Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Удзельнікі праваабарончага форума патрабуюць вызвалення затрыманых актывістаў

21.10.2017 Удзельнікі праваабарончага форума патрабуюць вызвалення затрыманых актывістаў

Удзельнікі IV Беларускага праваабарончага форума рашуча пратэстуюць супраць прэвентыўных затрыманняў актывістаў напярэдадні акцыі “Марш абураных беларусаў”, якая ладзіцца 21 кастрычніка 2017 года ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы.

Журналістку «Белсату» Валерыю Уласік пакаралі штрафам 690 рублёў

20.10.2017 Журналістку «Белсату» Валерыю Уласік пакаралі штрафам 690 рублёў

Супраць яе распачалі справу за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў». Справа вядзецца пра сюжэт пра пратэсты супраць ушчыльнення Ленінскага раёну, які выйшаў на нашым тэлеканале 24 жніўня.

Гомель: За салідарнасць з незалежнай журналісткай садзяць на "суткі"

20.10.2017 Гомель: За салідарнасць з незалежнай журналісткай садзяць на "суткі"

У Чыгуначным судзе Гомеля 19 кастрычніка адбыліся ажно чатыры адміністрацыйныя суды — за ініцыятыву салідарнасці гамельчукоў з незалежнай журналісткай-фрылансэркай Ларысай Шчыраковай, якую пры канцы верасня судзілі ў Гомельскім раённым судзе за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».

Сям'і Лагвінцоў - 70 базавых штрафу за ўрок гісторыі ў Слуцку

19.10.2017 Сям'і Лагвінцоў - 70 базавых штрафу за ўрок гісторыі ў Слуцку

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 19 кастрычніка разгледзеў адміністратыўную справу Антося Лагвінца, які разам з бацькам, палітыкам Алесем Лагвінцом ды іншымі дзеячамі, 1 верасня правялі ў Слуцку Дзень ведаў, прысвечаны героям Слуцкага паўстання.

Мінскія суды: у “трэндзе” – “Моладзь БНФ” і Дзень ведаў у Слуцку

18.10.2017 Мінскія суды: у “трэндзе” – “Моладзь БНФ” і Дзень ведаў у Слуцку

Услед за актывістамі “Моладзі БНФ” Дзянісам Мандзікам і Кацярынай Шуст, якіх звінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства ды пакаралі ў судзе 16 кастрычніка штрафамі, у аўторак у судзе Маскоўскага раёна разглядалася адмінсітратыўная справа Багдана Сакалова.

Разгляд справы баранавіцкага праваабаронцы Аляксандра Вайцешыка зноў перанесены

17.10.2017 Разгляд справы баранавіцкага праваабаронцы Аляксандра Вайцешыка зноў перанесены

17 кастрычніка ў Баранавічах адбылося першае судовае паседжанне над праваабаронцам ПЦ "Вясна" Аляксандрам Вайцешыкам, якога абвінавачваюць у абразе супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў і непадпарадкаванні законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі. Праз адсутнасць сведкаў з боку абвінавачанага разгляд справы адкладзены да 27 кастрычніка. 

Суд не знайшоў правапарушэння ў дзеяннях затрыманага разам з Пятром Рабавым хлопца

16.10.2017 Суд не знайшоў правапарушэння ў дзеяннях затрыманага разам з Пятром Рабавым хлопца

16 верасня ў судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах да Іллі Сянько, які быў затрыманы разам з гісторыкам і філосафам Пятром Рабавым 10 верасня.

Новы тыдзень пачынаецца прадказальна - з судоў, арыштаў, штрафаў

16.10.2017 Новы тыдзень пачынаецца прадказальна - з судоў, арыштаў, штрафаў

У панядзелак суды разглядаюць адміністратыўныя справы "Моладзі БНФ", якія ўдзельнічалі ў раздачы стужачак з нацыянальным арнаментам у Мінску 25 верасня, а таксама ўдзельнікаў акцыі 1 верасня ў Слуцку, якая была прымеркаваная да Дня ведаў.

У ІЧУ Магілёва парушаюць умовы ўтрымання сядзельцаў

13.10.2017 У ІЧУ Магілёва парушаюць умовы ўтрымання сядзельцаў

Намеснік начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама УладзімірРыжанкоў паведаміў актывісту Станіславу Паўлінковічу, што праверка па ягонай скарзе выявіла недахопы ў працы ІЧУ.

Наталлю Гарачка арыштавалі на 10 сутак за фота ў судзе

13.10.2017 Наталлю Гарачка арыштавалі на 10 сутак за фота ў судзе

На Наталлю Гарачку аформілі пратакол па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і адвезлі ў суд Фрунзенскага раёна. Пастанова - арышт тэрмінам на 10 сутак.

Паўла Севярынца забралі на суткі

12.10.2017 Паўла Севярынца забралі на суткі

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца 11 кастрычніка забралі пад арышт на 15 сутак.

Суд паверыў экспертам: канфіскаваная літаратура ў Баранавічах прызнаная экстрэмісцкай

12.10.2017 Суд паверыў экспертам: канфіскаваная літаратура ў Баранавічах прызнаная экстрэмісцкай

Суд Баранавічскага раёна і г. Баранавічы 12 кастрычніка прызнаў канфіскаваныя падчас налёту на сустрэчу з былым расійскім палітвязнем Аляксеем Сутугай друкаваныя выданні матэрыяламі, якія ўтрымліваюць прыкметы экстрэмізма.

Каму – Дзень вайсковай славы, а каму – звычайны бізнэс: вынікі акцыі 8 верасня

12.10.2017 Каму – Дзень вайсковай славы, а каму – звычайны бізнэс: вынікі акцыі 8 верасня

Праваабаронцы прааналізавалі вынікі разгляду адміністратыўных спраў у судах. Малюнак атрымаўся зусім не аптымістычны. 6 удзельнікаў атрымалі аррышты, 16 – буйныя штрафы

Міліцыянт склаў пратакол на актывістку РЭП прама ў бальніцы

12.10.2017 Міліцыянт склаў пратакол на актывістку РЭП прама ў бальніцы

11 кастрычніка ў Бабруйску кіраўнік аддзелу аховы правапарадку падпалкоўнік Сяргей Рудзько прыйшоў у дзіцячае аддзяленьне гарадзкой інфэкцыйнай бальніцы, каб скласьці пратакол на актывістку прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Галіну Лазараву, якая ляжыць там з малым дзіцём.

Суд над праваабаронцам Аляксандрам Вайцешыкам перанесены

12.10.2017 Суд над праваабаронцам Аляксандрам Вайцешыкам перанесены

Падставай для пераносу стала патрабаванне прадаставіць абаронцу. Наступнае паседжанне суда запланавана на 14.00 17 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства