Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
02.03.2017 Міліцыя цісне на назіральнікаў за мірнымі акцыямі?
Бацькам аднаго з назіральнікаў "Вясны" 1 сакавіка тэлефанавалі супрацоўнікі міліцыі і цікавіліся, што іх сын рабіў на «Маршы раззлаваных беларусаў» ў Мінску 17 лютага.
02.03.2017 Сацыяльную актыўнасць насельніцтва ўлады спрабуюць спыніць пратаколамі
Супрацоўнікі міліцыі выклікаюць актыўных удзельнікаў Маршаў недармаедаў для апытання і складання пратаколаў адміністрацыйнага правапарушэння з Бярозы, Баранавічаў, Гародні.
01.03.2017 “Арганізатара” маршу недармаедаў у Берасці выклікаюць у міліцыю
Пратакол-апытанне склалі на сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, удзельніка збору подпісаў супраць падатка на дармаедства Аляксандра Кабанава.
28.02.2017 Пратаколы за “Марш недармаедаў” пладзяцца як мухі
Па стане на 27 лютага пратаколы па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве склалі на гарадзенскіх актывістаў Ежы Грыгенчу, Сяргея Верамеенку, Вольгу Верамеенку, Аляксандра Абуховіча і Анатоля Мышкевіча.
27.02.2017 У Гародні складзены першы пратакол на ўдзельніка марша НеДармаедаў
Ежы Грыгенча, гарадзенскі актывіст ад партыі АГП, стаў першым гарадзенцам на якога склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, якім быў марш НеДармаедаў што адбыўся ў горадзе над Нёманам 19-га лютага гэтага году.
27.02.2017 “Маршы НеДармаедаў”: затрыманні, выклікі ў міліцыю, пратаколы
Актыўныя ўдзельнікі акцый пратэсту супраць Дэкрэта №3 аб сацыяльным утрыманстве атрымалі выклікі ў міліцыю, на некаторых складзеныя пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў.
24.02.2017 Анатоль Лябедзька ў другі раз “адбіўся” ад штрафу ў судзе
Адміністрацыйная справа старшыні Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі разглядалася 24 лютага ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя – М. Запаснік.
24.02.2017 Берасце: суд пакараў актывіста, які збіраў подпісы за адмену Дэкрэта «аб дармаедах»
22 лютага ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста завершыўся суд над сябрам прафсаюза РЭП Аляксандрам Сахаруком. Справу разглядала суддзя Руслана Сянько.
23.02.2017 Адбыўся суд за пікет каля комплексу “Дана Мол”
Святлана Кудзіна атрымала папярэджанне, а Юлія Раманейка аштрафаваная на пяць базавых велічынь. Абедзве дольшчыцы "Маяка Мінска" плануюць абскарджванне рашэнне суда.
23.02.2017 Удзельнікі лагера па абароне Курапатаў абскарджваюць дзеянні міліцыянтаў
Актывісты хацелі скласці заявы наконт начнога нападу на лагер па абароне Курапатаў, але больш чым за шэсць гадзін знаходжання ў пастарунку ім гэта так і не ўдалося.
23.02.2017 На ўдзельнікаў «Марша недамаедаў» у Гомелі складаюць пратаколы
Удзельнікі шэсця ў Гомелі, якое прайшло 19 лютага і сабрала каля 2000 чалавек, пачалі атрымліваць апавяшчэнні аб складанні на іх адміністрацыйнага пратакола па ч.1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве).
21.02.2017 Алену Луцковіч пакаралі штрафам у 15 базавых
У судзе Акцябрскага раёна (Гомельская вобласць) 17 лютага завяршыўся разгляд адміністрацыйнага пратакола, складзенага міліцыянерамі ў дачыненні да актывісткі Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
10.02.2017 На зборшчыкаў подпісаў за адмену Дэкрэта №3 складаюць пратаколы
За два дні супрацоўнікі міліцыі склалі чатыры пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння на зборшчыкаў подпісаў за адмену Дэкрэта №3.
02.02.2017 Суддзю хапіла 4 хвіліны, каб разгледзець скаргу
1 лютага 2017 года ў Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд справы па касацыйнай скарзе грамадскага актывіста Яўгена Скрабутана на пастанову суда Ленінскага раёна г. Брэста ад 29 снежня 2016 года.
31.01.2017 Зміцеру Дашкевічу прысудзілі яшчэ адзін штраф амаль на 600 долараў
Першамайскі суд Мінска 30 студзеня аштрафаваў Зміцера Дашкевіча на 1150 рублёў (амаль 600 долараў). Па інфармацыі “Еўрапейскага радыё”, лідара "Маладога фронту" (арганізацыя зарэгістраваная ў Чэхіі) прызналі вінаватым у непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі.










