Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

У Віцебску пасля 15 сутак выйшлі на волю праваабаронцы «Вясны»

10.04.2017 У Віцебску пасля 15 сутак выйшлі на волю праваабаронцы «Вясны»

Леаніда Сьвеціка і Канстанціна Мардзьвінцава міліцыя затрымала 26 сакавіка. З таго часу і пачаўся адлік 15 сутак, прысуджаных кожнаму нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Дзень Волі, 25 сакавіка.

Тыдзень у Мінску пачаўся з судоў

10.04.2017 Тыдзень у Мінску пачаўся з судоў

Сёння ў сталічных судах разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадскіх актывістаў, якія бралі ўдзел у акцыях па абароне ахоўнай зоны Курапатаў, каля будынку КДБ у Мінску, а таксама на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка.

Пінскі суд працягвае практыку “парнага пакарання” за акцыю 26 сакавіка

07.04.2017 Пінскі суд працягвае практыку “парнага пакарання” за акцыю 26 сакавіка

7 красавіка вынесены чарговы прысуд: грамадскі актывіст Ігар Салавей атрымаў 5 сутак арышту за ўдзел у акцыі і 10 базавых велічыняў штрафу за нібыта непадпарадкаванне АМАПу падчас затрымання.

У Пінску актывіст Алесь Рамановіч асуджаны да штрафу і арышту

06.04.2017 У Пінску актывіст Алесь Рамановіч асуджаны да штрафу і арышту

Штрафам у 40 базавых велічынь за непадпарадкаванне міліцыі і арыштам на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі суд пакараў удзельніка пінскага «марша недармаедаў» Алеся Рамановіча.

У Воршы судзілі Ігара Казмерчака

06.04.2017 У Воршы судзілі Ігара Казмерчака

Рэдактара аршанскага незалежнага партала www.orsha.eu Ігара Казмерчака выклікалі ў міліцыю 5-га красавіка на 16.00 у сувязі з акцыяй 12 сакавіка ў Оршы, нібыта на размову.

Анатоля Лябедзьку пакаралі штрафам за Курапаты

05.04.2017 Анатоля Лябедзьку пакаралі штрафам за Курапаты

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 5 красавіка разглядаецца адміністрацыйная справа старшыні АГП Анатоля Лябедзькі. Яго судзяць за мітынг 24 лютага па абароне зоны забудовы ў Курапатах. Працэс вядзе суддзя Вікторыя Шабуня.

Максіму Вінярскаму, які адбывае пакаранне на Акрэсціна, далі яшчэ 10 сутак за Курапаты

05.04.2017 Максіму Вінярскаму, які адбывае пакаранне на Акрэсціна, далі яшчэ 10 сутак за Курапаты

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі падчас адбыцьця арышту за Дзень Волі атрымаў яшчэ 10 сутак за Курапаты. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла Вольга Нікалайчык, якая выйшла на волю з Акрэсьціна па абедзе 4 красавіка.

Наталлю Папкову прывезлі у суд проста з ізалятара і аштрафавалі

05.04.2017 Наталлю Папкову прывезлі у суд проста з ізалятара і аштрафавалі

4 красавіка грамадзкая актывістка Наталля Папкова, якая ўтрымліваецца ў ІЧУ Ленінскага раёна г. Брэста, была пад канвоем дастаўлена ў суд Ленінскага раёна г. Брэста.

У Пінску пачынаюцца суды над удзельнікамі акцыі пратэсту

05.04.2017 У Пінску пачынаюцца суды над удзельнікамі акцыі пратэсту

У судзе Пінскага раёна на 5 красавіка прызначаны суд над мясцовым жыхаром Іванам Жуком за акцыю пратэсту 26 сакавіка. А на наступны дзень прызначаныя суды над актывістамі Алесем Рамановічам, Ігарам Салаўём і Дзмітрыем Тарасюком. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП РБ.

Судзілі прадстаўніка прафсаюзу РЭП Віктара Казлова, а штраф атрымаў палітык Кацора

05.04.2017 Судзілі прадстаўніка прафсаюзу РЭП Віктара Казлова, а штраф атрымаў палітык Кацора

У судзе Гомельскага раёну 4 красавіка разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненьні да рэгіянальнага прадстаўніка Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктара Казлова за «дробнае хуліганства».

За ўлётку чалавека аштрафавалі на ўсю пенсію

04.04.2017 За ўлётку чалавека аштрафавалі на ўсю пенсію

Полацкі раённы суд 4 красавіка разгледзеў адміністрацыйную справу пенсіянера Міхаіла Чаркоўскага. Уся ягоная віна палягала ў тым, што 22 сакавіка ён наклеіў улётку, якую спампаваў з сайта Хартыі-97. Суд расцаніў гэтае дзеянне як заклік да ўдзелу у мітынгу 25 сакавіка ў Менску.

Віталя Рымашэўскага за марш 17 лютага аштрафавалі на 45 базавых велічынь

04.04.2017 Віталя Рымашэўскага за марш 17 лютага аштрафавалі на 45 базавых велічынь

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 4 красавіка асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага за яго ўдзел у Маршы абураных беларусаў 17 лютага.

“Дробную хуліганку” Таццяну Рэвяка чакае суд

04.04.2017 “Дробную хуліганку” Таццяну Рэвяка чакае суд

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 10 красавіка будзе разглядацца адміністрацыйная справа праваабаронцы Таццяны Рэвяка. Яе вінавацяць у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

У Мінску асуджаны ўдзельнік пятнічнай акцыі каля КДБ

03.04.2017 У Мінску асуджаны ўдзельнік пятнічнай акцыі каля КДБ

Суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня пакарала пісьменніка Анатоля Кудласевіча за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (артыкул 23.34 КаАП) штрафам у 10 базавых велічынь.

У Берасці ізноў асудзілі Наталлю Папкову

31.03.2017 У Берасці ізноў асудзілі Наталлю Папкову

У Берасце сёння адбыўся чарговы суд над грамадзкай актывісткай Наталляй Папковай. Яе вінавацяць ў парушэнне Закона «Аб масавых мерапрыемствах...” па арт. 23.34 КаАП. Справа тычыцца Марша недармаедаў, які адбыўся ў Берасці 19 лютага

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства