць сёлета
Свіслацкі РАУС накіраваў адразу 3 супрацоўнікаў міліцыі, каб уручыць позву музыканту і паэту з Мінску Зміцеру Захарэвічу, які 30 кастрычніка браў удзел у Свіслацкім фэсце памяці паўстанцаў 1863 года.










