Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
17.03.2017 Татальная “зачыстка” Гомеля: судзяць журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў
У судах Цэнтральнага і Гомельскага раёнаў Гомеля пройдуць разгляды адміністрацыйных спраў, заведзеных на ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Гомелі і Рагачове.
17.03.2017 У бабруйскім ІЧУ двое арыштаваных абвясцілі галадоўку
Актывіст Яўген Васьковіч і кінарэжысёр Максім Буйніцкі, асуджаныя да арыштаў пасля незаконных затрыманняў напярэдадні і пасля «Марша недармаедаў» 12 сакавіка, трымаюць галадоўку ў ІЧУ Бабруйска, паведамляе рэгіянальны партал babruisk.by.
17.03.2017 Суды ў сталіцы працягваюцца
У судзе Першамайскага раёна Мінска 17 сакавіка разглядаюцца адміністрацыйнай справы ўдзкльнікаў акцыі пратэсту 17 лютага. Працэсы ідуць таксама ў Цэнтральным і Маскоўскім судах горада.
17.03.2017 Ворша: Арышты працягваюцца
Абраны старшынём аршанскай структуры свабоднага прафсаюза "РЭП" Аляксандар Булаўка 16 сакавіка быў арыштаваны за ўдзел у "Маршы недармаедаў".
16.03.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Марш недармаедаў” у Гродна 15 сакавіка
15 сакавіка 2017 года ў Гродна праходзіла акцыя пратэсту супраць Дэкрэта №3 "Марш недармаедаў".
16.03.2017 У рэгіёнах асудзілі ўдзельнікаў маршу недармаедаў
Сёння ў судах Гародні і Магілёва адбыліся разгляды адміністрацыйных спраў, заведзеных на ўдзельнікаў акцый пратэсту, якія адбыліся 15 сакавіка. Па падліках праваабаронцаў, у абласных цэнтрах супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўчора больш за 15 чалавек.
16.03.2017 16 сакавіка ў беларускіх судах – аўрал: судзяць 52 чалавекі
Суды ў Мінску і абласных цэнтрах Магілёве і Горадні 16 сакавіка пачнуць разгляд адміністрацыйных спраў, заведзеных на ўчорашніх ўдзельнікаў “Маршаў недармаедаў”. Па звестках праваабаронцаў, учора па ўсёй Беларусі было затрымана больш за 50-ці чалавек. Некаторых адпусцілі праз некалькі гадзін, але на большую частку склалі пратаколы правапарушэнняў. Пры затрыманні супрацоўнікі міліцыі без апазнавальных знакаў актыўна ўжывалі грубую фізічную сілу і нават слезацечны газ.
15.03.2017 Напярэдадні “Маршу недармаедаў” 15 cакавіка людзей кідаюць за краты
15 сакавіка плануецца шэраг "Маршаў недармаедаў" у гарадах Беларусі. Аднак, міліцэйскі і судовы канвеер няспынна працуе, каб скараціць колькасць патэнцыйных удзельнікаў акцыяў.
15.03.2017 Суды ў Бабруйску працягваюцца
15 сакавіка ў Бабруйску працягваюцца суды над актывістамі, затрыманымі пасля вулічных акцый супраць Дэкрэту №3.
15.03.2017 Сацыяльную актывістку асудзілі на 15 сутак
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", сёння была затрыманая сацыяльная актывістка Марыя Рабкова.
15.03.2017 Аляксандра Кабанава зноў затрымалі
Супрацоўнікі Бярозаўскага РАУСа 14 сакавіка ў чарговы раз затрымала актывіста кампаніі супраць Дэкрэта №3, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава.
14.03.2017 Суды над актывістамі ў Бабруйску. Дзень другі
У Бабруйску 14 сакавіка працягнуцца суды над актывістамі, затрыманымі за ўдзел у акцыях супраць Дэкрэту №3.
14.03.2017 У Мінску затрымана і асуджана дзяўчына арыштаванага Вячаслава Касінерава
Марына Насенка была затрыманая 14 сакавіка пад ЦІПам на Акрэсціна, куды несла перадачу для Вячаслава Касінерава, які адбывае арышт за ўдзел у “Маршы абураных беларусаў” ў Мінску 17 лютага. На яе таксама склалі пратакол за ўдзел у гэтай акцыі і асудзілі на 12 сутак арышту.
14.03.2017 У Мінску затрымалі актывістаў “Моладзі БНФ” і асудзілі да штрафаў
У Мінску 14 сакавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі дваіх актывістаў “Моладзі БНФ”. Меркавана, яны раздавалі мінакам нацыянальную сімволіку.
14.03.2017 Судовую эстафету пераняла Гародня: сёння - 13 адміністрацыйных судоў
Пераляканыя гарадзенскія ўлады вырашылі збіць пратэстны настрой гарадзенцаў масавымі судовымі працэсамі. Па інфармацыі мясцовых праваабаронцаў, на 14 сакавіка прызначаны разгляд адразу 13-ці адміністрацыйных спраў.










