Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
22.03.2017 Андрэя Марача з Брэста пакаралі 10 суткамі арышту
Удзельніка "Марша недармаедаў" Андрэя Марача абвінавацілі па арт. 17.1 “Дробнае хуліганства” нібыта за лаянку ў публічным месцы.
21.03.2017 Абласны суд адхіліў скаргу Юрыя Губарэвіча на незаконны арышт
Тры хвіліны спатрэбілася суддзі Мінскага абласнога суда Лапеку, каб разгледзець скаргу старшыні Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча на незаконны прысуд, паведамляе прэс-служба Руху.
21.03.2017 Меркіса чакае суд за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ
У судзе Савецкага раёна Гомеля 23 сакавіка пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы журналіста Яўгена Меркіса за ўдзел у акцыі пратэсту ў Рагачове па адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 22.9 АК РБ “Незаконны выраб прадукцыі СМІ”.
21.03.2017 Суды над актыўнымі ўдзельнікамі акцый пратэсту працягваюцца
Беларускія суды 21 сакавіка працягваюць разгляд адміністрацыйных спраў, заведзеных на ўдзельнікаў “Маршаў недармаедаў”, якія адбыліся напрыканцы лютага і ў сакавіку ў многіх гарадах.
20.03.2017 У Баранавічах суд над Рыгорам Грыкам перанесены на 22 сакавіка
Актывіста прафсаюзу РЭП Рыгора Грыка вінавацяць у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваным «Маршы недармаедаў» у Бабруйску. Сёння яго адпусцілі з суда пасля хадайніцтва пра пошук адваката.
20.03.2017 У Слоніме Віктара Марчыка адпусцілі да суда
У Слоніме 20 сакавіка распачаўся адміністратыўны працэс па справе Віктара Марчыка, аднаго з арганізатараў “Народнага сходу”, які прайшоў учора ў горадзе. Пасля хадайніцтва актывіста наконт пошуку адваката суд перанеслі на 24 сакавіка.
20.03.2017 Дзмітрыя Паліенку асудзілі на 15 сутак
Як стала вядома ПЦ "Вясна", 20 сакавіка быў затрыманы сацыяльны актывіст Дзмітрый Паліенка.
20.03.2017 Мазыр: суды над удзельнікамі акцыі фактычна закрытыя
Сёння ў Мазыры разглядаюцца адміністрацыйныя справы затрыманых 18 сакавіка ўдзельнікаў Маршу недармаедаў.
20.03.2017 Вітольда Ашурка чакае суд у Лідзе
Актывіст Руху «За Свабоду» атрымаў позву ў міліцыю за лютаўскі марш у Мінску
20.03.2017 У Гародні працягваюцца рэпрэсіі
У Гародні сілавыя структуры працягваюць пераслед актывістаў і ўдзельнікаў акцыі пратэсту, якая прайшла ў горадзе 15 сакавіка.
18.03.2017 Рэдактара сайта Kraj.by будуць судзіць за артыкул пра акцыю “недармаедаў”
Супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол на рэдактара сайта Kraj.by Святлану Цішко. Журналістку вінавацяць у парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34).
18.03.2017 Дырэктар БДІПЧ АБСЕ заклікае ўлады Беларусі захоўваць права грамадзян на мірныя сходы
Заклапочанасць у сувязі з інфармацыяй пра штрафы і затрыманні дзясяткаў удзельнікаў пратэстаў і праваабаронцаў у Беларусі выказаў 17 сакавіка дырэктар БДІПЧ АБСЕ Міхаэль Георг Лінк, паведамляе БелаПАН.
17.03.2017 Рэпрэсіі ў Беларусі: каля 200 затрыманых і арыштаваных за два тыдні. Заява FIDH і ПЦ “Вясна”
Праз год пасля таго, як ЕС зняў санкцыі супраць Беларусі, улады краіны вяртаюцца да жорсткіх і гвалтоўных рэпрэсій для падаўлення самых масавых пратэстаў з часоў прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года.
17.03.2017 Затрыманні ў Берасці працягваюцца
У Берасці сёння затрымалі Андрэя Марача, аднаго з удзельнікаў “Марша недармаедаў”, які адбыўся ў горадзе 5-га сакавіка.
17.03.2017 Адпраў паштоўку салідарнасці з затрыманымі «недармаедамі»
15 сакавіка ў Мінску да і пасля правядзення санкцыянаванай акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3 было груба затрымана больш за 50 мірных дэманстрантаў людзьмі ў цывільным. На працягу наступнага дня адбыліся суды над усімі затрыманымі, якія адправілі актывістаў і выпадковых людзей за краты на тэрмін ад 3 да 15 сутак.










