Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Петрыкаў: Суд  пакараў штрафамі фрылансераў Жукоўскага і Толчына

27.09.2017 Петрыкаў: Суд пакараў штрафамі фрылансераў Жукоўскага і Толчына

Суддзя Петрыкаўскага раённага суда Андрэй Багданік прызнаў вінаватым гомельскага фрылансера Кастуся Жукоўскага ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканала “Белсат” без акрэдытацыі ў МЗС

Гомель: Тры суды над незалежнымі журналістамі

27.09.2017 Гомель: Тры суды над незалежнымі журналістамі

27 верасня гомельскіх журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына судзяць за незаконны выраб прадукцыі СМІ для польскага тэлеканалу “Белсат” у Петрыкаве і Жлобіне

За акцыю 8 верасня Мікалаю Статкевічу дадалі яшчэ 5 сутак арышту

26.09.2017 За акцыю 8 верасня Мікалаю Статкевічу дадалі яшчэ 5 сутак арышту

Такое рашэнне 26 верасня прыняў суд Ленінскага раёна. То бок да 15 сутак за акцыю 3 ліпеня, якія зараз адбывае апазіцыйны палітык, дадаюцца яшчэ 5 сутак.

"Спецтаксі" для актывіста Кулакова замовілі на аўторак, павязуць адбываць суткі

25.09.2017 "Спецтаксі" для актывіста Кулакова замовілі на аўторак, павязуць адбываць суткі

Чарга адбыць свой адміністратыўны арышт надыйшла і для актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова. Пра гэта ён даведаўся ад участковага інспектара, які патэлефанаваў Леаніду і папярэдзіў, што прыйшла папера на ягоны арышт.

Статкевіч затрыманы ў Менску. На волі ён прабыў тры тыдні

22.09.2017 Статкевіч затрыманы ў Менску. На волі ён прабыў тры тыдні

Як перадае Радыё "Свабода", на выхадзе зь менскага офісу прафсаюзу РЭП пасьля паседжаньня Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу затрыманы лідэр БНК Мікола Статкевіч.

Актывіст Раман Халілаў аштрафаваны на 20 базавых велічынь

22.09.2017 Актывіст Раман Халілаў аштрафаваны на 20 базавых велічынь

22 верасня суд Завадскога раёна Мінска аштрафавай сацыяльнага актывіста Рамана Халілава на 20 базавых велічынь - за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП) і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы (арт 23.4 КаАП РБ). 

«Псіхалагічнае катаванне»: Уладзімір Някляеў вызвалены пасля арышту

22.09.2017 «Псіхалагічнае катаванне»: Уладзімір Някляеў вызвалены пасля арышту

Палітык і паэт Уладзімір Някляеў 22 верасня выйшаў на волю з ізалятара на Акрэсціна ў Менску.  Ён быў асуджаны за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі» на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 8 верасня пад лозунгам «За мірную Беларусь» супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017».

Кобрынская міліцыя ратуе гонар мундзіра: абласны суд адправіў справу Аляксандра Меха на паўторны разгляд

22.09.2017 Кобрынская міліцыя ратуе гонар мундзіра: абласны суд адправіў справу Аляксандра Меха на паўторны разгляд

“Нас затрымалі пасля выяўлення “праслушкі”, - даводзіў Брэсцкаму абласному суду актывіст з Кобрына Аляксандр Мех.

Пратаколы на журналістаў Белсату складаюць па ўсёй краіне

20.09.2017 Пратаколы на журналістаў Белсату складаюць па ўсёй краіне

На журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Краўчука склалі пратаколы за сюжэт пра закрыццё школы ў Заводскім раёне Мінска

Блогера аштрафавалі за пікет з плакатам «Вазьміце Павука на працу»

20.09.2017 Блогера аштрафавалі за пікет з плакатам «Вазьміце Павука на працу»

Беспрацоўнага настаўніка Андрэя Павука з гарадскога пасёлка Акцябрскі суд аштрафаваў за адзіночны пікет з плакатам «Вазьміце Павука на працу».

Мікалай Дзядок пра праверку па факту яго збіцця: “Пракуратура падала голас”

19.09.2017 Мікалай Дзядок пра праверку па факту яго збіцця: “Пракуратура падала голас”

Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска адмяніла рашэнне Следчага камітэта па Першамайскім раёне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця супрацоўнікамі АМАПа былога палітвязня Мікалая Дзядка пры затрыманні 25 сакавіка ў Мінску.

Сем новых судоў чакаюць гомельскіх незалежных журналістаў

19.09.2017 Сем новых судоў чакаюць гомельскіх незалежных журналістаў

У Гомелі міліцыя ўзмацняе ціск на незалежных журналістаў, чые матэрыялы зьяўляюцца ў эфіры спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат».

Уладзімір Някляеў на 7 сутак кінуты за краты

15.09.2017 Уладзімір Някляеў на 7 сутак кінуты за краты

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", Уладзімір Някляеў быў затрыманы сёння раніцай і асуджаны да 7 сутак арышту.

На глыбоцкага журналіста завялі новую справу - за інтэрв'ю пра вайсковыя вучэнні

15.09.2017 На глыбоцкага журналіста завялі новую справу - за інтэрв'ю пра вайсковыя вучэнні

Зьміцер Лупач атрымаў позву ў Глыбоцкі райаддзел міліцыі, дзе даведаўся, што супраць яго распачатая справа за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» паводле артыкула 22.9 КаАП.

Міліцыя закасала рукавы: будуць складаць пратаколы за Дзень вайсковай славы

14.09.2017 Міліцыя закасала рукавы: будуць складаць пратаколы за Дзень вайсковай славы

Удзельнікі акцыі папярэджання і мітынгу ў Мінску 8 верасня, прымеркаваных да Дня беларускай вайсковай славы, атрымалі выклікі ў аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў правапарушэння па арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства