Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
25.03.2017 Тамару Шчапёткіну выклікаюць ў міліцыю
Журналіста-фрылансера і праваабаронцу Тамару Шчапёткіну, якая супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя, на раніцу 26 сакавіка выклікаюць ў РУУС Бярозы.
25.03.2017 Усіх затрыманых у офісе "Вясны" адпусцілі
Каля 13-й гадзіне ў офіс, дзе знаходзіцца грамадская прыёмная ПЦ "Вясна" (пр. Незалежнасці, 78а-48) уварваліся АМАПаўцы. Каля 57 чалавек пагрузілі ў аўтобус і даставілі ў Першамайскі РУУС.
25.03.2017 Затрыманым на Фабрыцыўса даюць суткі
Як стала вядома, затрыманых маладых людзей 24 сакавіка на вул. Фабрыцыўса, 4, дзе праходзіў сбор рэчаў для адміністрацыйна арыштаваных пасля Маршу недармаедаў 15 сакавіка даставілі ў суд Маскоўскага раёна.
25.03.2017 Затрымана грамадзянка Польшчы
Як стала вядома праваабаронцам, днём 24 сакавіка была затрымана грамадзянка Польшчы Дарота Новак.
24.03.2017 Хроніка пераследу ўдзельнікаў акцыі пратэсту: затрыманні, суды, арышты
У Беларусі адбываюцца масавыя затрыманні удзельнікаў «Маршаў недармаедаў», якія прайшлі ў розных гарадах. Лік затрыманых і асуджаных ідзе на сотні.
24.03.2017 Арыштантаў з ЦІПа перавезлі ў Жодзіна
24 сакавіка стала вядома, што 78 адміністрацыйна арыштаваных перавязлі на сямі аўтазаках з Центра ізаляцыі правапарушальнікаў Мінска ў ізалятар часовага ўтрымання г. Жодзіна.
23.03.2017 Абвешчаны збор дапамогі затрыманым 15 сакавіка ў Мінску
Родныя і сябры, а таксама ўсе неабыякавыя да лёсу затрыманых да і пасля Маршу недармаедаў у Мінску 15 сакавіка і асуджаных на суткі, абвясцілі адкрыты збор у дапамогу арыштаваным.
23.03.2017 Суды ў Мінску, Гародні, Гомелі, Бабруйску
У судзе Ленінскага раёна Гародні пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцый пратэсту супраць Дэкрэта №3.
22.03.2017 Галіну Смірнову затрымалі за пост у сацсетках
У Бабруйску затрымана актывістка Галіна Смірнова.
22.03.2017 Суды ў рэгіёнах: Аляксандру Няўдаху трое сутак, Дзмітрыю Сергіевічу - пяць
Судовыя канвееры працуюць па краіне і асуджаюць актывістаў да сутак, каб тыя не патрапілі на чарговую акцыю пратэста, што мусіць адбыцца 25 сакавіка.
22.03.2017 Суды ў Лідзе скончыліся арыштамі актывістаў Мінца і Ашурка
Суд Лідскага раёна 22 сакавіка пакараў актывістаў Валерыя Мінца і Вітольда Ашурка адміністратыўнымі арыштамі на 10 і 12 сутак адпаведна за ўдзел у лютаўскім “Маршы абураных беларусаў” у сталіцы.
22.03.2017 Баранавічы: Грыку - 7 сутак, Чарнавусу - 40 “базавых”
22 сакавіка ў Баранавічах судзілі грамадскіх актывістаў Рыгора Грыка і Мікалая Чарнавуса старэйшага за ўдзел у акцыях “недарамаедаў”.
22.03.2017 У Кобрыне да актывіста Аляксандра Меха прыехала міліцыя
У Кобрыне да мясцовага грамадскага актывіста Аляксандра Меха прыехала міліцыя.
22.03.2017 У Гародні актывістаў выклікаюць у суд на 23 сакавіка
Позвы ў суд у звязку з удзелам у акцыі “недармаедаў” 15 сакавіка атрымалі актывісты Валянціна Навумава, Эдвард Дмухоўскі, Віталь Дзюк. Міліцыя і спецслужбы шукаюць і іншых актыўных удзельнікаў акцыі.
22.03.2017 Наталлю Папкову затрымалі і будуць судзіць
Як стала вядома ПЦ "Вясна", у Брэсце раніцай 22 сакавіка затрымалі адну з арганізатарак Маршу недармаедаў Наталлю Папкову.










