Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
11.08.2017 Блогер Эдуард Пальчыс аштрафаваны на 460 BYN за мітынг у Курапатах
Эдуард Пальчыс даведаўся пра штраф ад судовага выканаўцы, які патэлефанаваў яму 11 жніўня раніцай.
10.08.2017 Cуд адмовіў у кампенсацыі шкоды незаконна затрыманым ў Дзень волі
Па прававую дапамогу ў ПЦ "Вясна" звярнуўся Максім Булкін, які разам з жонкай быў незаконна затрыманы 25 сакавіка 2017 года і адпушчаны з РУУС без складання якіх-небудзь працэсуальных дакументаў.
10.08.2017 Журналістку Ларысу Шчыракову аштрафавалі на 35 базавых велічыняў
Журналістка прызнана вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканала "Белсат".
09.08.2017 Справу Аляксандра Баразенкі суд адправіў на дапрацоўку
У судзе Першамайскага раёну Менску 9 жніўня працягваецца суд над апэратарам «Белсату» Аляксандрам Баразенкам. Яго абвінавачваюць паводле артыкулу адміністрацыйнага кодэксу аб парушэньні аўтарскіх правоў пры выкарыстаньні брэнду «Белсат».
08.08.2017 Суд спыніў справу супраць Алега Воўчака за ўдзел у «маршы дармаедаў»
Менскі гарадзкі суд у трэці раз адмяніў рашэньне суду Фрунзенскага раёну, які прызнаваў праваабаронцу Алега Воўчака вінаватым у несанкцыянаваным удзеле ў «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага.
07.08.2017 Суды над слухачамі “Крамбамбулі”: штрафы па 10 базавых велічынь кожнаму
7 жніўня разглядаюць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да Дзмітрыя Навуменкі і Івана Лісаўца, якіх затрымалі пасля канцэрту "Крамбамбулі" за разгорнуты бела-чырвона-белы сцяг.
07.08.2017 Судовы працэс па адміністрацыйнай cправе Ларысы Шчыраковай
Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам судовага працэса пры разглядзе адміністрацыйнай справы ў судзе Гомельскага раёна супраць журналіста-фрылансера Ларысы Шчыраковай.
06.08.2017 Аматараў "Крамбамбулі" знайшлі ў пастарунку, іх чакае суд
5 жніўня на канцэрце “Крамбамбулі” двое хлопцаў разгарнулі бела-чырвона-белы сцяг. Пасля мерапрыемства іх затрымалі.
04.08.2017 Суды за 3 ліпеня: Марыне Адамовіч штраф, разгляд па справе Статкевіча перанесены
4 жніўня ў 10.00 суд Ленінскага раёна г. Мінска разглядзеў адміністрацыйную справу па ч. 3 арт. 23.34 КаАП ў дачыненні да Марыны Адамовіч.
04.08.2017 Актывіста БХД Паўла Пракаповіча прысудзілі да арышту завочна
Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес пастанову аб пакаранні адміністратыўным арыштам каардынатара БХД па Мінскай вобласці Паўла Пракаповіча.
03.08.2017 Непаўнагадовай дзяўчыне пагражалі крымінальнай справай, а вынеслі папярэджанне
Бацька непаўнагадовай дзяўчыны М. з Ваўкавыску Васіль Валашчук паведаміў ПЦ “Вясна”, што супрацоўнік міліцыі пагражаў яго дачцэ крымінальнай справай за ўдзел у мітынгу.
03.08.2017 «Я і ІЧУ. Асабісты погляд». Арцём Сізінцаў
«Віцебская вясна» працягвае знаёміць чытачоў з умовамі знаходжаньня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня. Журналіст Арцём Сізінцаў асьвятляў веснавыя акцыі пратэсту? быў затрыманы 25 сакавіка за Дзень Волі ў Віцебску. Суд прызначыў Арцёму 10 сутак арышту.
02.08.2017 «Безгалосы» прафсаюзны актывіст звярнуўся ў Вярхоўны суд
Пасля двух месяцаў абскарджвання судовай пастановы на штраф за нібыта гучную лаянку гомельскі рэгіянальны кіраўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў звярнуўся ў Вярхоўны суд.
01.08.2017 Актывістаў судзяць за ліпеньскія мірныя акцыі пратэсту
Суд Першамайскага раёна г. Мінска 1 жніўня разгледзіў справу Леаніда Кулакова. Судзіць будуць і Вольгу Нікалайчык.
31.07.2017 Штраф адмяніць не ўдалося, аднак суддзі вынеслі спагнанне
Адзін з удзельнікаў Дня волі ў Мінску 25 сакавіка Валянцін Кучмінскі, якога суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў штрафам, дамогся пакарання суддзі за адмову ў прыняцці скаргі з-за пропуску тэрміну звароту.










