Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Пікет за адстаўку Валянціна Сукалы каштаваў актывісткам 690 і 1150 рублёў штрафаў

13.09.2017 Пікет за адстаўку Валянціна Сукалы каштаваў актывісткам 690 і 1150 рублёў штрафаў

Актывістаў грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры» пакаралі штрафамі за пікет з патрабаваньнем адстаўкі старшыні Вярхоўнага Суду Беларусі Валянціна Сукалы, які прайшоў у Менску 16 жніўня.

Рэха абароны Курапатаў: Яроменку прапанавалі адбыць даўні арышт

12.09.2017 Рэха абароны Курапатаў: Яроменку прапанавалі адбыць даўні арышт

Актывіст “Маладога фронту” Уладзь Яроменак 8 верасня атрымаў судовую пастанову аб вынясенні арышту на 3 сутак за абарону Курапатаў, якая была арганізаваная актывістамі супраць будаўніцтва ў ахоўнай зоне напрыканцы лютага - пачатку сакавіка 2017 года.

Пратакол супраць Халілава суд адправіў на дапрацоўку

11.09.2017 Пратакол супраць Халілава суд адправіў на дапрацоўку

Суд Заводскага раёна Мінска разгледзеў адміністратыўную справу сацыяльнага актывіста Рамана Халілава, якога вінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП).

Штраф за пікет супраць смяротнага пакарання

08.09.2017 Штраф за пікет супраць смяротнага пакарання

Гомельскага актывіста Мікалая Пяшко пакаралі штрафам за пікет супраць смяротнага пакарання, які ён правёў 9 жніўня ў цэнтры горада.

Супраць беспрацоўнага настаўніка Павука завялі адміністратыўную справу

07.09.2017 Супраць беспрацоўнага настаўніка Павука завялі адміністратыўную справу

Міліцыя Акцябрскага раёну, што на Гомельшчыне, распачала адміністрацыйную справу супраць мясцовага блогера, настаўніка біялёгіі па адукацыі Андрэя Павука — за выхад пры канцы жніўня на плошчу з плякатам: «Вазьміце Павука на працу!»

Алег Волчак: “Да мяне прымяняліся катаванні…”

06.09.2017 Алег Волчак: “Да мяне прымяняліся катаванні…”

Праваабаронца Алег Волчак і былы суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі Міхаіл Пастухоў спрабуюць прыцягнуь да адказнасці дзеючага суддзю суда Фрунзенскага раёна Мінска Яўгена Пісарэвіча.

 Суд над Алінай Скрэбуновай працягнецца 7 верасня

06.09.2017 Суд над Алінай Скрэбуновай працягнецца 7 верасня

Журналістку-фрылансера абвінавачваюць у супрацоўніцтве з тэлеканалам БелСАТ.

У Мінску затрымалі актывістку Вольгу Мікалайчык

05.09.2017 У Мінску затрымалі актывістку Вольгу Мікалайчык

Пра гэта карэспандэнту "Радыё Свабода" паведаміла яе сяброўка Натальля Міцкевіч, якой Вольга патэлефанавала з міліцэйскай машыны. Актывістка раней была асуджаная на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў канцы чэрвеня ў Мінску.

Леаніда Кулакова аштрафавалі на 645 рублёў за пікет салідарнасці з прафсаюзам РЭП

05.09.2017 Леаніда Кулакова аштрафавалі на 645 рублёў за пікет салідарнасці з прафсаюзам РЭП

30 базавых велічынь штрафу, што складае 645 рублёў, атрымаў актывіст Леанід Кулакоў за адзіночны пікет у падтрымку лідэраў незалежных прафсаюзаў, паведамляе "Радыё Свабода".

Наталлю Гарачку пакаралі арыштам на трое сутак

04.09.2017 Наталлю Гарачку пакаралі арыштам на трое сутак

Паводле прысуду судзьдзі Сяргея Герасімовіча, жанчына лаялася матам падчас затрыманьня на палігоне пад Барысавам. Натальлю Гарачку пакаралі трыма суткамі арышту па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве, паведамляе Свабода.

Суд над журналісткай "Белсата" Алінай Скрэбуновай прызначаны на 5 верасня

01.09.2017 Суд над журналісткай "Белсата" Алінай Скрэбуновай прызначаны на 5 верасня

Дзяўчыну абвінавачваюць у незаконным вырабе сюжэту пра бяздомных жывёл для тэлеканала «Белсат», паведамляе mspring.online.

15 сутак застаюцца вісець над Статкевічам

31.08.2017 15 сутак застаюцца вісець над Статкевічам

Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч 31 жніўня выйшаў на свабоду пасля пяці сутак адміністрацыйнага арышту. Відаць, што адбыццё 15-суткавага арышту па іншай справе праваахоўнікі пакінулі на пасля.

У Гомелі актывіста будуць судзіць за пікет супраць расстрэлаў

31.08.2017 У Гомелі актывіста будуць судзіць за пікет супраць расстрэлаў

Мікалая Пяшко абвінавачваюць у правядзенні ў цэнтры горада несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Падставай для складання пратаколу сталі фотаздымкі з месца правядзення пікета, зробленыя з камераў відэаназірання ўнівермага «Гомель».

ГА “БАЖ” заклікала Адміністрацыю Прэзідэнта заступіцца за журналістаў

30.08.2017 ГА “БАЖ” заклікала Адміністрацыю Прэзідэнта заступіцца за журналістаў

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звярнулася да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталлі Качанавай з заклікам паўплываць на тое, каб быў спынены пераслед журналістаў-фрылансераў, якіх сёлета судзілі ажно 35 разоў.

Затрыманы актывіст Максім Вінярскі

29.08.2017 Затрыманы актывіст Максім Вінярскі

У Мінску 28 жніўня быў затрыманы актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі. Верагодна, для адбыцця дміністрацыйнага арышту, рашэнні пра які ў канцы ліпеня вынес суд Цэнтральнага раёна за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства