Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
05.07.2017 Алега Волчака з гіпертанічным крызам забрала «хуткая» проста з суда
Праваабаронцу Алега Волчака проста з суду Фрунзенскага раёна Мінска 4 ліпеня забрала хуткая дапамога. Медыкі канстатавалі гіпертанічны крыз.
04.07.2017 Удзельнікі адзначылі ўнікальны характар Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці ў Мінску
На Паралельным форуме грамадзянскай супольнасці адбыўся брыфінгу для журналістаў, падчас якога выступілі Міклаш Харасці, Алесь Бяляцкі, Юры Джыбладзе, Марыя Дале, Айша Юнг і Саша Кулаева.
29.06.2017 Пракуратура Жодзіна не ўстанавіла факту адбору ДНК ў арыштантаў
Пракуратура г. Жодзіна правяла праверку па калектыўнай скарзе адміністратыўна арыштаваных аб незаконным адабранні ўзораў сліны для правядзення генатыпаскапічнай экспертызы падчас іх адбыцця пакарання ў ІВС Жодзінскага ГАУС.
29.06.2017 Магілёў: суд за супрацу з беластоцкай "Нівай"
Магілёўскія журналісты лічаць, што гэта адміністрацыйная справа — своеасаблівая помста Лапцэвічу за яго актыўную пазіцыю па прадухіленні парушэнняў заканадаўства ў адносінах да журналістаў з боку магілёўскіх чыноўнікаў і супрацоўнікаў міліцыі.
27.06.2017 Справа супраць Вадзіма Левана закрытая
Справа за незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі, заведзеная на каардынатара Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці Вадзіма Левана яшчэ ў сакавіку, спыненая.
27.06.2017 Ад Віталя Рымашэўскага патрабуюць выплату 2000 рублёў за штрафы
Сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага патэлефанаваў судовы выканаўца і заявіў, што ў яго не аплачана два штрафы на агульную суму каля 2000 рублёў. Пра гэта паведамляе прэсавая службва БХД.
23.06.2017 «Я і ІЧУ. Асабісты погляд» - Кастусь Мардвінцаў
«Віцебская вясна» працягвае цыкл публікацыяў пра ўмовы адбываньня адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах часовага ўтрыманьня. Наш наступны аўтар – незалежны журналіст Кастусь Мардзьвінцаў.
21.06.2017 Мінскі гарадскі суд адмовіўся прызнаць Леаніда Кулакова рэцыдывістам
Мінскі гарадскі суд 20 чэрвеня разглядаў скаргі актывістаў, пакараных за ўдзел у веснавых акцыях пратэсту ў сталіцы.
21.06.2017 На Уладзіміра Лапцэвіча склалі 7 пратаколаў за журналісцкую дзейнасць
20 чэрвеня Уладзімір Лапцэвіч зьявіўся ў Ленінскі РАУС Магілёва да маёра Яўгена Слаўнікава, каб даведацца, ці будзе распачаты ў дачыненні да яго адміністрацыйны працэс за публікацыі ў часопісе беларусаў Польшчы «Ніва».
20.06.2017 Справу за непадпарадкаваньне міліцыі супраць Чарнавуса спынілі
Баранавіцкаму актывісту АГП Мікалаю Чарнавусу-малодшаму паведамілі аб спыненьні справы за непадпарадкаваньне міліцыі.
16.06.2017 «Я і ІЧУ. Асабісты погляд» - Васіль Бераснёў
"Віцебская Вясна" працягвае знаёміць з умовамі адбыцьця пакараньня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня Віцебскай вобласьці. Пра тое, як сядзелася ў Воршы, нам распавёў Васіль Берасьнёў, праваабаронца, сябра БХК.
15.06.2017 Адлічаныя студэнты працягваюць змагацца за свае правы
12 чэрвеня адбылося першае паседжання па справе былога студэнта гістфаку БДУ, старшыні Моладзі БНФ Юрася Лукашэвіча супраць універсітэту. Ён скардзіцца на незаконнае адлічэнне. На думку Лукашэвіча, падставай для адлічэння стала ягоная грамадска-палітычная дзейнасць.
15.06.2017 Павал Левінаў выйшаў з ІЧУ пасьля вымушанага «маніторынгу ўмоваў утрыманьня»
Завяршыўся 15-сутачны адміністрацыйны арышт Паўла Левінава. Праваабаронца выйшаў на волю зь Віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня.
14.06.2017 Суд адмовіўся разглядаць справу супраць блогера Філіповіча
У Гомелі суд Савецкага раёна не стаў разглядаць і адправіў на дапрацоўку ў Савецкі РАУС адміністрацыйную справу ў дачыненні да вядомага відэаблогера Максіма Філіповіча.
09.06.2017 Гарадзенскі абласны суд змяніў гнеў на міласць да Наталлі Буданавай
Суддзя Гарадзенскага абласнога суда Ігар Собалеў разгледзеў скаргу Наталлі Буданавай на пастанову суда Ваўкавыскага раёна і замяніў штраф на папярэджанне.










