Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
28.08.2017 Марына Адамовіч: Магчыма, Міколу перад 8 верасня зноў затрымаюць ці ўвогуле не выпусцяць з ЦІП
Жонка Мікалая Статкевіча даведалася, што палітык арыштаваны на пяць сутак за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе 30 сакавіка. Пры гэтым яму ніхто не паведамляў ні пра заведзеную справу, ні пра рашэнне суда, пра які ён таксама не ведаў.
28.08.2017 Баранавічы: затрыманні актывістаў, канфіскацыя тэхнікі, збіццё непаўнагадовага
27 жніўня каля 14 гадзін у Баранавічах было затрымана 15 чалавек, якія прыйшлі на сустрэчу з былым палітвязнем Расіі, анархістам Аляксеем Сутугай.
26.08.2017 Мікалай Статкевіч арыштаваны. За што – дакладна не вядома
Апазіцыйны палітык быў арыштаваны апоўдні 26 жніўня і дастаўлены ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама. Яго жонцы Марыне Адамовіч, якая паведаміла пра гэта, не ўдалося высветліць дакладную падставу арышту.
25.08.2017 Журналісты "Белсата" аштрафаваныя агулам на 3910 рублёў
25 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска разглядаліся справы па арт. 22.9 КоАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ, праца без акрэдытацыі) у дачыненні да журналістаў Алеся Сіліча, Марыі Арцыбашавай, Сяржука Кавалёва і Кацярыны Андрэевай. Алесь Сіліч і Марыя Арцыбашава атрымалі 35 б.в. кожны, Сяржук Кавалёў і Кацярына Андрэева - 50 б.в. кожны.
25.08.2017 У Магілёве заведзена справа супраць журналісткі-фрылансеркі
Фрылансерку Аліну Скрэбунову абвінавацілі ў незаконным вырабе тэлесюжэта пра сабак і валанцёрства для тэлеканала «Белсат», піша магілёўскі праваабарончы сайт mspring.online.
25.08.2017 Арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла перасьлед журналістаў у Беларусі
Міжнародная арганізацыя 24 жніўня асудзіла перасьлед незалежных журналістаў у Беларусі, зьвярнуўшы ўвагу на працяглыя судовыя працэсы над пяцьцю журналістамі. Заяву «Рэпартэраў бязь межаў» пераказвае "Свабода".
24.08.2017 Журналіст "Белсата" Станіслаў Івашкевіч аштрафаваны на 20 базавых велічынь
Падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў зроблены журналістам сюжэт пра вёску пад Лідай, якая тоне ў гноі, што трапляе ў наваколле з мясцовага свінакомплексу,
22.08.2017 Актывіста з Гомеля будуць судзіць за пікет супраць расстрэлаў
Гомельскага актывіста Мікалая Пяшко будуць судзіць за правядзенне ў цэнтры горада несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). Адпаведны пратакол, як паведаміў Пяшко, у дачыненні да яго склалі 18 жніўня ў аддзяленні міліцыі Цэнтральнага РАУС Гомеля, куды яго напярэдадні выклікалі па тэлефоне.
21.08.2017 Белсат - костка ў горле? Чарговыя суды над журналістамі
Афіцыйная падстава, па якой судзяць журналістаў, - «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ», альбо праца без акрэдытацыі.
18.08.2017 Маскоўскі РУУС не вяртае маёмасць, канфіскаваную падчас сакавіцкіх падзеяў
Пасля сакавіцкіх падзей Праваабарончаму цэнтру “Вясна” было вядома пра як мінімум 12 аглядаў у кватэрах розных актывістаў. Некаторым дагэтуль невядома, дзе знаходзяцца іх камп’ютары, флэшкі, тэлефоны, кнігі ды іншыя рэчы.
17.08.2017 Берасце: Віталь Казак просіць падтрымаць яго ў судзе
Берасцейскага грамадскага актывіста Віталя Казака вінавацяць у “парушэнні парадку араганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў” па артыкуле 23.34 КаАП.
16.08.2017 Аляксандр Мех апраўданы ў судзе
Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, пасля выступу сведкі - супрацоўніка міліцыі, суддзя прыняў рашэнне спыніць справу за недаказанасцю віны Аляксандра Меха.
16.08.2017 Старшыня Віцебскага абласнога суду – праваабаронцу: Вас пакаралі справядліва!
У сваёй нагляднай скарзе праваабаронца Леанід Сьвецік выказаў нязгоду з вынесенымі наконт ягонай справы рашэньнямі, бо, на яго думку, у ягоных дзеяньнях адсутнічаў склад правапарушэньня, прадугледжанага артыкулам 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
15.08.2017 Два пратаколы — за падрыхтоўку сюжэту для неіснуючай перадачы
Журналістка Кацярына Андрэева атрымала па пошце адразу два адміністратыўных пратаколы з Цэнтральнага РУУС Менску за стрым з акцыі пратэсту 3 ліпеня і святкаванне Дня дэсантніка 29 ліпеня. Карэспандэнтку вінавацяць у «парушэннi заканадаўства аб СМІ» (ч.2 арт. 22.9 КоАП) у выглядзе супрацы з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі МЗС.
14.08.2017 За мітынг 3 ліпеня Мікалая Статкевіча асудзілі да 15 сутак арышту
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, яшчэ 9 жніўня ў судзе Ленінскага раёна г. Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 3 ліпеня.










