Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
11.10.2017 У Баранавічах будуць судзіць праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка
У Баранавічах 11 кастрычніка падчас суду над расійскім філосафам Пятром Рабавым быў затрыманы мясцовы праваабаронца Аляксандр Вайцешык.
11.10.2017 Расійскага філосафа арыштавалі на шэсць сутак у Баранавічах
Як стала вядома праваабаронцам, расійскі гісторык, філосаф і даследчык анархізму Пётр Рабаў быў затрыманы ўвечары 10 кастрычніка ў Баранавічах.
11.10.2017 Мая Навумава атрымала 35 базавых за прысягу, якую не прымала
10 кастрычніка суддзя суда Савецкага раёна Мінска Фёдарава М.А. прызнала актывістку Маю Навумаву вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 8 верасня на плошчы Якуба Коласа.
10.10.2017 Справа Сіўчыка: Пракурор палічыў, што суд вынес мяккае пакаранне
Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык атрымаў ліст з суда Партызанскага раёна Мінска, у якім паведамляецца, што раённы пракурор апратэставаў рашэнне гэтага суда аб прыцягненні актывіста да адміністратыўный адказнасці у выглядзе штрафу.
09.10.2017 Міліцыя сарвала сустрэчу з Пятром Рабавым у Гродна
У Гродна ў "Цэнтр гарадскога жыцця" 9 кастрычніка на сустрэчу з расійскім гісторыкам, філосафам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым брутальна ўварваліся супрацоўнікі міліцыі.
09.10.2017 Заўзятара Аляксандра Вянгерскага аштрафавалі за акцыю пратэсту супраць вучэнняў “Захад-2017
Адразу пасля адбыцця 10-суткавага арышту вілейскага заўзятара Аляксандра Вянгерскага судзілі зноў, на гэты раз за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вучэнняў “Захад-2017, якая адбылася ў Мінску 8 верасня.
07.10.2017 Выйшаў на свабоду пасля 15-сутачнага арышту Мікалай Статкевіч
Як паведамляе БелаПАН, ў плануемы час вызвалення сустрэць палітыка яго жонцы і журналістам не ўдалося, бо, як высветлілася, яго пятнаццаць хвілінаў да таго даставілі ў УУС Ленінскага раёна.
06.10.2017 Арыштаваны заўзятар абвесціў галадоўку ў знак пратэсту супраць прысуду і ў падтрымку палітвязняў
Футбольны заўзятар з Вялейкі Аляксандр Вянгерскі, які падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ і «Арсенал», выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам, а пазней быў арыштаваны, абвесціў галадоўку ў знак падтрымкі палітзняволеных, якія зараз знаходзяцца за кратамі.
04.10.2017 Ці ёсць прыкметы экстрэмізму ў канфіскаваных выданнях - вырашыць суд
Шостае ўпраўленне ГУБАЗіК накіравала ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы заяву аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйнай прадукцыі, канфіскаванай падчас брутальнага налёту на мерапрыемства ў Баранавічах 27 жніўня.
04.10.2017 Журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Краўчука пакаралі вялікімі штрафамі
У Мінску, 3 кастрычніка, былі пакараныя штрафамі журналісты Любоў Лунёва і Зміцер Краўчук за парушэнне артыкула 22.9 КаАП Беларусі — супрацоўніцтва без акрэдытацыі з тэлеканалам “Белсат”.
03.10.2017 Не спыняюцца судовыя працэсы за Дзень беларускай вайсковай славы
У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбываецца разгляд адміністрацыйных спраў, распачатых на удзельнікаў акцыі пратэсту супраць беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў «Захад-2017».
02.10.2017 Севярынцу прысудзілі 15 сутак арышту за акцыю 8 верасня
У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска раніцай 2 кастрычніка адбыўся суд над палітыкам Паўлам Севярынцам за ўдзел у акцыі 8 верасня, паведамляе радыё "Свабода".
29.09.2017 Да Статкевіча трэція суткі не пускаюць адваката. Марына Адамовіч скардзіцца ў пракуратуру
Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч накіравала скаргу на імя Генеральнага пракурора РБ з нагоды таго, што да яе мужа, які адбывае 15-суткавы арышт у ЦІП, ужо трэція суткі не пускаюць адваката.
29.09.2017 Ларыса Шчыракова: Хачу паказаць абсурднасць беларускага суду
У судзе Гомельскага раёну 28 верасня адбыўся суд над журналістам – фрылансерам Ларысай Шчыраковай. Журналістку традыцыйна вінавацяць у “незаконным вырабе прадукцыі СМІ”
28.09.2017 Працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі папярэджання
У судзе Партызанскага раёна Мінска 28 верасня вынесеныя пастановы аб прыцягненні да адміністратыўнай аказнасці актывістаў Вячаслава Сіўчыка і Антона Жылко.










